Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин 8 стр.


Ранiцай Бусла, якi спаў на канапе ў зале, пабудзiў тэлефонны званок. Бусел, прачнуўшыся, чакаў, калi да тэлефона падыдзе Петэрс. Парывiста-патрабавальны званок раптам сцiх, але праз некалькi хвiлiн зноў ажно зайшоўся нудлiвым пералiвам. Так i не дачакаўшыся гаспадара, Бусел басанож пратэпаў у калiдор, зняў слухаўку.

 Ну ты i любiш надавiць на масу!  адразу пазнаў госць голас Зондакса.

 Не чуў, як ты пайшоў,  здзiвiўся капiтан.  Чаму не пабудзiў?

 Ты так салодка спаў пасля «ляснога санаторыя»,  засмяяўся Петэрс i жвава, па-начальнiцку дадаў:  Хвiлiн праз дваццаць выходзь на вулiцу, зоймемся тваiмi, а дакладней, цяпер нашымi справамi У халадзiльнiку знойдзеш бутэрброды, чай на плiце.

 А кватэра?

 Ключы на кухонным стале.

Слухаўка рэзка запiкала, i Бусел, кладучы яе на месца, незадаволена прабурчаў:

 Распанеў, не можа падняцца на сёмы паверх, я ўсё ж госць

Хутка Бусел зразумеў, чаму Зондаксу не хацелася заходзiць па яго ў кватэру. Разгадка была ў лiфце, якi не працаваў. Непадалёк ад падезда капiтан убачыў Петэрса, якi ўвiшна працiраў шкло ў»жыгулях» жоўтага колеру. Убачыўшы Бусла, Зондакс радасна махнуў рукой i, счакаўшы, пакуль сябра падыдзе, задаволена ўскрыкнуў:

 Буду тваiм асабiстым шафёрам, згода?

 За якую плату?  падтрымаў жарт Бусел.

 Пагодзiмся,  падмiргнуў Петэрс,  толькi май на ўвазе, што я цяпер не толькi шафёр, але i целаахоўнiк.

 Грошы ёсць, мой вайсковы сябрук не паскупiўся, паўгода можна не працаваць, так што будзем трацiць Марозавы грошы.

Па небе неслiся чорныя дажджавыя хмары, няласкавы вецер шкамутаў каржакаватыя, галiнастыя каштаны, iрваў з iх зжаўцелую лiстоту. Хуткацечны, пахмурны восеньскi дзень раскатурхаўся, прачнуўся.

 Надворе не песцiць,  завёўшы рухавiк, зябка перасмыкнуў плячыма Петэрс,  хутка лiстапад, а там i матухна-зiма.

 Перазiмуем,  шматзначна ўздыхнуў Бусел i запытальна паглядзеў на Зондакса.  Якiя планы?

 Будзем ствараць легенду,  Петэрс уключыў перадачу i пацiху пачаў вырульваць на дарогу.  Ты павiнен мець рыжскую прапiску, работу i стаяць на вайсковым улiку.

 Мо занадта перастрахоўваемся? Мяне ўсё ж лiчаць нябожчыкам.

 Менавiта таму i трэба ўсё прадугледзець. Ты зачапiў не простых ліхадзеяў i наркаманаў, за плячыма людзей, з якiмi табе давялося сутыкнуцца,  арганiзацыя з наладжанымi сувязямi, з добра пастаўленай аховай, асабiстым унутрыарганiзацыйным «НКУС». Жартачкi строiць яны не будуць i пiсаць скаргi на iмя пракурора таксама. Разбяруцца самi, а як гэта робяць, ты ўжо адчуў на сваёй шкуры. Так што перасцярога не пашкодзiць, з надзейным тылам будзе менш турбот. Раптам, убачыўшы цябе, хто i ўзгадае нябожчыка Бусла, засумняваецца?

 Здаюся, пераканаў,  жартаўлiва ўскiнуў рукi ўгору Бусел.

3

Апошнiм часам Ядзю Купрэйчык па начах мучылi кашмары. Сон заўсёды пачынаўся добра, але ў нейкi момант яе волю, цела паралiзоўваў страх. Яна кожны раз заўчасна адчувала яго прыблiжэнне, ён нейкi час быў побач, цiкаваў за сваёй ахвярай, выбiраў момант, каб знянацку накiнуцца, запаланiць адразу i думкi, i цела. Пачатак заўсёды адзiн: Ядзя спiць i бачыць сябе сярод кветак у полi, маладой i прыгожай, у лёгкай чырвонай сукенцы. Вецер ласкава перабiрае прыгожыя чорныя валасы, здаецца, запрашае танцаваць. На сэрцы робiцца лёгка i радасна, сапраўды хочацца бегчы, кружыцца ў вальсе, хочацца ўзмахнуць рукамi, як крыламi, i паляцець. I Ядзя бяжыць, вольная, вясёлая, i ў нейкi момант адчувае, як гэтая вольнасць шчасцем распiрае грудзi, i ўжо сапраўды рукi ператварылiся ў крылы. Яна, не задумваючыся, узмахвае iмi раз, другi, трэцi i больш не адчувае пад нагамi зямлi. Моцны парыў ветру падхоплiвае i нясе ўвышыню, у сiнi блакiт бясконцага неба, залiтага залатымi сонечнымi промнямi. Ёй добра i ўцешна, мабыць, занадта добра, каб думаць пра нешта iншае. Толькi радасць жыцця, вечнасцi перапаўняе душу i сэрца. Яна птушкай планiруе над лесам, возерам, бачыць, як удалечынi хаваюцца ў аблоках строгiя манументы гор, снежныя вяршынi вабяць, прыцягваюць, i няма ўва ўсiм свеце сiлы, здольнай перасiлiць гэтае шалёнае прыцягненне. А Ядзя i не супрацiўляецца, яна павольна плануе на самую высокую гару, i, калi складае рукi-крылы, каб прызямлiцца, стаць там, дзе яшчэ не ступала нага чалавека, гара раптам знiкае, быццам i не было

На праклятым месцы чарнее, курыцца злавесным дымам глыбокая бездань. Вецер iмгненна робiцца лютым i халодным, пранiзвае да касцей, круцiць i зацягвае ў чорную халодную пашчу безданi. Ядзя не хоча туды, яна прыгадвае, што можа лётаць, узмахвае рукамi-крыламi i з жахам бачыць, што лёгкiх крылаў больш няма Пякельны боль працiнае цела, Ядзя iстэрычна крычыць у сваёй бездапаможнасцi, клiча на дапамогу Але вакол нiводнай жывой душы, толькi чорнае вока безданi глуха i зласлiва рагоча ў адказ, i адразу невядомая сiла крышыць, ламае чалавечае супрацiўленне. Ядзя не ўпарцiцца, бо няма сiлы, разумее, што гэта канец, безвыходнасць паралiзуе. Яна рыхтуецца да найгоршага, пакорлiва складае на грудзях рукi, заплюшчвае вочы i прачынаецца ад асабiстага крыку

На праклятым месцы чарнее, курыцца злавесным дымам глыбокая бездань. Вецер iмгненна робiцца лютым i халодным, пранiзвае да касцей, круцiць i зацягвае ў чорную халодную пашчу безданi. Ядзя не хоча туды, яна прыгадвае, што можа лётаць, узмахвае рукамi-крыламi i з жахам бачыць, што лёгкiх крылаў больш няма Пякельны боль працiнае цела, Ядзя iстэрычна крычыць у сваёй бездапаможнасцi, клiча на дапамогу Але вакол нiводнай жывой душы, толькi чорнае вока безданi глуха i зласлiва рагоча ў адказ, i адразу невядомая сiла крышыць, ламае чалавечае супрацiўленне. Ядзя не ўпарцiцца, бо няма сiлы, разумее, што гэта канец, безвыходнасць паралiзуе. Яна рыхтуецца да найгоршага, пакорлiва складае на грудзях рукi, заплюшчвае вочы i прачынаецца ад асабiстага крыку

Ядзя падхапiлася, села ў ложку i некалькi хвiлiн адлучаным, бессэнсоўным позiркам аглядае пакой, быццам упершыню бачыць яго. Пачуццё рэальнасцi вяртаецца павольна, у вачах мiльгае радасны агеньчык жывая! Ядзя далонню змахвае пот з iлба, па звычцы, не гледзячы, працягнула руку да столiка, на якiм звечара заўсёды пакiдала шклянку апельсiнавага соку. Зрабiла некалькi глыткоў i зноў адкiнулася на падушку, заплюшчыла вочы.

Праз пэўны час сэрца супакоiлася, хваляванне i страх, якiя мучылi ў сне, пачалi саступаць месца спрактыкаванай штодзённай разважлiвасцi. Зноў папiла соку, у думках падзякавала Богу, што ўсё гэта адбылося з ёй у сне, i з сумам падумала: «Гэтыя жахi давядуць да варяцтва. Трэба ўсё ж iсцi да дактароў. Толькi цi дапамогуць яны? Вось каб плюнуць на ўсё ды паехаць туды, дзе цябе нiхто не ведае, забыцца на турботы, выкiнуць з галавы гэтых князёў, кузаўковых ды буслоў Анiякага жыцця не стала, родную дачку начнымi крыкамi перапужала так, што прыйшлося адвезцi ў вёску да бацькоў. Але ж чаму не звонiць будзiльнiк?»

Успамiн пра работу ветрам здзьмуў Ядзю з ложка. Яна мiтуслiва адчынiла шафу i на хвiлiну разгубiлася, не ведаючы, як сёння апрануцца. Жанчына выцягнула некалькi сукенак, выбiраючы, учэпiстым позiркам агледзела iх, кiнула на ложак i ў гэтую хвiлiну раптам узгадала, што сёння нядзеля, выхадны. Нервовай паспешлiвасцi i ранiшняй напругi як i не было, жанчына млява, лянотна пацягнулася, амаль шчаслiва ўсмiхнулася i павесiла сукенкi на месца. Ад адной толькi думкi, што не трэба нiкуды iсцi i цэлы дзень можна займацца хатнiмi справамi, настрой адразу палепшыўся. Нават кашмарны сон здаўся не такiм жудасным, ён сцiшыўся дзесьцi глыбока ўсярэдзiне, каля самага сэрца, i непрыемным, шчымлiвым халадком нагадваў аб сабе, чакаў свайго часу.

Ядзя накiнула на плечы ружовы халат, падышла да трумо, паспешлiва агледзела сябе ў люстэрку. Яна з непрыхаваным задавальненнем i нават радасцю адзначыла, што i без макiяжу выглядае значна маладзей сваiх трыццацi шасцi гадоў. Вытанчана-прыгожы, без адзiнай зморшчынкi твар з невялiкiм, крыху кiрпатым носам рабiў яе вабнай i непасрэднай. Чорныя, як крыло грака, валасы, нечакана вялiкiя, блакiтныя з зеленаватым адценнем вочы i асаблiва па-дзiцячы капрызныя, пульхныя вусны надавалi ёй крыху наiўны, безабаронна-разгублены выгляд. Праўда, на шыi ўжо зявiлiся здраднiцкiя зморшчыны, не дапамагаюць нi масаж, нi крэмы, але ж выйсце знайшла, пачала насiць сукенкi з высакаватым каўняром цi чапляць на шыю дарагiя каралi. Ядзя ўсмiхнулася, правяла далонню па шыi, твары, высокiх грудзях, паставiла рукi ў бокi i какетлiва крутнулася ўправа, улева. Задаволеная аглядам, уключыла японскi магнiтафон, што месцiўся тут жа, сярод усялякiх памераў касметычак, i ў добрым, прыўзнятым настроi пайшла на кухню гатаваць сняданак.

Калi на плiце закiпеў чайнiк, а на стале сквiрчэла яечня, у дзверы пазванiлi. Ядзя страпянулася, выключыла плiту i з нядобрым прадчуваннем, на дыбачках, асцярожна перастаўляючы ногi, накiравалася ў цёмны калiдор. Не запальваючы святла, прытулiлася да вочка, якое свяцiлася ў дзвярах жаўтаватай кропкай. На лесвiчнай пляцоўцы стаяў Калеснiк.

«Вось i сон у руку»,  непрыязна падумала жанчына i сцiшана, ледзь дыхаючы, крутнулася назад, на кухню. У яе не было анiякага жадання сустракацца з гэтым чалавекам, але Калеснiк настойлiва загрукаў у дзверы.

 Ядзя, адчынi!  пачуўся раздражнёны голас.  Я ведаю, ты дома!

Таiцца i хавацца надалей не мела сэнсу.

 Хто там?  санлiва азвалася яна, шчоўкнула выключальнiкам i наблiзiлася да дзвярэй.

 Адчынi, гэта я.

Ядзя адамкнула замок, скiнула з дзвярэй ланцужок i саступiла месца на ўваходзе:

 А я так успалася, што ледзь пачула.

 Не ганi туфту!  Калеснiк рэзка адштурхнуў жанчыну, крутнуўся ў спальню, на кухню, зазiрнуў у ванную.

Назад Дальше