Белорусский дневник  2022 - Владимир Николаевич Кулик 3 стр.


Нешта будзе

Колькі помню сябе ў гэтым свеце,
Продкі дня не жылі без надзеі.
«Нешта будзе»  казалі нам, дзецям,
Мы на іх са здзіўленнем глядзелі.

У гады з неўмалотам, няўродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуўся голас спадзеўны з народа:
«Нешта будзе Не век жыць з бядою»

На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылі ўволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе А можа, і болей»

У дні гора і страт непапраўных
Гналі з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалі ўздыхамі раны:
«Нешта будзе Нам Бог дапаможа»

А калі зямны рай абвяшчалі
І трубілі аб ім, як аб цудзе,
З вуснаў продкаў зноў ціха гучалі
Словы мудрыя: «Нештачка будзе»

І цяпер, калі вірус кавідны
Ходзіць потайкам, рве жыцці людзям,
Чуем голас, надзеяй спавіты:
«Божа спыніць яго Нешта будзе»

Роздум

Не страціў даверу
да шэпту аеру
і золкага срэбра расы,
да шуму таполі
і жыта на полі 
да ўсёй навакольнай красы.

Не страчу ніколі
даверу да болю
нямых курапацкіх крыжоў,
званоў у Хатыні 
магільных святыняў,
дзе д'ябал пачварны прайшоў.

Няма і прычыны
не верыць жанчыне,
што поплеч са мною ідзе,
і шчырай сябрыне,
і боскай сцяжыне,
што ў вечнасць святую вядзе.

А страціў давер я
да розных паперак
і вестак з экранаў, газет,
да планаў маштабных
і лозунгаў штатных 
яны не палепшылі свет.

Не маю даверу
да гучных намераў,
што льюцца ракою з трыбун,
да льсцівых прамоўцаў,
дзе кожнае слоўца 
як рэха эпохі камун.

Удосталь той веры,
што Бог мне адмераў
і продкі мае збераглі,
каб шчасця агеньчык,
як сонца праменьчык,
гарэў і свяціў на зямлі.

                                             * * *

Як толькі душу працінае трывога
І белы дзень змрочную песню пяе,
Тады апаноўвае сэрца знямога,
Сум скоўвае думкі і мары мае.

Ад гэтай навалы я ў лес уцякаю 
У шэпце-дрымоце гаёў і бароў
Трывожны настрой неўзаметку знікае,
І я адчуваю: практычна здароў.

Пераклады з рускай паэзіі


Іван Бунін

Джардана Бруна

«Каўчэг пад валадарніцтвам асла 
Вось свет людзей. Жывіце у Сусвеце.
Зямля  прытон хлусні, падману, зла.
Жывіце прыгажосцю, што ў суквецці.

Зямелька, ты з душой маёй радня 
І ў далечы. Люблю жыццё растайна,
І ў радасці маёй  журба штодня,
Як і ў журбе заўcёды  слодыч тайны!»

І вось ён кій вандроўніка бярэ:
Даруйце, келляў змрочныя скляпенні!
Яго душа, чужая тут, жыве
Цяпер адным  дыханнем вызвалення.

«Вы ўсе рабы. Цар вашай веры  Звер:
Я зрыну трон сляпой і змрочнай веры.
Вы ў капішчы: я расчыню цяпер
Вам у блакіт і бездань Сферы дзверы.

Жыццю і бездані мяжы няма.
Мы спынім, спынім сонца Пталямея 
Віхор планет не ведае ярма,
І ў полымі не знікне, не знямее!»

І ён пайшоў на ўсё  аж да нябёс.
Ды разбурэнне  прага аднаўлення,
І па руінах гэту прагу нёс
Як боскую гармонію Стварэння.

Святлеюць вочы, мара ў сэрцы ёсць
І ў свет адкрыццяў радасных заносіць.
У ісціне  фінал і прыгажосць.
Тым болей і мацней жыць сэрца просіць.

«Дзяўчо, з анёльскім тварам, плечуком,
Са спевам над старою звонкай лютняй!
Я мог тваім быць бацькам, сябруком
Ды я адзін у гэтым свеце людным!

Высока сцяг сваёй любові нёс.
Ды іншыя ёсць радасці  другія:
Я замарозіў сваіх мрояў лёс,
І толькі твой, пазнанне, твой  сафія!»

І вось ён зноў вандроўнік. Зноў зіхцяць
Агеньчыкі яго вачэй, ды строгі
Ягоны твар. Вам, ворагі, няўцям,
Што бог  Святло. І ён памрэ за бога.

«Свет  бездань атамаў, што дзень за днём
Спавіты богам  пекнатой жывою.
І, жывучы да скону, мы жывём
Адзінаю, сусветнаю Душою.

Ты, з лютняю! Дарма куткі вачэй
Штораз Жыццём і Радасцю паўнелі?
Ты, сонца! І сузорі ўсіх начэй!
Вы толькі гэтай Радасцю святлелі».

І стомлены трывогай чалавек
З паглядам зоркім, зыркім і халодным,
Ідзе ў агонь. «Памерлы ў рабскі век 
З бяссмерцем абвянчаецца ў свабодным!

Я паміраю  смерці я хачу.
Развейце, каты, прах мой па планеце!
«Салют Сусвету, Сонцу!..»  я крычу
Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»

(1906)

Андрэй Дзяменцьеў

Андрэй Дзяменцьеў

Прыцемкі

Давай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!
Забылася ўсё,
Што помніць не хочацца:
І крыўды твае, і маё адзіночанне.

Душа, як куточак жыцця халасцячага, 
Ні позіркаў любых,
Ні піску дзіцячага.
Завалена кнігамі плошча кватэрная,
Як словамі сэрца,
Цяпер не патрэбнымі.
Ах, гэтыя словы, як лісце апалае.
І слёзы, на сэрца запознена ўпалыя.

Не плач
Тут сустрэча з табой 
Не праводзіны.
Наіўныя ў наша юнацтва ўваходзіны.

Давай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!

Алена Круглова

Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае!
Водар свой мядовы ў косы мне ўплятае.
Самы час і сэрцу закахана біцца,
І пра ўсё на свеце з радасцю забыцца.
Валасы густыя па плячах рассыпаць,
Плакаць і смяяцца, і цвісці, як ліпа

Ліпавая квецень. Мара залатая.
Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае

Вікторыя Ветрава

Ты выйдзеш моўчкі ў калідор,
Сціскаючы між пальцаў цыгарэту.
Ты ведаеш усе мае сакрэты
А праз цямнечу чорных штор
Прасочыцца спадзевам месяц,
На мой убор, не зняты, упадзе,
Скрозь мае вейкі ты, як цень, ідзеш.
Я не магу скрануцца з месца.
І раптам сярод ночы стаў, глядзіш
Навошта выпадковая сустрэча?
Нібыта знікну я навечна
І застанешся ты адзін.

Вера Кабзар

Міне самота, будзем жыць на свеце
З палёгкай, проста І, адчуўшы моц,
Хісне бярозку залатую вецер,
Закружыць лісце восень-ягамосць.

Стамлёны дождж пральецца на паляны,
Зямля натоліць смагу да вясны
І паплывуць асеннія туманы,
Як светлыя і радасныя сны.

Пабачыць неба зазімкавым раннем
Над цёплай хатай верхалаз-дымок.
Сняжынкам першым будзе вельмі рада
Шчаня  жывы, прычэпісты клубок.

І раніцою, велічна і роўна,
Уздоўж старога плоту, за дваром,
Прагнаўшы сон, бабулечка Пятроўна
Да студні пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна ў парыве радасным ляцела
Да пацямнелай пожні: «Я  зіма!..»
Ды чарназёма стомленае цела
Дыхнула ледзь  і вось яе няма.

А вецер з поўначы расправіў крылы,
Даў волю сіле  аж загуў прастор!
І здзіўленае поле ўраз пакрылі
Сто тысяч прыгажунь  яе сясцёр.

Пераклады з рускай Івана Карэнды


Карэнда Іван Арсеньевіч нарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі  настаўнік і журналіст. Настаўнічаў у Шчучынскім раёне, працаваў у газеце «Чырвоная змена», партыйных камітэтах і органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 2003  2008 гадах  на дыпламатычнай службе: саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Аўтар кніг лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнігі прозы «Воплаўская госця» (2011), паэтычных кніг для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) і інш.

Корнев Виталий Анатольевич

г. Минск

Любимой

                                               I

Придёт зима, и будем есть клубнику,
Задорого, невкусную, но всё ж.
Я отличаю женщину по крику,
Когда она, развёрнутая в клёш.

Когда её увидишь без перчаток
(Они легли дуэтом на трюмо),
Когда коньяк на столике початый
Показывает истинное дно.

Назад Дальше