Завяршыць гештальт - Макс Шчур 16 стр.


23.

Эх, Мігэль, ведаў бы ты, атожылак буржуйскі, каму я ўсё-ткі мусіў пайсьці пакланіцца! зусім не давёз бы мяне да гэтага Трыру. Да Маркса ў мяне стаўленьне асаблівае, сваяцкае, ледзь не пабрацімскае (што мяжуе, каюся, з панібрацкім), і ўспадкаванае яно генэтычна: мой бацька, сапраўдны умственный рабочий, яшчэ ў самай густой цемры савецкіх часоў меў дзёрзкасьць быць эўракамуністам! то бок амаль дысідэнтам, які на знак пратэсту супраць выраджэньня роднай партыі чытаў па начах «Капітал», а на палях пісаў вершы. Калі ж эпоха чырвонага чалавека скончылася й пачалася эра ветлівых зялёных чалавечкаў, а народ спраўдзіў, што «ісьціна» паходзіць ад «ісьці на», бацька так і застаўся падпольным камуністам, толькі цяпер ужо без усякіх «эўра» за душой першую частку слова ён некарысьліва перадаў у спадчыну мне, прычым разам з хвосьцікам, знакам пераносу, перарванай традыцыі, які несупынна вымагае ў мяне працягу: «эўра-...» ну, эўрахто? Раз ужо не камуніст? Анархіст? Эсэр? Лібэрал? Пахвігіст ад слова похва? Адказ мяне, па шчырасьці, цікавіць ужо не настолькі, як раней, таму, ідучы да Марксавага роднага дому, бы да Кумскай сыбілы, я выконваю волю хутчэй бацькаву, чым сваю гэта ў ягоным жыцьці Маркс згуляў вызначальную ролю, каб воля была мая я быў бы цяпер замест Мігэля ў Жэнэве...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

23.

Эх, Мігэль, ведаў бы ты, атожылак буржуйскі, каму я ўсё-ткі мусіў пайсьці пакланіцца! зусім не давёз бы мяне да гэтага Трыру. Да Маркса ў мяне стаўленьне асаблівае, сваяцкае, ледзь не пабрацімскае (што мяжуе, каюся, з панібрацкім), і ўспадкаванае яно генэтычна: мой бацька, сапраўдны умственный рабочий, яшчэ ў самай густой цемры савецкіх часоў меў дзёрзкасьць быць эўракамуністам! то бок амаль дысідэнтам, які на знак пратэсту супраць выраджэньня роднай партыі чытаў па начах «Капітал», а на палях пісаў вершы. Калі ж эпоха чырвонага чалавека скончылася й пачалася эра ветлівых зялёных чалавечкаў, а народ спраўдзіў, што «ісьціна» паходзіць ад «ісьці на», бацька так і застаўся падпольным камуністам, толькі цяпер ужо без усякіх «эўра» за душой першую частку слова ён некарысьліва перадаў у спадчыну мне, прычым разам з хвосьцікам, знакам пераносу, перарванай традыцыі, які несупынна вымагае ў мяне працягу: «эўра-...» ну, эўрахто? Раз ужо не камуніст? Анархіст? Эсэр? Лібэрал? Пахвігіст ад слова похва? Адказ мяне, па шчырасьці, цікавіць ужо не настолькі, як раней, таму, ідучы да Марксавага роднага дому, бы да Кумскай сыбілы, я выконваю волю хутчэй бацькаву, чым сваю гэта ў ягоным жыцьці Маркс згуляў вызначальную ролю, каб воля была мая я быў бы цяпер замест Мігэля ў Жэнэве...

Ня ведаю, каторае зь месцаў паведамляе аб чалавеку болей, нараджэньня або сьмерці (пахаваньня) я заўжды лічыў, што другое, і ўсё ж першае шмат чаго сьведчыць прынамсі пра ягоных бацькоў і клясавае паходжаньне, раз ужо мы марксісты, а значыць ускосна і пра яго самога. (На гэтым месцы, дарэчы, раю ўсім марксістам апроч майго бацькі перапыніць чытаньне.) Дык вось, калі паспрабаваць меркаваць пра Маркса ня толькі паводле ягоных твораў, але й паводле Трыру, хай нават сучаснага, то падлетак Карл уявіцца вам гэткім тыповым сынам адукаваных местачковых буржуа, правінцыялам, які прагнуў выбіцца з гэтай гістарычнай дупы куды-небудзь у людзі будучыні прычым любым коштам, як ужо ўласьціва такім уседлівым натурам. Да таго ж, ён быў ня проста сынам, а славутым на ўвесь хрышчоны Трыр вундэркіндам, у якога ўклалі столькі ідэяў, надзей і грошай, што ён з раньніх гадоў адчуваў сябе проста абавязаным прыдумаць, а яшчэ лепей учыніць (як сам паабяцаў ужо ў школьным сачыненьні) штосьці геніяльнае, рэвалюцыйнае, карыснае ўсяму чалавецтву хаця, магчыма, ніякіх іншых перадумоў, апроч матэрыяльных, для гэтага і ня меў... То ж бо быцьцё і сапраўды вызначае сьвядомасьць, прычым, трасца, ужо змалку: прыкладам, успрымаць рэчы ня як артэфакты, карыстаньне якімі (разам з мовай) адрозьнівае людзей ад жывёлы, а ўсяго толькі як фэтыш і ўвасабленьне тупой паднявольнай Працы, можа толькі той, у каго гэтых рэчаў дзяваць рэальна няма куды і хто ніводнай зь іх сам ніколі не змайстраваў.

А можа і меў ён іншыя перадумовы, апроч гломазду: цымус, аднак, у тым, што юны Карл у выбары прафэсіі ўсё-ткі памыліўся, гадкоў якіх на сто, бо паводле яскравых прыкладаў усіх гэтых Дэкартаў, Ляйбніцаў, Сірано, Леанардаў, Мікелянджэлаў, Хайямаў, Бэйканаў, Ібн Сінаў, Арыстотэляў... можна не працягваць? імкнуўся стаць не абы-якім тэарэтыкам (аднаго Гегеля ўжо хапіла), і ня проста ўвасабленьнем абсалютнага духу, а ўвасабленьнем абсалютнага матэрыялізму, рацыяналізму й Рацыі («усё рэальнае ёсьць разумным»!), то бок сумай усяго даступнага чалавечага веданьня, апошнім у гісторыі полігісторам і першым навуковым матэрыялістам-поліматам! перадапошнім, бадай, быў Гётэ, якому належыць гонар адкрыцьця, што за кожным падобным Фаўстам звычайна стаіць Мэфістофэль. Аднак, нягледзячы на сумленныя й тытанічныя разумовыя высілкі, Гётэў суайчыньнік з Трыру здолеў ужо толькі стаць «усебакова разьвітым дылетантам» (учуўшы гэты выраз аднойчы на ўроку музыкі, я запамятаў яго на ўсё жыцьцё бо ў ім мне ўжо тады мроілася прадказаньне, якое, на жаль, непасрэдна тычылася мяне). Ну чаму ж, чаму так выйшла? гэта я не пра сябе, а пра Маркса, са мною ўсё ясна, цяжка сказаць: напэўна, таму, што сам час стаў настолькі разгалінаваным, складаным і Новым, што нават найвялікшаму гуманітарыю (ня блытаць з гуманістам) у сьвеце не ўдалося ўжо яго ахапіць, агораць і растлумачыць ува ўсіх яго праявах і плашчынях разам. Што яму ўдалося, дык гэта прыгатаваць сапраўды рэвалюцыйны гуляш з ужо вядомых інгрэдыентаў: прыстасаваць мальтузіянскую ідэю «барацьбы за выжываньне» да эканомікі (штось падобнае зрабіў для псыхалёгіі Ніцшэ), гегелеўскую ідэю «стадыяў разьвіцьця й сьмерці (мастацтва)» да гісторыі, а грамадзтва апісаць як варажнечу эканамічных клясаў з супрацьлеглымі інтарэсамі. (З тым жа посьпехам можна апісаць людзкія паводзіны з дапамогай старажытнай тэорыі тэмпэрамэнтаў навуковай яна ад гэтага ня стане.) Апісаўшы тальлю й ейныя масьці (і прыпісаўшы ролю джокераў «п(ралет)арыям»), Маркс тут жа запатрабаваў адмяніць гульню як махлярства (якім ёсьць у прынцыпе любыя знакава-абстрактныя стасункі, ня толькі эканамічныя, але ў тым ліку й моўныя), раздаць усім з банку па жэтоне й наагул назаўжды скасаваць сам па сабе азарт як несправядлівасьць па вызначэньні то бок ніякай іншай, лепшай, цікавейшай ці справядлівейшай гульні ён насамрэч не прапанаваў.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Тым ня менш, прыхільнікі Маркса, якія шляхотна і рамантычна вераць ува ўсемагутнасьць асобна ўзятага чалавечага розуму, па-ранейшаму працягваюць сьцьвярджаць, што заснавальнік навуковага камунізму адной левай даў рады філязофіі, эканоміцы, гісторыі, сацыялёгіі, паліталёгіі й нават эстэтычнай тэорыі. Той факт, што да ўсіх сваіх галоўных высноў ён прыйшоў падазрона рана, пасьля чаго да канца жыцьця ўжо толькі шукаў і вядома ж, знаходзіў, куды б ні ступіў! ім пацьверджаньне, успрымаецца імі ня як прыкмета інтэлектуальнай акасьцянеласьці й канфірмэйшн баясу, а як чарговы (калі не асноўны) доказ Марксавай геніяльнасьці: нашто мяняць погляды, калі яны слушныя? А чаму яны слушныя? Ну, бо нязьменныя. (З такім жа амаль рэлігійным імпэтам, напрыклад, сюррэалісты трымаюцца за Брэтона, што «ніколі ня здраджваў прынцыпам сваёй маладосьці»! во зух!) Дзеля абгрунтаваньня сваёй рацыі вернікі гатовыя штораз абагаўляць усё маладзейшага Маркса, не ўсьведамляючы рызыкі прыпаўзьці ўрэшце ў сваім пакланеньні ажно да калыскі мэсіі: і там, я перакананы, неўзабаве знойдуцца яшчэ невядомыя «рукапісы», хоць бы й на пялюшках-плашчаніцах, у якіх прарок заклікаў да вызваленьня з путаў тых самых пялюшак і якія ад нас зламысна ўтойвалі ўвесь гэты час вашынгтонскія мудрацы.

І ўсё-ткі нельга не прызнаць, што Маркс быў сапраўдным адмыслоўцам прынамсі ў адной вобласьці, а менавіта па частцы бязбожнага абсёру сваіх канкурэнтаў на полі геніяльнасьці зрэшты, як і належыць бурлівай і самаўпэўненай маладосьці. Ужываючы гэтае рытарычнае «мастацтва палемікі», якое сёньня ў радыкальнай моладзі называецца «гэйтнЛОЛ», юны Маркс у сваім пакоі, падазраю, нападабняў перад люстэркам трыбунаў Вялікай францускай рэвалюцыі (ах, Парыж! месца знаёмства зь вялікім Фрыдрыхам! не, не буржуазным матэматыкам Энгелем, а народным прамыслоўцам Энгельсам!), для якіх зьдзек над палітычным супернікам любога кірунку гэткі рэпэрскі «бэтл» аван ля летр быў формай палымянага публічнага даносу, што для таго, хто прайграў, амаль заўжды заканчваўся гільятынай. Пагадзіцеся, што ў параўнаньні з такой забавай якая-небудзь «руская рулетка» як кідок касьцей у параўнаньні з шахматамі. Язык трэба на ўсякі выпадак гастрыць змоладу! Каб пасьля любой колькасьці апрацаваных галоваў ён лётаў туды-сюды, як алеем намазаны! Маркс, відаць, адчуваў, што ў выпадку паўтарэньня гісторыі гільятына абавязкова заплача па такіх буржуа як ён, таму пастанавіў загадзя стаць на бок гістарычнага правасудзьдзя й начапіць фрыгійскую шапачку раз ужо трагедыі наканавана паўтарыцца, то найлепш будзе загадзя ператварыць яе ў фарс. У конкурсе на найлепшы камуфляжны касьцюм пераможа той, хто налепей падрыхтуецца да крывавага маскараду, а ў падмацаваньне сваёй кандыдатуры замест джоб аплікэйшн напіша ўсім зразумелую інструкцыю па карыстаньні гільятынай, і ў дадатак яшчэ «крымінальны кодэкс», паводле якога будзе лёгка вызначыць ворага. Самае цёмнае месца пад самым падсьвечнікам, а найлепшая схованка навідавоку ўва ўсіх! Калі ня можаш перамагчы масы ачоль іх! А калі ня хочаш працаваць займіся навуковым абгрунтаваньнем неабходнасьці й шляхотнасьці Працы, пра якую ўжо змоладу маеш чыста тэарэтычнае паняцьце. Пакуль усякія Энгелі сушылі мазгі над тым, як знайсьці спосаб прынамсі ў будучыні пазбавіць масы ад самой гэтай неабходнасьці, «радыкальны» Маркс, наадварот, даказваў, што дастаткова будзе пазбавіць працу «адчужанасьці» як? а зрабіць так, каб чалавек працаваў не на аднаго эксплюататара, а адразу на ўсіх! І галоўнае ні ў якім разе не на сябе самога, як наіўна лічыў Ўайлд! («Я ж ня дзеля сябе, я ж дзеля людзей! мне самому ні халеры ня трэба! у мяне і так усё ёсьць! а няма дык дадуць!») Матывацыя працы павінна «ўсяго толькі» зьмяніцца на сто восемдзесят градусаў: маўляў, калі праца стане «ўсьвядомленай неабходнасьцю», то адразу стане й свабоднай! Дзякуй табе, Георг-Вільгельм-Фрыдрых! Дастаткова рабу ўсьвядоміць неабходнасьць рабства (ну, усе ж рабы чым я лепшы?) і назаўтра ён сам, з уласнай волі, радасна пабяжыць ішачыць з адчуваньнем поўнай свабоды. Асуджаны на сьмерць вызваліцца ад яе ня тым, што ўцячэ з-пад варты, а што ўсьвядоміць абектыўную неабходнасьць адчыкрыжыць сабе галаву паводле законаў Гісторыі: гэта ж карысна не для тых, хто напісаў закон, а для Ўсіх людзёў! Значыць, і для мяне ў тым ліку! І я ж чалавек! рукі, ногі, галава (ну, да часу)... Праўдзіва філязофскі падыход! які паралізуе ўсякую волю да рэальнага супраціву эксплюатацыі, і пагатоў не адмяняе эксплюатацыі, а проста робіць зь яе тое, што Гегель адным махам зрабіў з «рэчы ў сабе» «абстрактны панятак», абумоўлены толькі часовай гістарычнай недаразьвітасьцю Духу (у Маркса грамадзтва), якую, маўляў, лёгка пераадолець! Настолькі лёгка, што лепш зрабіць гэта хірургічна-рэвалюцыйным шляхам, то бок тут і цяпер! А яшчэ лягчэй узьвесьці недаразьвітасьць у Абсалют і абвясьціць гэты абсалютызм разьвітасьцю! ды што ўжо там, адразу найвышэйшай магчымай ступеньню разьвіцьця! А чацьвёртаму не бываць!

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Да непазьбежнай экспэрымэнтальнай праверкі сваёй усеахопнай тэорыі Маркс, на жаль ці балазе, так і не дажыў, але ж каб такія адчайныя героі паміралі раз і назаўжды, як простыя людзі так не бывае, у чалавецтва іх ня так шмат. Жыцьцё, хай для Маркса й пасьмяротнае, ішло далей: старая скептычна-нерашучая буржуазная Эўропа пад выглядам падарунку сьпіхнула трырскага генія Расеі-Маладой! Лепшага адрасата такой данайскай шчодрасьці немагчыма было прыдумаць: абнадзееная адносна нядаўнім прэцэдэнтам ув асобе ўласнага полігістора з народу акадэміка Ламаносава (зрэшты, у кожнай нацыі прынамсі адзін такі знойдзецца, а як не дык прызначаць), Расея тут жа аддзячыла Эўропе за Маркса першай у сьвеце дзяржавай рабочых, сялян і палітычна падкаваных (збольшага простымі, як валёнкі, плякатамі) кухарак, дзе з часам замацавалася перакананьне, што геніяльнасьць перадаецца разам з партыйнай прыналежнасьцю й мацнее з усё вышэйшай палітычнай функцыяй: гэтак была працягнутая традыцыя «геніяльнага правадыра» й заснаваная пазыцыя генсека гэткага новага Папы, сьвятога Айца народаў. Дзеля справядлівасьці варта зацеміць, што калі ў анямечанай Расеі прынамсі рабілі выгляд, што геніяльнасьць правадыра часткова грунтуецца на нейкай нібыта навуцы (прычым «заходняй»!) то ў канчаткова адурэлай ад арыентальнай містыкі й ідэалістычнай філязофіі «абруселай» Нямеччыне фюрэр быў ужо поўным геніем-невукам увасабленьнем «чыстай інтуіцыі», якая завяла яго вядома куды. Нагадаць тут, што сам Маркс (які ні пра што іншае й ня марыў) дэ юрэ не нясе адказнасьці ні за якія практычныя спробы ўвасабленьня ў жыцьцё ягонага «ўсемагутнага, бо праўдзівага» вучэньня слушна, але яшчэ больш слушна тое, што сам ягоны вобраз непагрэшнага мудраца й празорцы, які ён меў ужо пры жыцьці, яшчэ не сфармуляваўшы сваіх прароцтваў да канца, значна ўмацаваў традыцыйную веру ў прарокаў на Ўсходзе і спрыяе ёй да сёньняшняга дня лепш за ўсякія сьвятцы. (Зрэшты, і гэта пры жаданьні можна зваліць на Гегеля.)

Назад Дальше