Сяляне нездарма аддаюць перавагу вялікім гарадам перад мястэчкамі: мястэчка ўжо заўжды «камусьці належыць», у ім ёсьць нейкая свая біясыстэма, упісацца ў якую цяжэй а вялікі горад усіхны й нічый, менавіта таму, што вялікі. Тут іхная прысутнасьць будзе не такая заўважная, тут лёгка стварыць уласную вёску-гета дзе-небудзь у старым квартале, які раней займалі ненавісныя ім гэбраі, або ў панэльным прадмесьці, дзе раней жылі, дакуль не ўзьняліся ў сацыяльных ліфтах на нябёсы, пралетарыі-дзетаробы, што з часам развучыліся нават множыцца. Асталяваўшыся й вызначыўшы тэрыторыю свайго сельсавету, можна пачаць хадзіць па вуліцах у майках улюбёных землякоў-футбалістаў да кален, размахваць на ўсю шырыню душы рукамі й гарлаць на ўвесь квартал, радуючыся свабодзе й даючы волю сваёй чалавечай прыродзе наагул, паводзіць сябе акурат як кагадзе ў сваёй сіцылійскай ці яшчэ якой вёсцы. Уявіце сабе на месцы гэтага глябальнага селяніна, пасярод якой-небудзь гістарычнай плошчы, нашага беларускага калгасьніка, жыхара аграгарадку думаеце, ён паводзіў бы сябе іначай? Ды сраць ён хацеў на вашую «гарадзкую» культуру, абы суседзкая красуня за падвоз на мапедзе ўзяла ў яго ў рот. Падзякуйце яшчэ, што ён не ўваліў вам пізды за тое, што вы не зь ягонай вёскі й наагул невядома што тут забыліся. То бок каб быць гарадзкім вяскоўцам, сучасным «тутэйшым», неабавязкова быць арабам, афрыканцам, кітайцам можна быць кім-заўгодна, у тым ліку самым карэнным аўтахтонам. Вясковы мэнталітэт у любым разе й на любым матэрыяле спараджае нацыкаў лякальнага маштабу, футбольных дэбілаў, «патрыётаў сваёй зямлі», канкрэтна таго лапіку зямлі, які яны нібыта вымушаныя бараніць ад суседзяў разам з ураджаем. Калі ў падобную вёску зь нейкай прычыны з полісу наведваецца паліцыя, гэта лягічна ўспрымаецца як уварваньне чужынцаў-эксплюататараў, а тут ужо недалёка й да інтыфады.
Усё гэта можна было б пры жаданьні ўспрыняць як узбагачэньне эўрапейскай культуры, калі б бачныя кожнаму вынікі не былі адваротныя: галоўным зь іх ёсьць культурная нівэлізацыя й занудная аднастайнасьць. Дзякуючы сялянам усе гарады Эўропы памалу пачынаюць выглядаць аднолькава менавіта як свайго кшталту капіталістычныя аграгарадкі. Забудзьце пра ўсякія свае буржуазныя ціш-гезэльшафтэн, літаратурныя гурткі, музычныя салёны, філязофскія дэбаты у клюбе пачынаецца дыскатэка! Цяпер штовечар на галоўных плошчах гарадоў зьбіраюцца, акурат як на вёсцы, перад касьцёлам ці царквой, разьмеркаваныя паводле паходжаньня гурткі тутэйшых, якія ганарацца сваімі культурамі (ігнаруючы астатнія) і выстаўляюць напаказ той факт, што яны тут дома. Што іх гэтак цягне на плошчу? Ну як жа, яны хочуць быць «у курсе» таго, што адбываецца ў суседніх сельсаветах! Людзей паглядзець і сябе паказаць! Плошча гэта біржа вясковых навінаў, плётак, кірмаш чалавечых стасункаў! калі гараджаніну пад тусьню або стрэлку падыдзе любое месца, зусім неабавязкова цэнтральнае, то вяскоўца вядзе на плошчу выпрацаваны тысячагодзьдзямі інстынкт. Дый гараджане, трэба сказаць, традыцыйна аддаюць перавагу руху, шпацырам па бульварах і вулічках, а не сядзеньню на на адным месцы на ім яны звычайна сядзяць на працы. А вось селянін ужо досыць набегаўся цягам дня, настаяўся, умоўна кажучы, ракам у полі, таму яму самая пара пасядзець-пакурыць-пагаварыць за жыцьцё або паслухаць якога мясцовага акына ці рэпэра. Але ў прынцыпе ўлюбёная забава вяскоўцаў гэта нават не музло, а цырк! Захапленьне цыркам абядноўвае сялянаў усіх часоў і народаў. Зірніце на тыя відовішчы, што прапаноўваюць нам сучасныя вечаровыя плошчы: усё меней на іх музыкаў пагатоў трыбунаў! ну, калі не лічыць рэлігійных прапаведнікаў, і ўсё болей паяцаў. Адзін жанглюе футбольным мячом, другі танчыць на скейтбордзе, трэці брэйк-дэнс, чацьвёрты пускае мыльныя бурбалкі, пяты дэманструе свайго даўжэзнага дрэсіраванага пітона, шосты вырабляе акрабатычныя пірўэты на ровары, сёмы скача на хадулях, восьмы проста даёбваецца да публікі, выдаючы сябе за клоўна. У крайнім выпадку, пры адсутнасьці падобных народных талентаў, пляц ператвараецца ў звычайную спартовую пляцоўку, месца для гульбішчаў. Разам усё гэта называецца здаровым, нават прыродным ладам жыцьця. Тым часам апошнія гараджане, разам зь іхнымі састарэлымі культурнымі й палітычнымі псэўдакаштоўнасьцямі, паслухмяна выміраюць увасьлед за пралетарыямі або інстынктыўна ўцякаюць з гораду ў мястэчкі й на вёску, каб паспрабаваць хоць неяк жыць і пладзіцца там.

Праз усё вышэйсказанае сучасная так званая ўцякацкая хваля пакідае мяне, як староньняга назіральніка, надзіва спакойным ну, мільёнам туды, мільёнам сюды... Старадаўні «левэ ан масс» не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. А вось некаторыя сапраўдныя, як той казаў «эўрапейскія эўрапейцы», убачыўшы, як гара кіруецца да Магамэта, зьлёгку прыфігелі: як так? Дагэтуль мы былі звыклыя езьдзіць адпачываць у Алжыры-Тунісы-Эгіпты, нягледзячы ні на якія арабскія вёсны, і заўжды (калі забыць пра парачку выбухаў) адчувалі там сябе як дома а тут раптам Алжыр, Туніс і Эгіпэт ледзь ня ў поўным складзе прыехалі да нас адпачываць самі, без абвяшчэньня вайны й рэзэрвацыі месцаў, ды яшчэ разам зь Сірыяй! і таксама пачуваюцца тут як дома! Ну не скандал? Эўрапейцы за стагодзьдзі неяк прывыклі, што аўтахтоны па ўсім сьвеце ім нечувана радыя (а ня радыя дык можна паказаць ім, што такое кулямёт), як носьбітам прагрэсіўнай культуры й капіталістычнага эвангельля але чамусьці не прадбачылі сытуацыі, у якой ім давядзецца самім радавацца гасьцям. Дзядуля Маркс вучыў лёзунгу «экспрарыюй экспрарыятараў» а лёзунг насамрэч гучыць як «калянізуй калянізатараў»! Дайце крэсла й прынясіце вады. Але ж і ў гэтым, насамрэч, няма нічога новага: нездарма ўсякія страшылкі пра «вайну сьветаў», «покліч Ктулу» і «жоўтую небясьпеку», ня кажучы пра расавую тэорыю, зьявіліся на Захадзе акурат тады, калі каляніялізм страціў усякі драйв: а што, маўляў, калі і нас чакае тое, што мы дагэтуль выпрабоўвалі на іншых?
Як прадстаўнік аднаго з найчасьцей калянізаваных народаў гісторыі магу засьведчыць, што ў сытуацыі калянізаванага ёсьць свая прыемнасьць. Вядома, пры ўмове, што вы трапілі пад акупацыю больш разьвітай цывілізацыі, якая дасягнула ну хай не бясьсьмерця, але прынамсі дайшла да ўжываньня пэніцыліну а за бясьсьмерце (неабавязкова нават індывідуальнае, дастаткова родавага) дык ужо любы гома сапіенс у сучаснасьці прадаў бы сваю культуру з трыбухамі й пагадзіўся вечна жыць на каленях ну не паміраць жа стоячы! Фішка, аднак, у тым, што вечнасьць, як і ўсясьветная гісторыя штука дастаткова доўгая на тое, каб цягам яе разумная істота, у якім бы ўжо забітым і прыгнечаным становішчы ні была, дадумалася да самых розных ідэй, у тым ліку й да ідэй вызваленьня, дэкалянізацыі й помсты: а што такога нам, уласна, далі гэтыя рымляне? І што нам замінае даць ім пакаштаваць іхнай уласнай бярозавай кашы? І вось празь нейкі час рабы, а перадусім колішнія калябаранты, раптам згадваюць, што таксама хочуць людзьмі звацца і пачынаюць даваць пытля маральна й фізычна вычарпаным каляністам. Анальная баналёгія: як бы вы ні імкнуліся выхаваць дзяцей, яны ў выпадку жыцьцёвай няўдачы заўжды абвінавацяць у ёй вас, асабліва калі вы дазвалялі сабе надта часта распускаць рукі гэтага ўжо вам не даруюць ніколі. Натуральна, старыя бацькі схільныя часткова прызнаваць свае колішнія памылкі, але пры гэтым робяць адну новую, яшчэ горшую: замест таго, каб пасыпаць попельныя валасы сапраўдным попелам і самім накласьці на сябе рукі, яны спрабуюць даказаць сабе й дзецям, што ў іх яшчэ застаўся нейкі аўтарытэт і што «ня ўсё благое ў гісторыі» зьвязанае зь іхным імем. Маўляў, лупцаваньне сракі да крыві перасьледавала пэдагагічныя мэты й было праявай любові. Дзеці сьмяюцца ім у вочы, пасьля чаго бацькі дзяцей праклінаюць і пазбаўляюць спадчыны, па-расісцку абвяшчаюць іх усяго толькі «прыёмнымі» й «някроўнымі», ствараюць усякія там нэа-рухі й нават спрабуюць напасьледак яшчэ размножыцца але позна, іхны бацькоўскі біялягічны час незваротна сыходзіць, і дай бог, каб дзеці яшчэ зьлітаваліся й дазволілі ім памерці сваёй сьмерцю, ніяк яе штучна не паскараючы. Гэтак ня толькі паміраюць старыя навуковыя тэорыі, але й распадаюцца імпэрыі й ствараюцца новыя на жаль, нічым ня іншыя і ня лепшыя. Бачыць у гэтым нейкі прагрэс гэта проста прымаць бок маладзейшага й больш нахабнага, што ёсьць нават не інтэлектуальным, а чыста інстынктыўным выбарам на карысьць так званай «Будучыні», якая ніколі не бывае такой «сьветлай», як нам хацелася б.