Цяжка было не зразумець майго шэфа, а прыкінуцца, што яго не разумееш, яшчэ цяжэй: так званы КаКаДу працаўніка, які ня ўмее адпачываць, зьніжаецца прапарцыйна падвышэньню ягонага імпэту. Разумеў я і сваіх калег: на маім фоне яны выглядалі як вечныя гультаі, якімі насамрэч і былі можа, сваім упартым нежаданьнем езьдзіць у адпачынак я хачу выставіць напаказ, быццам працую больш і лепш за астатніх? Праз гэта яны штогод і задавалі мне пытаньне, як я правёў лета, дзе быў і што бачыў гэткая сабе дзе-даўшчына. Як што мне ніколі не было чаго ім адказаць, на працы за мною замацавалася рэпутацыя дамасека й ледзь не ідэйнага ворага падарожжаў.
Мушу прызнацца: факт той, што ў параўнаньні зь сярэднестатыстычным бабылём я перасоўваю сваё цела па паверхні плянэты надзвычай рэдка, неахвоча й пераважна на кароткія дыстанцыі. Гэтак, вядома, было не заўжды, усяго апошніх гадоў дзесяць-пятнаццаць. Якіх толькі аргумэнтаў у абарону сваёй трывалай геаграфічнай пазыцыі я ні прыводзіў: і што далёкая вандроўка для мяне гэта невыносны лягістычны стрэс, і што грошай мне плацяць ня так і шмат, каб дазволіць сабе такую раскошу, і што Прагу я люблю больш за ўсякія сафары й сэрфінгі, і што людзі, якія надта часта вандруюць, паступова робяцца імуннымі да новых уражаньняў, а старыя ў іх усё больш блытаюцца між сабою, тым часам як мне ўспаміны пра мае юнацкія туляньні даражэйшыя за туляньні самі... (Пра свае сапраўдныя псыхічныя цяжкасьці я тактоўна маўчаў нават перад сваім псыхіятрам.) Марна: калі спачатку мяне лічылі проста дзіваком, то з часам пачалі лічыць проста ўёбкам. Ну хіба ў нечым яшчэ, апроч падарожжаў, можа наагул палягаць сэнс жыцьця? Пагатоў такога, маўляў, маладога? Якое я марную, седзячы на сваім адным месцы працоўным? Цяпер, у прысутнасьці шэфа, я сябе ўёбкам і адчуваў: мне зрабілася шчыра сорамна перад ім і калегамі, быццам яны злавілі мяне не на турыстычным, а на сапраўдным цэлібаце (пра які ў маім выпадку таксама, мяркую, здагадваліся), і я ўрачыста паабяцаў шэфу, што неўзабаве пасьля саракагодзьдзя сыду ў доўгі летні адпачынак, які нашая кантора завінавацілася мне за ўвесь час маёй тутэйшай паншчыны.
Як у ваду глядзеў! Так усё і сталася, толькі значна раней: празь які тыдзень пасьля гэтай гутаркі шэф сам адправіў мяне ў адпачынак, прычым яшчэ даўжэйшы бестэрміновы. Мяне звольнілі, пакінуўшы сам-насам адразу з двума крызісамі: фінансавым і сярэдняга веку. То бок карпаратыву ня будзе. Зэканомілі, падлы. Я быў такі разьюшаны, што ідэя зваліць на нейкі час з Прагі (ды хоць бы з самой Чэхіі!) здалася мне ў новых варунках найлепшым, калі не адзіным, спосабам сабраць у кулак крышынкі раструшчанай самапавагі і ўцячы ад мноства раптоўна ўзьніклых праблем. З гэтым намерам я ўключыў з раніцы свой запылены хатні комп і замест выразу «праца ў Празе» загугліў «вэкэйшнз».
3.
Таксі прывозіць маіх гасьцей проста мне пад вокны, я назіраю за імі з вышыні чацьвёртага паверху са спачуваньнем: двух немаладых людзей з фатаздымку акурат цяпер бязбожна аббірае таксіст і нават не дапаможа ім з валізамі а тыя відавочна цяжкія. Давядзецца ісьці ўніз. На сьпёку. А мо ня варта? Ці не дастаткова проста бзыкнуць ім кнопкай? Недастаткова: кім яны могуць мяне палічыць? Я ж яшчэ малады, поўны сіл, і ўжо такі непаважлівы да старэйшых. У дадатак, у доме няма ліфта. Халера зь імі: пайду сустрэну, але з падезду, у якім смурод сабачых сцакаў выгодна дапаўняецца прыемным халадком, выходзіць ня буду, няма дурных. У самы палудзень. Пунктуальна яны, трэба заўважыць.
Таксі прывозіць маіх гасьцей проста мне пад вокны, я назіраю за імі з вышыні чацьвёртага паверху са спачуваньнем: двух немаладых людзей з фатаздымку акурат цяпер бязбожна аббірае таксіст і нават не дапаможа ім з валізамі а тыя відавочна цяжкія. Давядзецца ісьці ўніз. На сьпёку. А мо ня варта? Ці не дастаткова проста бзыкнуць ім кнопкай? Недастаткова: кім яны могуць мяне палічыць? Я ж яшчэ малады, поўны сіл, і ўжо такі непаважлівы да старэйшых. У дадатак, у доме няма ліфта. Халера зь імі: пайду сустрэну, але з падезду, у якім смурод сабачых сцакаў выгодна дапаўняецца прыемным халадком, выходзіць ня буду, няма дурных. У самы палудзень. Пунктуальна яны, трэба заўважыць.
Ну вось яна, першая сустрэча па-за віртуальнасьцю. Няёмкая, як усе такія сустрэчы. Больш няёмкімі бываюць толькі першыя хвіліны пасьля сэксу. Параўнаньне зьнешнасьцяў, нагадваньне імёнаў. Бяру найцяжэйшую валізу і амаль бягу зь ёю нагару, абы адкласьці пачатак размовы на пазьней. Спускаюся па яшчэ адну. Чаго яны з сабою панабіралі? Яны што сюды, на стала? Цяжка ўсё-ткі дыхаць з такой вагой (я пра валізы) і такім смуродам. Але падміргваю гасьцям, маўляў, не бяды, хутка выветрыцца (хлусьня). Ўэлкам ту май апартмэнт.
Зь сенцаў ім насустрач адразу кідаецца, непрыемна аблізваючы насы, смурод маіх цыгарэт, паводле трываласьці параўнальны з сабачым на лесьвіцы. Між Сцылай і Харыбдай. Ну, затое ў цэнтры. Абое моршчацца, жонка нешта напаўголаса кажа мужу па-галяндзку (якіх толькі моваў у маёй хаце ні гучала, але галяндзкая ўпершыню) той толькі моўчкі хавае вочы. Тады яна сама зьвяртаецца да мяне па-ангельску:
Вы курыце дома?
Толькі ў адным пакоі, а гэта ўжо не хлусьня: ён у мяне адзін, затое вялікі.
Пра курэньне ў вашай абвестцы не напісана, ушчувае мяне госьця.
Гэта я наўмысна, зноў спрабую я пажартаваць. Іначай да мяне ніхто б не паехаў.
Аднак дама кажа мне без усякіх сьмешак:
Калі ласка, у нашым доме не курыце. Можаце курыць на дварэ ці ў дворыку, толькі ня дома.
Што вы, ні ў якім разе. То бок ні ў якім разе дома. Вось тут у мяне купальня з прыбіральняй...
Разам?
Тут так паўсюль, што зробіш... Я таксама ня мог прывыкнуць. Але цяпер лічу, што так зручна. Вось у гэтай частцы гасьцёўні кухня...
Так, яе мы на фатаздымку бачылі. Яна нас цалкам задавальняе.
Мяне таксама. Заўважце, як новая! я ёю наўмысна нячаста карыстаюся...
У вас няма мыйнай машыны?
Пральнай? Ёсьць...
Не, для посуду.
Ды колькі таго посуду... Ён дарэчы вось тут. Я ем збольшага на канапе, але вы можаце ўжываць пісьмовы стол...
кажа: Мужчына ўрэшце не вытрымлівае і ўподсьмех
Не пераймайцеся, мы пастараемся больш хадзіць па рэстарацыях. Файная ў вас кватэра, утульная для двух старых сама тое.
Ну што вы, старых... думаю, як яшчэ лепей зрабіць ім камплімэнт, але пастанаўляю, што хопіць і гэтага. Можа, вам якой гарбаткі ці кавы з дарогі?
Мне кавы, калі можна, адказвае жонка.
А я гарбаты выпю, падтрымлівае прапанову мужчына. Для мяне гэта выдатная нагода заняць рукі й паказаць, якая я ахайная сам-сабе-гаспадыня. Я яшчэ ня ведаю, што мяне чакае наперадзе. Але пакурыць мне карціць ужо зараз.
Сядаем за стол, я раздаю на траіх пітво й пячэньне.
Як даляцелі? пачынаю з абавязковага.
А што тут ляцець, махае рукой мужчына з гераічнай абыякавасьцю маёра Гагарына. Вы ж таксама да нас самалётам?
Бяз гэтага пытаньня, вядома, нельга. Адказваю шчыра:
Я б пайшоў пешкі, але адпачынак кароткі таму машынай.
Пара насьцярожваецца. Ня можа зразумець, чаму я ўвесь час гэтак дзіўна жартую. Ну сказаў бы, што баюся лётаць самалётам, усе б зразумелі. Але ж пешкі? Хіба гэта сьмешна?
У вас ёсьць машына?
Няма. Вырачаныя вочы. Я паеду... стопам. Канец, я цалкам сапсаваў сваю рэпутацыю. Чалавек, які езьдзіць стопам у сорак гадоў? Як гэта называецца? Слушна: лузер.
Я спрабую выправіць памылку:
То бок таксі...
І адразу ж усьведамляю, што гэта гучыць яшчэ больш абсурдна, чым «пешкі» ці «стопам». Асабліва з улікам таго, колькі ім каштаваў прыезд зь лётнішча. Галяндцы настолькі зьбітыя з тропу, што пастанаўляюць прыпісаць хаос у маёй галаве майму няведаньню ангельскай. Урэшце, якая ім розьніца.
Значыць, вы выяжджаеце сёньня?
Не, заўтра з раніцы.
Зноў няёмкая паўза. Яны пераглядаюцца, і гэтым разам слова бярэ мужчына, як старэйшы па званьні. Справа сурёзная:
Калі не памыляюся, у нашым кантракце як пачатак абмену пазначаная ўжо заўтрашняя дата...
Не памыляецеся, усё слушна. Я сёньня пераначую ў сябра.
Сужэнцы ківаюць галовамі з радасным разуменьнем. Спалохаліся ўжо, што давядзецца спаць са мной яўным псыхапатам у адной хаце, хай нават у маёй можна ўявіць сабе, як яны цяпер хвалююцца за сваю! Трэба скарыстаць гэты момант для пералому ў гутарцы. Дастаю свой адзіны й галоўны козыр: ключы ад дому.
Вось гэты ад ніжніх дзьвярэй, гэты ад кватэры... Гаспадар пра ўсё паінфармаваны й ня мае нічога супраць... Пошту забіраць ня трэба... Дзьверы на вуліцу лепш на ноч замыкаць на ключ, раён ня самы бясьпечны... Дый самі пільнуйцеся, калі будзеце позна вяртацца...
Можаце не тлумачыць, мы ня першы раз у замежжы, усьміхаецца мужчына. Я ў гэтым не сумняюся.
Гэта наш трыццаць першы абмен! з гонарам дадае жанчына.
Трыццаць першы?!
Так, мы карыстаемся Дамбартэрам штогод.
То бок, вы ўжо трыццаць адзін год разам? удакладняю я, удаючы жартаўлівы недавер, за якім павінна хавацца захапленьне.
Сорак, з сурёзным тварам яшчэ болей удакладняе мужчына.
4.
Прызнаюся, што на працягу гадоў я недаацэньваў інтэрнэт як сродак фармаваньня жывой матэрыі ў нешта падобнае да цывілізацыі і бачыў у ім у лепшым выпадку электронны аналяг колішніх дымавых сыгналаў. Паводле маіх уяў, ён нагадваў гэткую вясковую дыскатэку, дзе пад дошкай абяў сельсавета зьбіраюцца па вечарах непаўналетнія хуліганы, каб слухануць музло, абмеркаваць настаўніц, памацаць дзевак, скінуцца на траіх, выклікаць адзін аднаго на разы, абасцаць плот ці напісаць на ім слова з трох літараў праз усё гэта ў клюбе надта тхніць лайк тын сьпірыт. З часам, аднак, дзякуючы інвэстыцыям прыватнага капіталу, вясковы клюб перабудавалі ў абласны палац піянэраў, зь бібліятэкай, музэем, дзіцячым пакоем, кінатэатрам (для дарослых і недарослых), спортзаляй, гурткамі па інтарэсах, тэлефоннай будкай, супэрмаркетам на першым паверсе, казіно, жывым стрыптызам, кабінэтам псыхоляга, службай знаёмстваў, аддзяленьнем ашчаднага банку, біржай працы й цэнных папер, карацей, ледзь не з раддомам, абляпіўшы палац зьсярэдзіны й звонку рэклямнымі плякатамі й зрабіўшы ўсё гэта больш інтэрактыўным за саму рэчаіснасьць. Мацаньню дзевак, лаянцы й арганізацыі каляровых ці там чорна-белых рэвалюцый былі цяпер адведзеныя чыста вымытыя прыбіральні з так званымі мадэратарамі на ўваходзе і выхадзе, непасрэдна каля офісаў інфармацыйных агенцтваў. І тым ня менш пэрыядычныя наведваньні гэтага храму імя чалавечага духу, дзе штодня адбываўся цуд ператварэньня лайна ў віно й назад, так і не зрабілі зь мяне яго заўсёдніка, пагатоў верніка. Магчыма, галоўную ролю тут згуляла адсутнасьць у ім нармальнага піўбару хаця паступова я навучыўся прыносіць бухло з сабой і выседжваць каля манітору ў тупым безудзельным сузіраньні неўтаймоўнай людзкой актыўнасьці, адчуваючы штосьці паміж агідай, зайздрасьцю й шчырым захапленьнем. Практычную карысьць гэтага спэктаклю я зразумеў толькі тады, калі ў храме мне дапамаглі знайсьці легальную працу, а потым і хату таму цяпер, страціўшы першую, я спадзяваўся на тое, што змагу зноў адшукаць там чарадзейны сродак ад беспрацоўя й беспэрспэктыўя.