Падумаць толькі, амаль трыццаць гадоў мінула з часоў чэскай «славутай рэвалюцыі», «плюшавай»
(як яе называюць скептыкі) ці «аксамітнай», а людзі ўсё яшчэ ніяк не нахаваюцца свабоды перасоўваньня, перадусім на Захад (хаця апошнім часам уваходзяць у моду ўсё больш экзатычныя куткі сьвету). Гэтая свабода, дарэчы, ёсьць ледзь не галоўным аргумэнтам у незгасальных (і чым далей, тым болей!) спрэчках наконт таго, ці варта было скідваць камуністычны рэжым: маўляў, пры камуністах мы не маглі падарожнічаць! Гэта факт затое маглі эміграваць, асабліва пры канцы шасьцідзясятых, калі Захад прыўзьняў жалезную заслону для тых, хто ўцякаў ад савецкіх танкаў. Аднак фішка ў тым, што эмігрант і турыст ня проста два глыбінна адрозныя, а папросту варожыя людзкія тыпы, і да эміграцыі чэхі, турысты ад прыроды, ставяцца надзвычай адмоўна, амаральнейшага ўчынку ў дачыненьні да бацькаўшчыны й асуджаных на яе супляменьнікаў быць ня можа. Таму ніякіх эмігрантаў яны ня любяць: ні сваіх, ні пагатоў чужых. «Паўсюль добра дома найлепш», кажа гэты маленькі, горды й ксэнафобны народ. Маўляў, мы да вас ня едзем дык якой трасцы вы лезеце да нас? Зрабіце так, каб і вам у сябе дома было найлепш. А што ў вас дома няма дома ну не, такога не бывае. «Кожны будаўнік уласнага шчасьця» яшчэ адна тутэйшая прымаўка.
У пэўным сэнсе, свабода перасоўваньня (вядома, для нас, а не для іншых, мы ж яе заслужылі, толькі вось невядома, чым) насамрэч ёсьць адзінай свабодай, атрыманай у выніку надыходу дэмакратыі: прастуй куды хочаш, ніхто цябе тут не трымае. Насуперак традыцыйнаму вонкаваму патрыятызму, усё больш і больш чэскай моладзі вымушана карыстаецца гэтай свабодай дзеля паляпшэньня ўласнага жыцьця, праглынуўшы неяк тое страшнае прыніжэньне, якое нясе з сабою статус эмігранта (жабрака на чужым хлебе!) уваччу іхных суграмадзянаў. (Цікава, што ў суседзяў-славакаў няма гэтага комплексу, яны з задавальненьнем перасяляюцца ў Чэхію й дамоў амаль ня езьдзяць, заспакойваючы сябе тым, што могуць зра біць гэта ў любы час.) Што да мяне, то ў даўнюю пару маіх папярэдніх выездаў з Чэхіі ў вялікую Эўропу ніякага Шэнгену яшчэ не было, таму свабода перасоўваньня заўжды была ў маім уцякацкім выпадку досыць умоўнай: з маім сумнеўным выглядам і так званым жэнэўскім псэўдапашпартам мяне штораз падоўгу трымалі (а аднойчы і затрымалі) на мяжы, правяраючы дакумэнты, багаж, аднаго разу нават кішэні, а яшчэ аднаго абнюхвалі мяне сабакам і сьвяцілі ліхтарыкам у дупу ў надзеі адшукаць тую самую траву, якою ад мяне пахла, бо я быў пазычыў у сябра-панка ў дарогу цёплую куртку пра дэпартацыю зь Нямеччыны за адсутнасьць грошай на квіток да Прагі наагул памаўчу... Можаце ўявіць сабе, як мяне ненавідзелі тагачасныя чэскія спадарожнікі, калі па маёй віне аўтобус ці цягнік мусіў зноў прастойваць на парозе шчасьця, нібы за глыбокім сацыялізмам, пазбаўляючы іх таго цуду, дзеля якога яны ўласна і выехалі: шансу бескантрольна пакінуць сваю любую бацькаўшчыну! Усё гэта, разам з раней згаданымі фактарамі, урэшце і адбіла ў мяне паступова ахвоту да актыўнага турызму. Цяпер гэта наагул, бадай, першы раз, што я перасёк (дзякуй табе, божа!) чэска-нямецкую мяжу бяз пашпартнага кантролю.

Тым часам кіроўца з гіпстэрамі на ўсю машыну спаборнічаюць у радыкальнасьці варыянтаў разьвязаньня іміграцыйнай праблемы: спыніць выдачу візаў, пабудаваць мур, рэпатрыяваць ужо «інтэграваных», выйсьці з Эўразьвязу, абвясьціць іслам па-за законам... (Згода, разам з хрысьціянствам, устаўляю я свае пяць цэнтаў нібыта жартам.) Тут раптам да іх даходзіць, што я ня сплю і што іхную патрыятычную рыторыку магу, як чужынец, успрыняць на свой конт, таму юны аматар травы пачынае разьвіваць альтэрнатыўную лінію: вядома ж, маўляў, такіх ціхіх, мірных, інтэлігентных і сумленных людзей як я, што настолькі добра валодаюць чэскай, іхныя праекты сацыяльнай інжынэрыі ня тычацца, мы ня супраць іміграцыі ўвогуле, трэба толькі імкнуцца яе рэгуляваць дзеля дабра нацыі... Я паціскаю плячыма мне насраць на іхныя праекты. Я таксама не заўжды добра валодаў чэскай, а да прымусовай дэпартацыі я гатовы ў любы час дня і году. Для мяне галоўнае, што да Нюрнбэргу ўжо засталося якіх пяцьдзясят кілямэтраў.
6.
Чакайце, пярэчу я галяндцам пасьля хуткага падліку, але ж Дамбартэр.ком ня можа існаваць так доўга! Мне здаецца, што трыццаць адзін год таму інтэрнэт ня быў яшчэ настолькі распаўсюджаны, нават на Захадзе...
Слушна, пагаджаецца мужчына, але я не пра сайт Дамбартэр.ком, а пра сам Дамбартэр.
Ён існуе яшчэ недзе, апроч сеціва?
Вядома! Дамбартэр як арганізацыя існуе зь пяцьдзясят трэцяга году!
Тысяча дзевяцьсот? Нашай эры?
Так, мы з Марыяй яго аднагодкі.
А значыць, і аднагодкі маіх бацькоў, думаю я. Уласна, на месцы гэтай пажылой пары маглі б цяпер сядзець мае бацькі, калі б былі не разьвяліся вось толькі мяняць сваю хату на ранейшую іхную, то бок нашу, хай і ўтрая большую, я ня стаў бы ні ў якім разе. Як і ніхто нармалёвы ў сьвеце. Хто б хацеў цягнуцца ў задрыпаны беларускі абласны цэнтар?
Во дзе сюрпрыз... спрабую я ўдаваць зьдзіўленьне. Не ўяўляю, як Дамбартэр мог дзейнічаць без інтэрнэту...
Тэма гасьцям яўна не абыякавая. Яны з ахвотай апавядаюць мне пра заснавальнікаў Дамбартэра маладую забясьпечаную амэрыканскую пару, якая, пасьля расчараваньня ў руху сўінгэраў (гэта я, прызнаюся, выгугліў пасьля, але няма гарантыі, што гэта ня плёткі зайздросьнікаў), пачала шукаць магчымасьці ўразнастайніць сваё сэксуальнае жыцьцё не па гатэлях, як дагэтуль, а адразу па чужых дамах, якія ўзрушвалі іх нашмат болей, ужо самой магчымасьцю апынуцца ў ложку, кухні, ваньне, скуры кагосьці іншага, далёкага й амаль незнаёмага, але тым ня менш вельмі жывога й канкрэтнага і гэта ўсё яшчэ да ўсякіх гіпі, камунаў, рыаліці-шоў і сацыяльных сетак. Пачыналася ўсё з прыватных абвестак у газэтах, часопісах для турыстаў, са звычайных лістоў; літаральна за пару гадоў колькасьць зацікаўленых разраслася настолькі, што недзе ў шасьцідзясятых заснавальнікі пачалі выдаваць штогадовы альманах-каталёг на наступны сэзон, як любая вартая павагі модная фірма, прапаноўваючы абмен ужо ня дАмамі, а дамАмі. Кожная прысланая выдаўцам па пошце абвестка ўключала ў сябе, як і сёньня, адрас, кароткую анатацыю, тэрмін прапанавага бартэру, абавязковы фатаздымак гаспадароў і тэлефонны нумар для далейшых перамоваў. У сямідзясятых, калі пакаленьне гіпі супакоілася й пачало заводзіць семі, каталёгі памалу дасягнулі абёму тэлефоннага даведніку, а іхная падшыўка па колькасьці тамоў дагнала «Брытаніку». Ніякіх істотных зьменаў, калі не лічыць каляровых фатаздымкаў, большых тыражоў і лепшай якасьці паперы ў каталёгах, да самага пачатку дзевяностых у руху не адбылося хіба што амэрыканская пара перастала быць маладой і паступова адышла ад кіраваньня арганізацыяй, але ж амаль адразу ёй на зьмену ўрэшце прыйшоў Яго Вялікасьць Інтэрнэт. Тым ня менш, мае галяндзкія госьці ў васьмідзясятых пасьпелі яшчэ абмяняцца дамамі з самімі легендарнымі заснавальнікамі, якія і апавялі ім асабіста ўсё тое, што я цяпер пачуў сам ах, якія гэта былі мілыя людзі! А якія актыўныя! Да апошняга апантаныя рухам! Не абы якім, а Дамбартэрам! І іншымі сваймі дзецьмі! І ўнукамі! Жыцьцярадасныя! Закаханыя адно ў аднаго! Урэшце, гасьцінныя! Падумаць толькі, у іхным доме перабывала столькі людзей з усяго сьвету! Вядома, разьвітага, а ня трэцяга! І які гэта гонар быў для нас, тады яшчэ зусім маладых дамбартэраўцаў-пачаткоўцаў, што менавіта яны былі нашай першай парай! То бок сямёй па абмене! Раней мы шмат езьдзілі зь дзецьмі, але цяпер ужо дзеці вырасьлі, то езьдзім пераважна самі, асабліва не выбіраем, куды, бо мы ўжо ці не паўсюль аднойчы былі, але часам прыемна вярнуцца на колішняе месца, хаця вось у Празе мы, як ні дзіўна, упершыню, бо дагэтуль аддавалі перавагу далёкім вандроўкам: Каліфорнія, Аляска, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Паўднёвая Афрыка, Індыя, карацей, дзе гавораць па-ангельску. Толькі зь векам пачалі крыху больш спазнаваць Эўропу, пачалі з Лондану, Дубліну, Парыжу, Рыму, працягвалі Мадрыдам, Венай, Флярэнцыяй на жаль, апошнім часам людзі нашага веку або семі зь дзецьмі, асабліва з Эўропы, нешта мала цікавяцца Галяндыяй, а езьдзіць у далёкія краіны нам ужо цяжкавата, дый нават калі нехта цікавіцца, то імкнецца пераважна ў Амстэрдам, шкада, што нашая дзяржава ня робіць у сьвеце адпаведнай рэклямы нашай прыродзе, культуры й рамёствам, а маладых цягне збольшага на адно...