Завяршыць гештальт - Макс Шчур 8 стр.


Як ні сьмешна й ні ганебна прызнавацца ў гэтым у маім веку, на той замацанай мапе-вокладцы загадзя й цалкам зьмяшчалася тэрыторыя, на якой я правёў наступныя (то бок мінулыя) дваццаць гадоў жыцьця. Папярэднія дваццаць гадоў зьмяшчаліся на школьнай мапе эўрапейскай, зноў-такі, часткі былога СССР але там слова «эўрапейская» было толькі геаграфічным (затое дакладным) поймам. А вось на сшытку слова «Эўропа», ды яшчэ ў суправаджэньні слова «Джэнэрэйшн» з усімі яго канатацыямі, ад джэндэру да генія, азначала для мяне, вядома, нашмат болей: уласна кажучы, азначала ўсё. Я глядзеў у гэты сшытак, выбачайце за безгустоўнасьць, нібыта ў люстэрка сваёй душы бадай, гэтак жа, як калісьці ў мапу сваёй сьціплай постсавецкай краіны. Эўрапейскі краявід здаваўся мне найпрыгажэйшым за ўсё бачанае мною ў сьвеце, моц мастацтва выцесьніла з майго ўяўленьня рэальнасьць. Каму з нас не карцела трапіць ува ўлюбёную карціну? На той бок люстэрка? (Маладосьці ўласьціва думаць у першую чаргу пра эстэтыку, на этыку маладосьць забівае чэлес.) І хто мог ведаць, што карціна, у якую я так імкнуўся трапіць, ператворыцца для мяне з краявіду ў нацюрморт?

Цяпер ужо можна прызнацца ў тым, што я, зьехаўшы з краіны ў якасьці першай ластаўкі так званай менскай вясны (мастадонты адляцелі крыху раней), учыніў фальстарт і аказаўся, на жаль, ня гонарам і сумленьнем, а сарамаценьнем свайго «пакаленьня Ю», найлепшыя прадстаўнікі якога досыць хутка мяне дагналі й перагналі. Неўзабаве яны ўжо апавядалі мне пра кубінскія басэйны, бразыльскія фавэлы, кітайскія прысмакі, мэксыканскія піраміды, балівійскія наркотыкі, тайляндзкіх шлёндраў, аўстралійскіх кенгуру, усурыйскіх тыграў адным словам, пра ўсё тое, што для маладзейшых за нас ужо стала знаёмым да болю й ванітаў. Але цымус нават ня ў тым, што ў Юрапе я, так і не знайшоўшы дому, канчаткова стаў даматурам. Мой асабісты сорам перад аднагодкамі палягае перадусім у тым, што за дваццаць гадоў я ня толькі не зрабіў у межах Эўропы ніякіх (ні геаграфічных, ні графаманіякальных) адкрыцьцяў, але й ня здолеў прыдумаць сабе лепшай шпіёнскай легенды, і толькі цяпер пачынаю разумець, якім глупствам было зьвязаць свой лёс з гэтаю настолькі нецікаваю часткай сьвету. Але тут як у шлюбе: для таго, каб яго разарваць, патрэбныя нейкія больш важкія прычыны за простую адсутнасьць першапачатковай закаханасьці ну там, скажам, прынамсі здрада і нават у гэтым выпадку ня кожная рагатая дзьвюхногая скаціна рызыкне пайсьці на развод, баючыся непрадказальных, перадусім матэрыяльных наступстваў. І ўсё-ткі менавіта ў сярэднім веку найбольш распадаюцца старыя семі й заводзяцца новыя. Лічба сорак, што заўжды палохала мяне як сымбаль вайны і сьмерці, ёсьць папросту, відаць, магутнейшай, чым я думаў.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

12.

Як так, што вы дагэтуль яшчэ не жанаты? удавана дзівіцца галяндзкая пара, хаця ў душы выдатна разумее, што для такога ўломка як я знайсьці сабе пару ў гэтым сьвеце практычна немагчыма. Вось і абламіцеся: была ў мяне жонка, кажу, прычым нават з вашай славутай Заходняй Эўропы, але своечасова ўцякла, цяпер гадуе дзяцей з новым мужам. У галяндцаў папросту адлягае ад сэрца: яны невыказна радыя за маю былую жонку й ейных дзяцей! Застаецца яшчэ папярэдзіць пра мой прыезд усіх знаёмых і незнаёмых галяндзкіх дзяўчат. Але з выгляду абое мне нібы спачуваюць: што ж, у такім разе, маўляў, ажаніцца ідэя добрая, хаця двух тыдняў часу на гэта яўна малавата. Шкада, наагул, што вы не зрабілі гэтага раней, перш чым зарэгістраваліся на Дамбартэры: нашым чальцам рэкамэндуецца дзеля большай ступені інтэграванасьці ў праект мець калі не дзяцей, то прынамсі жонку або партнэра, у нас няма дыскрымінацыі (гэта яны намякаюць, што ў Галяндыі мне прасьцей будзе знайсьці сабе мужыка), гэтак вашыя шансы зацікавіць астатніх сваім домам значна ўзрастуць, бо ня хата, вядома, красіць чалавека, а чалавек фарбуе хату з нашай хатай, аднак, апроч прыборкі нічога рабіць ня трэба, яна ідэальная сама па сабе, галоўнае па адезьдзе пакіньце ўсё такім, якім знойдзеце адразу па прыбыцьці, гэта так званае Залатое

Правіла Дамбартэру. Маўляў, каб і духу вашага асабліва калі вы курэц там не было.

Галава сямі ў часе жончынага маналёгу збольшага маўчыць, усьміхаецца й гуляецца з маімі ключамі нейкі цік, ці што і наагул, увасабляе ў гэтай пары добрага сьледчага.

Дарэчы, наконт ключоў... насьмельваюся ўставіць я, заварожаны вынаходлівасьцю ягоных пальцаў, але мяне тут жа перабівае гаспадыня:

Так, наконт ключоў! Ледзь не забылася! Што нам рабіць пасьля адезду з вашымі ключамі? Укінуць іх у паштовую скрыню?

Паштовая скрыня, на жаль, не мая... чырванеючы ад сораму, прызнаюся я, быццам мяне за штосьці адключылі нават ад гэтай найпрасьцейшай вымогі цывілізацыі.

Што значыць ня вашая?

Ну вось, яшчэ адна нетыповая праблема! У гэтых чэхаў усё не як у людзей! Ніякіх правілаў, адны выключэньні!

пошту?

Што ёю карыстаецца гаспадар кватэры...

Добра, а на які тады адрас ВЫ атрымліваеце

Дагэтуль... То бок, на працоўны.

Ну што ж, калі так, мы па вяртаньні дашлем вам ключы поштаю на працоўны адрас.

Лепш будзе зрабіць гэта яшчэ тут, перад адездам, уступае ў гутарку мужчына. Так таньней выйдзе.

А можа мы проста перадамо іх камусьці з вашых сяброў? Сваякоў? Знаёмых? выпытвае галяндка, зноў рытарычна.

Не-не, лепей ужо поштай...

Усё-ткі асабісты кантакт нашмат больш надзейны, зацемлівае галяндзец. А то памятаеш, Марыя, як было ў восемдзесят трэцім...

13.

Мой новы кіроўца чыстае ўвасабленьне так званага «пірата аўтабанаў», у дзяцінстве ён, верагодна, марыў быць гоншчыкам і цяпер сваю мару ажыцьцявіў, для яго існуе толькі левая паласа, на якой у Нямеччыне тэарэтычна няма абмежаваньняў хуткасьці тэарэтычна, бо ці ня кожныя дзесяць кілямэтраў адбываюцца нейкія рамонтныя працы, лепшага часу за лета, восень, зіму або вясну для якіх няма, што выклікае ў гэтага аматара фільмаў пра «Таксі» нямецкамоўныя й англамоўныя выбухі эмоцый, а ў мяне прынамсі часовую палёгку. Да таго ж, кіроўца яшчэ й сьпяшаецца ў Мангайм у сувязі з сваім бізнэсам, што дадаткова зьмяншае шансы нашага выжываньня ну, прынамсі, мне ясна, чаму я еду зь ім адзін: працэнт самагубцаў сярод балбатрансераў невялікі. Пры гэтым ён, на злосьць усім вялізным папераджальным білбардам удоўж аўтабана, пазірае на дарогу толькі, так бы мовіць, адным шкельцам сонечных акуляраў, а другое цалкам пазычае для самаразгляду мне, свайму дарагому госьцю, якога гаспадар машыны нібыта павінен яшчэ й забаўляць, а не наадварот, як баяўся я.

У першыя ж хвіліны я даведваюся, што Ахмэд паходжаньнем з Тунісу, але ўжо гадоў з адзінаццаці жыве ў Нямеччыне, у суме даўжэй чым я ў Чэхіі, за што кожны дзень дзякуе сваім прагрэсіўным бацькам, прадстаўнікам тамтэйшай тэхнічнай інтэлігенцыі, якія своечасова знайшлі тут працу і зьехалі яшчэ да ўсякіх арабскіх вёснаў. Цяпер у яго бізнэс па ўсёй Эўропе, фірма ў Славаччыне, фірма ў Польшчы, пра Нямеччыну ня кажучы, дзяцей няма, бо ажаніцца ён заўжды пасьпее, і ня раз, а па адукацыі ён юрыст. Каб не апавядаць у адказ пра сябе, пытаюся ў яго, ці езьдзіць ён калі-некалі ў Туніс кажа, цяпер не, але раней езьдзіў, да бабці зь дзедам, файная краіна, дай ёй Алах шчасьця, потым бабцю (дзядуля памёр) бацькі перавезьлі ў Нюрнбэрг, дзе ўсе і жывуць, толькі ён асобна з Прагі блізка, магу ў любы момант завітаць у госьці і сам зацаніць, што такое сямейны клан па-туніску. Такое адчуваньне, што ён сапраўды ня ведае, як мне аддзячыць за маё таварыства. Прага, дарэчы клёвы горад, Ахмэд быў у ім сто разоў, дзядзька там вучыўся на інжынэра яшчэ за сацыялізмам, нечувана ўсё зьмянілася пасьля рэвалюцыі, натуральна ў лепшы бок, але ён ужо прывык да Нямеччыны, ні на што ня скардзіцца, тут неяк лацьвей, мову ведае як родную, а чэская ну нейкая зусім незразумелая й немілагучная, хай я ўжо не крыўдую. У нейкі момант мяне ад сумарнай вэктарнай хуткасьці ягонай язды й артыкуляцыі бярэ паніка: на якую супольную тэму мне як мінімум гадзіну гаварыць з гэтым пасьпяховым і аптымістычным маладым чалавекам, поўнай маёй супрацьлегласьцю?

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

У першыя ж хвіліны я даведваюся, што Ахмэд паходжаньнем з Тунісу, але ўжо гадоў з адзінаццаці жыве ў Нямеччыне, у суме даўжэй чым я ў Чэхіі, за што кожны дзень дзякуе сваім прагрэсіўным бацькам, прадстаўнікам тамтэйшай тэхнічнай інтэлігенцыі, якія своечасова знайшлі тут працу і зьехалі яшчэ да ўсякіх арабскіх вёснаў. Цяпер у яго бізнэс па ўсёй Эўропе, фірма ў Славаччыне, фірма ў Польшчы, пра Нямеччыну ня кажучы, дзяцей няма, бо ажаніцца ён заўжды пасьпее, і ня раз, а па адукацыі ён юрыст. Каб не апавядаць у адказ пра сябе, пытаюся ў яго, ці езьдзіць ён калі-некалі ў Туніс кажа, цяпер не, але раней езьдзіў, да бабці зь дзедам, файная краіна, дай ёй Алах шчасьця, потым бабцю (дзядуля памёр) бацькі перавезьлі ў Нюрнбэрг, дзе ўсе і жывуць, толькі ён асобна з Прагі блізка, магу ў любы момант завітаць у госьці і сам зацаніць, што такое сямейны клан па-туніску. Такое адчуваньне, што ён сапраўды ня ведае, як мне аддзячыць за маё таварыства. Прага, дарэчы клёвы горад, Ахмэд быў у ім сто разоў, дзядзька там вучыўся на інжынэра яшчэ за сацыялізмам, нечувана ўсё зьмянілася пасьля рэвалюцыі, натуральна ў лепшы бок, але ён ужо прывык да Нямеччыны, ні на што ня скардзіцца, тут неяк лацьвей, мову ведае як родную, а чэская ну нейкая зусім незразумелая й немілагучная, хай я ўжо не крыўдую. У нейкі момант мяне ад сумарнай вэктарнай хуткасьці ягонай язды й артыкуляцыі бярэ паніка: на якую супольную тэму мне як мінімум гадзіну гаварыць з гэтым пасьпяховым і аптымістычным маладым чалавекам, поўнай маёй супрацьлегласьцю?

Нічога лепшага, як працягнуць гутарку з папярэдняй машыны, я не прыдумляю: маўляў, ці шмат ягоных суайчыньнікаў уцякае цяпер у Эўропу ў ліку астатніх? Гэта ж чысты жах, кажу, што робіцца ў той жа Італіі, той жа Грэцыі, людзі гінуць дзясяткамі й сотнямі, Эўропа да іх ставіцца, як тая Швэцыя да гэбраяў у часе другой усясьветнай, і наагул, няма нічога горшага, чым жыць у няпэўнасьці, па сабе ведаю... Паводле раптоўна сурёзнага, амаль трагічнага выразу Ахмэдавага твару я разумею, што ў выбары тэмы не памыліўся, чакаю ягонай рэакцыі, але ён неяк вагаецца з адказам, я ўжо зьбіраюся далей весьці свой гуманітарны рэй, як тут ён выдае нешта ў тым сэнсе, што найлепей, вядома, было б усіх гэтых так званых уцекачоў, асабліва чорных, пастраляць, але паколькі сярод іх ёсьць і тунісійцы, то ладна ўжо, вярнуць на радзіму, у Эўропе, маўляў, і бязь іх цяпер праблем хапае, а яны тут толькі бардак разьвядуць, мы самі ўжо падаткі на сацдзяржаву плаціць закалупаліся, у маладзейшых і так працы няма, а зь імі зусім ня будзе, нават у нас, пазаймаюць нашыя месцы, яны ж зайздросьцяць ня столькі вам, белым шайтанам, колькі ў першую чаргу нам, тутэйшым тунісійцам, а калі не пазаймаюць, то ўсякія казлы барадатыя пачнуць іх масава вэрбаваць у гэтую сваю калічную ІДЫЛію, як нядаўна самога Ахмэда праз фсб ну, ён іх вядома паслаў нахуй на чыстай арабскай, але асадачак застаўся, хачу, карацей, каб мае дзеці жылі ў лібэральнай дэмакратычнай дзяржаве, у якую мае адукаваныя бацькі нездарма ўцяклі ад сваіх неадукаваных суайчыньнікаў, а не ў апгрэйдаванай вэрсіі сярэднявечча, іначай зноў куды-небудзь на старасьць гадоў эміграваць давядзецца, усё такое.

Назад Дальше