Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева 10 стр.


Мы страпянуліся. Перазірнуліся.

 І дзе ж цяпер гэтыя кнігі?  спытаў Лем.

Цётка пажавала вуснамі.

 Дзе-дзе. Дзе ім і месца на памыйніцы.

Лем схапіўся за галаву.

 Там бы яны і апынуліся, калі б твая маці не забрала іх,  працягвала цётка.  У яе нездаровая прыхільнасць да ўсяго, дзе напісаны ці надрукаваны літары.

Так, цётка Генрыета паважала толькі адзін від паперы той, на якім надрукаваны грошы. Уся іншая папера была патрэбна ёй для таго, каб загортваць селядзец ці высцілаць дно смеццевага кошыка. Якое шчасце, што яна не падпаліла камін запіснымі кніжкамі свайго бацькі.

Мы страпянуліся. Перазірнуліся.

 І дзе ж цяпер гэтыя кнігі?  спытаў Лем.

Цётка пажавала вуснамі.

 Дзе-дзе. Дзе ім і месца на памыйніцы.

Лем схапіўся за галаву.

 Там бы яны і апынуліся, калі б твая маці не забрала іх,  працягвала цётка.  У яе нездаровая прыхільнасць да ўсяго, дзе напісаны ці надрукаваны літары.

Так, цётка Генрыета паважала толькі адзін від паперы той, на якім надрукаваны грошы. Уся іншая папера была патрэбна ёй для таго, каб загортваць селядзец ці высцілаць дно смеццевага кошыка. Якое шчасце, што яна не падпаліла камін запіснымі кніжкамі свайго бацькі.

 Няўжо яна не ведала, чым займаўся сэр Грымсвотн, не разумела ўсёй каштоўнасці яго запісаў?  не магла супакоіцца я, пакуль мы хуткім крокам ішлі да дому бацькоў Лемюэля.

 Ведала, чаму ж не,  адказаў Лем.  Але ж ты разумееш, падобныя ёй людзі лічаць, што кнігі гэта смецце, а ўсе прыбыткі стары Грымсвотн атрымліваў проста таму, што з поспехам пудрыў людзям мазгі. Пачуй яна, якія сумы прапаноўвалі канкурэнты прадзеда за гэтыя запісныя кніжкі, яна б з інфарктам звалілася.

 Твая маці таксама ведала гэта?

 Усе ведалі. Але маці і бацька шануюць сямейную спадчыну. Фамільныя архівы значна даражэйшыя за грошы. Ах, Дэйсі, як я рады, што прадзедавы кнігі ў руках маёй матухны! Яна з кніг парушынкі здзімае. Хутка, зусім хутка ты атрымаеш у рукі разгадку сваёй таямніцы. «Самыя дзейсныя сродкі», старонка 87. Можа, па дарозе купім шампанскага? Каб адсвяткаваць поспех?

Але я, з маімі забабонамі, лічыла за лепшае спачатку злавіць мядзведзя, а ўжо потым паліваць яго шампанскім. Я баялася спудзіць удачу. Баялася, што «Самых дзейсных сродкаў» чамусьці не будзе ў бібліятэцы матухны Лема, што кніга заплеснела ці загінула пры прарыве водаправода, а можа, маленькі Лем зрэзаў яе ўсю, майструючы ўсярэдзіне тайнік

Частка 12

Матухна Лемюэля аказалася маладжавай дамай з дробнымі зморшчынкамі ў кутках вачэй. «Гусіныя лапкі» цётка Аўгуста іх вельмі баіцца і кажа, што яны зяўляюцца ў тых, хто несурёзны і залішне многа смяецца, а вось маркотных асоб, накшталт мяне, чакае ў старасці «грымаса пахмурнага». Я не лічыла сябе пахмурнай, але з цёткай не спрачалася, бо і чалавекам, задаволеным жыццём, мяне назваць нельга, і таму цяжка судзіць, што пакажа мне люстэрка праз дваццаць гадоў.

Матухна Лемюэля з люстэркам была, відавочна, у ладах. Яе скура свяцілася матавым роўным ззяннем, як у юнай дзяўчыны, валасы і вочы блішчалі. Чамусьці ў мяне мільганула думка пра тое, што гэтая жанчына не проста так узяла на памяць Грымсвотнавы кнігі, што яна прачытала іх і паспяхова выкарыстоўвае некаторыя замовы. Яна выглядала неверагодна маладой і прывабнай.

 Дазвольце прадставіць вас адну адной: гэта мая матухна, а гэта Дэйсі Мэй. Матухна, тая самая Дэйсі.

 Мілая Дэйсі, мой сын увесь час гаворыць пра цябе, але я бачу, што ён моцна прыменшыў тваё хараство,  яна расцалавала мяне і за руку правяла ў пакоі, дзе неадкладна прынялася накрываць стол для чаяпіцця.  Лем, твой фрак мы аддалі ў чыстку, праз два дні будзе гатовы.

 Ах мама, ну хто ў нашы дні жэніцца ў фраку?  узмахнуў рукамі Лемюэль.

 У нашы дні, у нашы дні, засмяялася місіс Грымсвотн,  ты кажаш так, быццам я выхоўвалася тысячагоддзі таму і ўпершыню бачу электрычную лямпачку. Жаніся хоць у піжаме, сябар мой, абы твая нявеста была не супраць,  і яна падміргнула мне, як саўдзельніцы.

 Нявеста Лемюэля дзяўчына строгіх правіл, так што піжаму яна наўрад ці ўхваліць,  сказала я, каб падтрымаць гутарку, і маці адразу ж павярнулася да Лема:

 Ну вось, ты чуў? Фрака табе не пазбегнуць!

Калі Лем паведаміў маці, што нам патрэбны «Самыя дзейсныя сродкі», яна без лішніх слоў правяла нас у бібліятэку, да зашклёнай невялікай шафы, што стаяла ў міжаконні.

 Усе кнігі сэра Грымсвотна тут. І тыя, што з драконавага куфра, таксама,  сказала яна з усмешкай.  Калі б цётка Генрыета даведалася, колькі за іх прапаноўвалі на чорным рынку, яна б зела ад злосці свае каменныя кексы разам з падносам.

 Мы толькі ад яе,  уставіў Лем.

 О, тады вам трэба не проста гарбата,  з разуменнем кіўнула яна,  я прынясу мясны пірог і сыр з варэннем. А вы пакуль шукайце, шукайце, дзеці мае.

Яна падбадзёрыла іх сваёй усмешкай і выйшла. А я глядзела ёй услед і з сумам думала пра тое, што як усё-ткі выдатна, калі ў цябе ёсць любячая маці, якая аддае ў чыстку твой фрак, спяшаецца на кухню, каб прынесці табе паесці, маці, з якой ты можаш разам нязлосна кпіць з дзівацтваў састарэлых сваякоў. Сямя. Я быццам бы таксама не ў пячоры пустэльніка вырасла, і бабуля любіць мяне па-свойму, і цётка з сёстрамі ніколі не крыўдзілі. Але ў нашым доме неяк прахалодна, нібы хтосьці забыўся зачыніць акно і скразнячком выцягвае прочкі ўсю цеплыню сямейных адносін Ах, як я зайздросціла Лему і яго сястры.

 Дэйсі, ты толькі паглядзі, якія тут скарбы,  мармытаў тым часам Лемюэль.  Я так удзячны табе! Калі б не ты, я б не зацікавіўся сурёзна прадзедам і яго працамі Я быў нейкім перакаці-полем, а цяпер пачуваю сябе хай і маладзенькім дрэўцам, але з вельмі доўгімі каранямі

Ён даставаў кнігі адну за адной, чытаў назвы і ставіў назад, асцярожна пагладжваючы іх па вокладках, быццам гэта былі не кнігі, а завяртушкі з іх пыльнымі мяккімі лапкамі ці бяспёры толькі што вылупіўся мазгаклюй О, здаецца, я пачынаю думаць катэгорыямі Лемюэля. Таго і глядзі, маленькія нямышы перастануць мяне дзічыцца і вылезуць з норкі, каб я пачасала ім за вушкам.

 «Мастацтва варэння зелляў», «Яды і кіслоты», «Гаючыя ўласцівасці балотных раслін», «Тынктуры, адвары, слізі» паслухай, тут адны назвы чаго каштуюць.  «Пра карысць пеўневага каменя і пра шкоду яго», «Як прыгатаваць амаладжальны эліксір у хатніх умовах»

Матухна Лемюэля ўжо двойчы зазірала ў бібліятэку і нагадвала, што гарбата пададзена, а мы ўсё гарталі і шамацелі, але нічога падобнага на «Самыя дзейсныя сродкі» не адшукалі. Частка кніг была без загалоўкаў, яшчэ частка з непранумараванымі старонкамі, і мы гарталі да 87, але нічога падобнага на замову ці рэцэпт там не знаходзілася. У іншых кнігах было значна менш старонак. Мы перакапалі ўсю шафу. Тоўстыя фаліянты і худасочныя запісныя кніжкі, сшыткі і расходныя кнігі, дзённікі, соннікі і спісы пакупак у сэра Грымсвотна ўлічана было ўсё, ажно да колькасці груш, сабраных за пэўны год, і бутэлек віна, выпітых у Духаў дзень.

Асабліва мне спадабаўся разлінеены сшытак з пералікам усіх падарункаў на дзень нараджэння і Каляды ад прадзеда Лема радні кожны год. Мабыць, ён запісваў іх, каб не паўтарацца, там жа былі пазнакі спадабаўся падарунак ці не. Так, напрыклад, «Падушачцы» вельмі спадабаліся каралавыя пацеркі, а «зборнік лірычнай паэзіі» пакінуў яе «ў разгубленасці». А вось насупраць цёткі Генрыеты кожны раз было напісана адно і тое ж «грашыма», і кожны раз адна і тая ж іранічная пазнака «рыдала ад шчасця». І вельмі кранальна было знайсці ў гэтым спісе «маляўку Лема», які атрымаў ад прадзеда кніжку з малюначкамі («згрыз»), піраскаф («разбіў») і нейкі загадкавы «ветраўлоўнік». Насупраць апошняга падарунка сэр Грымсвотн не зрабіў ніякай пазнакі, і мне стала раптам вельмі сумна.

Лем зірнуў праз маё плячо.

 Геніяльна,  прысвіснуў ён.  Вось адкуль у матухны яе Запамінальнік! Яна ўдасканаліла прадзедаву ідэю: запісвае яшчэ кветкі і ўлюбёныя ласункі ўсіх сваіх знаёмых адным словам, здолее дагадзіць чалавеку, калі захоча,  тут ён падняў указальны палец, намякаючы, што яго матухна дагаджае далёка не ўсім.

 Тваю нявесту яна ўжо занесла ў свой Запамінальнік?

 Вядома,  кіўнуў Лемюэль.  Мая нявеста любіць ранункулюсы, ванільныя вафлі і ружовы колер. І цярпець не можа гузікі. Уяві сабе, у яе ўся адзежа на гапліках і шнурочках. А яшчэ яна баіцца цотных лікаў, таму я ніколі не дару ёй ні завушніц, ні пальчатак яна лічыць гэта благімі прыметамі, уяві. Напачатку нашага знаёмства я не ведаў пра гэта і прынёс ёй тузін пірожных. Яна пералічыла іх і кінула ў камін, яны згарэлі ў мяне на вачах, небаракі.

Калі не хочаш адказваць на пытанне, можна прамаўчаць і шматзначна ўсміхнуцца. Можна спрытна змяніць тэму гутаркі ці адказаць пытаннем на пытанне. Але Лем, калі не хацеў адказваць на пытанне, пачынаў дурэць, прычым з сурёзным тварам і штодзённым тонам так, што я далёка не адразу гэта заўважала.

 Матухна, а кнігі нідзе няма!  паскардзіўся Лем, калі мы скончылі пошукі і выйшлі ў гасціную да астылай гарбаты. Лемюэль схапіў лустачку сыра і праглынуў, здаецца, не жуючы. Я таксама жудасна прагаладалася, але выхаванне не дазваляла накідвацца на ежу вось так па-варварску, без запрашэння, не чакаючы іншых. Я ж была не ў сябе дома.

 Не можа быць,  сказала місіс Грымсвотн здзіўлена.  Я выдатна памятаю, як яна выглядае: пульхная карычневая кніжачка, там яшчэ на сёмай старонцы тоўсты адбітак пальца

Лемюэль развёў рукамі, і тады яго матухна раптам пляснула сябе па лбе і усклікнула нібы злосна:

 А! Я, здаецца, здагадваюся, дзе яна! Сёй-той узяў яе і, у сваім рэпертуары, не палічыў патрэбным пакласці на месца. Молі!  закрычала яна.

Мая цётка Аўгуста лічыць, што крычыць з пакоя ў пакой толькі бедната (балазе, іх цеснае ўбогае жыллё гэтаму спрыяе). А добра выхаваныя арыстакраты пасылаюць за патрэбным чалавекам прыслугу ці, на крайні выпадак, кагосьці з малодшых сваякоў. Але матухна Лемюэля была, верагодна, процілеглага меркавання, і яе дзеці таксама, таму што з глыбінь дому данеслася звонкае:

Лемюэль развёў рукамі, і тады яго матухна раптам пляснула сябе па лбе і усклікнула нібы злосна:

 А! Я, здаецца, здагадваюся, дзе яна! Сёй-той узяў яе і, у сваім рэпертуары, не палічыў патрэбным пакласці на месца. Молі!  закрычала яна.

Мая цётка Аўгуста лічыць, што крычыць з пакоя ў пакой толькі бедната (балазе, іх цеснае ўбогае жыллё гэтаму спрыяе). А добра выхаваныя арыстакраты пасылаюць за патрэбным чалавекам прыслугу ці, на крайні выпадак, кагосьці з малодшых сваякоў. Але матухна Лемюэля была, верагодна, процілеглага меркавання, і яе дзеці таксама, таму што з глыбінь дому данеслася звонкае:

Назад Дальше