Так якое адценне карычневага вы жадаеце, сэр? І няўжо ваша нявеста не ўмее вязаць, сэр? Які жаль!
Дэйсі, не будзь такой злосніцай, усміхнуўся Лем. Вядома ж, мая нявеста ўмее вязаць, але я ёй забараніў. Яна ж такая прыгожая. А ў тых, хто пастаянна вяжа, пальцы з часам становяцца крывымі і нягнуткімі, псуецца зрок, а кончык носа наліваецца крывёй, як у пяніцы, таму што майстрыха дзень і ноч сядзіць, схіліўшыся над вязаннем, ён абурана пакруціў галавой, як прынц са старой казкі, якую ён мне цяпер распавядаў. Не, мая нявеста ніколі не возьме ў рукі кручок ці пруткі! Я ёй не дазволю!
Глядзі, як бы твая нявеста не ўкалолася верацяном і не заснула на сто гадоў, не вытрымала я.
Падумаеш! Я тады таксама ўкалюся і засну разам з ёй. А праз сто гадоў, калі мы прачнёмся, у свеце не застанецца ні кручка, ні верацяна, а ўсю адзежу будуць вязаць машыны. Вось паглядзіш, так і будзе!
Лемюэль быў майстар казаць дурасці з вельмі сурёзным выразам твару. Ён дасягнуў сваёй мэты: я ўсё-ткі засмяялася.
Дэйсі, я думаў, што ты не атрымліваеш маіх лістоў, сказаў ён. А то б даўно паведаміў табе
Паведаміў што? спытала я, з усяе сілы імкнучыся заставацца абыякавай. Дату твайго вяселля?
Паведаміў бы тое, перадражніў ён мой тон, што знайшоў драконавы куфар! Спадзяюся, ключ па-ранейшаму ў цябе?
Я паглядзела на яго з прыкрасцю. Толькі-толькі маё сэрца супакоілася, я выкінула з галавы ўсе надзеі і глупствы, стала жыць па-ранейшаму, ціха і непрыкметна, хвалюючыся толькі пра тое, як паспець звязаць больш зімовых панчох да Каляд. А тут ізноў ён, ізноў пачынаюцца сакрэты, ключы, куфры, схованкі, чароўныя зеллі, у існаванне якіх я ўжо амаль перастала верыць
Ключ у мяне, сказала я, але ведаеш, Лем, я больш нічога не шукаю.
Лемюэль паглядзеў на мяне задуменна і ўзяў маю руку ў свае цёплыя далоні, як тады, пры нашай самай першай сустрэчы.
Дэйсі, я не ведаю мэты тваіх пошукаў, але, мне здаецца, гэта не ў тваім характары спыняцца на паўдарозе.
А калі там ізноў не будзе таго, што мне трэба? прамармытала я, як маленькая дзяўчынка, якая марыць пакатацца на поні, але вельмі баіцца зваліцца, і хоча, каб яе ўгаварылі, паабяцалі, што ўсё будзе добра.
Дэйсі, я не ведаю мэты тваіх пошукаў, але, мне здаецца, гэта не ў тваім характары спыняцца на паўдарозе.
А калі там ізноў не будзе таго, што мне трэба? прамармытала я, як маленькая дзяўчынка, якая марыць пакатацца на поні, але вельмі баіцца зваліцца, і хоча, каб яе ўгаварылі, паабяцалі, што ўсё будзе добра.
Але Лем нямоцна разбіраўся ў псіхалогіі маленькіх дзяўчынак.
Ну добра, сказаў ён. Тады аддай мне ключ і я сам гляну, што там у куфры.
Я інстыктыўна схапілася за ключ, што вісеў у мяне на шыі пад адзежай.
Аддаць? Не, я не магу
Не дуры, Дэйсі. Гэта прадзедаў ключ, ён належыць сямейству Грымсвотнаў. Я даў яго табе, бо думаў, што ты шукаеш штосьці жыццёва важнае, я хацеў табе дапамагчы Але, здаецца, памыляўся, і цяпер прашу вярнуць мне маю маёмасць, інакш, буду вымушаны звярнуцца да палісмена. Дэйсі Мэй, вы ж не зладзейка?
Толькі пасля гэтых слоў я зразумела, што ён строіць дурня. Гэта і быў яго спосаб угаворвання маленькай дзяўчынкі. Лем зарагатаў, назіраючы, як з майго твару сыходзіць абураны выраз.
Куфар знаходзіцца ў маёй састарэлай цёткі. Не, не ў Падушачкі, у іншай. Мы маглі б наведаць яе сёння, ён памаўчаў. Дэйсі, ведаеш, гэтыя твае пошукі заразілі і мяне. Цяпер я таксама страшэнна хачу знайсці «тое, не ведаю, што». Для цябе.
Ну Не ведаю Калі бабуля адпусціць прамармытала я.
Бабуля адпусціла. Мне здаецца, яна наогул не чакала ўбачыць мяне сёння зноў, і калі мы падышлі да прылаўка, дзе высілася апошняя самотная купка турнэпсу, бабуля працадзіла, падлічваючы дробязь у вязаным кашальку:
Ідзі ўжо. Вырашыла рабіць штосьці дык рабі, а не дрыжы
Частка 11
Узяўшы пад руку Лемюэля, я паважна пайшла з ім да выхада з кірмашовых радоў. На яго твары расцвіла ўсмешка, і ён раз-пораз паварочваўся да мяне, нібы хацеў яшчэ раз пераканацца, што я побач і нікуды не падзелася. А я падумала: калі ён не трывожыцца пра ўласную рэпутацыю і спакой сваёй нявесты, чаму пра гэта павінна клапаціцца я?
Не ведаю, ці зразумеў Лем, чаму я зноў стала з ім мілай і ласкавай, але калі ён заўважыў гэту змену, то стаў у тры ці чатыры разы больш усміхацца і распавядаць усялякія глупствы. А мне было добра і трохі горка, бо я аказалася недастаткова строгіх правіл для яго
Па дарозе Лемюэль распавёў мне яшчэ крыху сваёй сямейнай гісторыі. Я мімаволі параўноўвала яго сямю і нашу. Рэчы маёй прабабулі звалілі на гарышча і забыліся пра іх. Са спадчынай старога Грымсвотна было інакш сваякі ледзь не біліся за тое, каб узяць сабе штосьці на памяць. І дом трымалі ў парадку, пакуль маленькі Лемюэль не вырас і не ўступіў у правы.
Некаторыя былі незадаволены, што дом адышоў мне, але аспрэчваць ніхто не стаў. Ды і сваю долю атрымаў кожны. Уся наша сямя выдатна забяспечана, а з дому прадзед дазволіў кожнаму ўзяць памятны сувенір. Мая матухна ўзяла частку кніг, цётка Мод сакрэтнік, а вось іншая цётка, Генрыета, як высветлілася, паспела раней за ўсіх і адхапіла куфар з драконамі. Так, так, той самы, да якога падыходзіць таямнічы драконавы ключ. Нядаўна мы з маці і сястрой наведвалі цётку Генрыету, і яна папрасіла мяне штосьці адшукаць у кладоўцы. І я натыкнуўся там на гэты куфар. Цётка стаяла побач і трымала лямпу, таму я не змог праверыць, адкрыты замок ці замкнёны. І наогул, не стаў дэманстраваць сваю цікаўнасць, інакш цётка перахавала б куфэрак у новае месца. Бюся аб заклад: яна была ўпэўнена, што там усярэдзіне скарбы. Мне не церпіцца даведацца, ці мела яна рацыю.
Чаму ж ты адразу не спытаўся ў яе? Лемюэль скрывіўся.
Я спадзяюся на тваё абаянне. Мяне яна недалюблівае. У дзяцінстве я разбіў яе крыштальную вазу і не дараваны дагэтуль. Упэўнены, цётка да гэтай пары выношвае план помсты. Баюся, як бы не атрымаць аскепкі гэтай вазы ў якасці вясельнага падарунка.
Калі мы падышлі да невялікага дамка, схаванага за разгалістымі старымі вербамі, Лемюэль зрабіў страшныя вочы і сказаў:
Дэйсі, пакляніся, што не станеш каштаваць каменных кексаў.
Чаму? мне наогул падабаўся гэты гатунак выпечкі.
Таму што ў цётачкі Генрыеты кексы і праўда каменныя. Мясцовы дантыст ужо багацце нажыў на яе гасцях. Не, праўда, пакляніся! Я абяцаў прыглядваць за табой! Мне будзе няёмка, калі ты вернешся да бабулі, як стары грабянец, з паламанымі зубамі. Ты чуеш мяне, непаслухмяная дзяўчынка?
Цётка Генрыета аказалася сухарлявай і зласлівай бабулькай. Дзіўна, як парой у адных і тых жа бацькі і маці могуць нарадзіцца такія розныя дочкі: адна пульхная, мяккая і лагодная, другая падобная да прышчэпкі для бялізны. Як быццам нехта ўсемагутны, замешваючы сямю і размяркоўваючы інгрэдыенты для будучых дзяцей, адвярнуўся на момант ці то птушка ў акне праляцела, ці то пагрукалі ў дзверы і потым пераблытаў, усыпаў у адну міску зашмат соды ці цынамону, а ў іншую чагосьці не даклаў
Пасля традыцыйнага абмену ветлівымі словамі цётка Генрыета таксама завяла гутарку пра вяселле пляменніка.
Я ўжо думала, ты ніколі не ажэнішся, прарыпела яна, разліваючы гарбату чамусьці ў кававыя кубачкі. Вяселлі задавальненне не з танных.
А што рабіць, цётачка, з усмешкай развёў рукамі Лемюэль. Род Грымсвотнаў павінен быць працягнуты, і гэта нялёгкая місія ўскладзена на мае плечы.
Небяспечны гэта занятак працяг роду, кіўнула цётка. Добра хоць, што твая нявеста не з тых шчэпак з вузкімі сцёгнамі, якія няздольны ні зачаць, ні вынасіць. Жанчына павінна быць як пясочны гадзіннік: шырокая і зверху, і знізу, а пасярэдзіне талія.
Яна прамаўляла гэтыя банальныя ісціны, не задумваючыся, што сама падобна зусім не на пясочны гадзіннік, а хутчэй на сонечны.
Піце гарбату, выдатная чорная гарбата, падбадзёрыла цётка. І бярыце кекс, Дэйсі, мілачка, трохі здобы вам не пашкодзіць. Дзяўчатам трэба есці салодкае, каб быць добрымі і вясёлымі.
Я сербанула з кубачка і паспешна, баюся, нават занадта паспешна, паставіла яго назад на сподак. Гарбата цёткі Генрыеты, мяркуючы па гусце і колеры, пражыла доўгае і поўнае прыгод жыццё, і, відавочна, не ўпершыню аказалася ў імбрычку.
Я чула, вядома, пра людзей, якія збіраюць скарыстаную гарбату, высушваюць яе і выкарыстоўваюць паўторна, але ўпершыню давялося мне паспрабаваць гэты экзатычны напой.
Для твайго вяселля ў мяне ўжо ёсць убор, паведаміла цётка Лемюэлю. Тая самая парчовая сукенка з зялёнай ніткай, якую я апранала на вяселле тваіх бацькоў. Хоць наўрад ці ты яго памятаеш, цябе тады яшчэ не было.
Наўрад ці наогул хто-небудзь успомніць вашу сукенку, цётачка, са свецкай усмешкай адказаў Лемюэль, усе вырашаць, што вы толькі-толькі ад краўца.
Краўцы! чмыхнула цётка. Дзяруць утрая даражэй, а потым усё адно там моршчыць, тут цягне. І ніколі не могуць параіць правільную даўжыню. Дэйсі, мілачка, а ваша сукенка ўжо гатова?
Я разгубілася. Ці да месца будзе прызнацца, што на вяселле Лемюэля я, на шчасце, не запрошана?
Дэйсі надзене сукенку сваёй прабабулі, выратаваў мяне Лемюэль. Яна пышная, лёгкая і з ружачкамі.
Я здзіўлена паглядзела на яго. Трэба ж, запомніў, у чым я была ў яго ўпершыню.
Эканомная дзяўчынка, станоўча кіўнула цётка. У цяперашнім жыцці без эканоміі нікуды. Дарэчы, Лемюэль, я ўжо падрыхтавала для цябе вясельны падарунак выдатны сталовы сервіз, там бракуе ўсяго пяці прадметаў і носік у імбрычка склеены, але гэта амаль неўзаметку, асабліва калі не глядзець у профіль. Усё адно твае будучыя дзеці яго разабюць. Дзеці заўсёды ўсё разбіваюць, і яна засмучана падціснула вусны.
Так, дзеці гэта маленькія ўраганы, ціхамірна пагадзіўся Лем і падміргнуў мне. Малюсенькія драконы, што сеюць паўсюль разбурэнне ды хаос. Дарэчы пра драконаў, цётачка, я выпадкова заўважыў адну вельмі цікавую рэч у тваёй кладоўцы. Куфар з драконамі, адкуль ён у цябе?
Бач ты, вастравокі, прабурчала цётка. Сам ведаеш, гэта твайго прадзеда. Я ўзяла яго на памяць даўно
Я хацеў бы паказаць яго Дэйсі, калі ты не супраць, і Лемюэль усміхнуўся так лісліва, як толькі ўмеў, падштурхоўваючы мяне локцем, каб і я закінула слоўца.
Ты ведаеш, дзе ён стаіць, сказала цётка хмурна.
Мы дабраліся да кладоўкі і дрыготкімі рукамі выцягнулі куфар. На жаль, ён быў адкрыты (замок зламаны, як сказаў Лемюэль) і пусты Я не ўтрымала гаротнага ўздыху. Калі так пойдзе далей і я не знайду спосаб зняць закляцце, то змагу зарабляць на жыццё, адкрыўшы школу трагічных уздыхаў і прыбітых горам поглядаў. Так, і чытаць лекцыі на тэму: «Як сапсаваць сабе жыццё»
Здаецца, тут і праўда былі скарбы, засмучана сказаў Лемюэль.
Скарбы, як жа, падстаўляй кішэнь, аказалася, цётка Генрыета стаіць у нас за спінай. Там не было нічагуткі каштоўнага, толькі купка трухлявых старых кніг, спісаных нечытэльным дробным почыркам.