Частка 8
Я паехала дахаты засмучаная. А праз два дні зноў атрымала ліст. Гэтым разам цётка ўручыла мне яго яшчэ да сняданку, і ён не быў разрэзаны.
«Дэйсі, спяшаюся падзяліцца з табой радаснымі навінамі! пісаў мой пакорлівы слуга Л. паспешным почыркам, так не падобным на акуратны почырк яго прадзеда. Я распытаў матухну, і яна ўзгадала, што сакрэтнік у прадзедавым доме быў, і, ты ўяўляеш сабе, быў нават патаемны пакой. Мы з табой прашляпілі яго, хоць пра яго ведалі ўсе родныя, туды ўпотай хадзілі паліць мае дзядзькі і бацька, калі былі ў юным узросце, а мая цётачка Генрыета, хто б мог падумаць, нават цалавалася там з адным кавалерам, калі яшчэ вучылася ў школе. Менавіта там на гнутых ножках стаяў сакрэтнік з чырвонага дрэва ў стылі барока, прадзед часта пісаў за ім лісты. Дык вось, пасля яго смерці дом адышоў мне, як самаму многаабяцальнаму спадкаемцу па мужчынскай лініі, а астатнім сваякам было дазволена ўзяць любую рэч на памяць. І яны не разменьваліся на дробязі! Сакрэтнік павезла да сябе цётачка Мод. Ні пра якую патаемную шуфляду матухна мне не сказала, а яна абавязкова распавяла б, калі б ведала, з чаго я раблю выснову: шуфляда ўсё яшчэ захоўвае сваю таямніцу. Цётачка Мод жыве ў Млынавым Раўчуку, і я ўваходжу ў лік яе любімчыкаў, таму мы зможам нанесці ёй візіт у любы зручны для цябе дзень без папярэдняй дамоўленасці, цётачка цяжкая на нагу і не ездзіць па гасцях, а прымае іх у сябе. Прыязджай, мне не церпіцца вытрыбушыць сакрэтнік і даведацца нарэшце пра тваю страшную таямніцу».
Чытаючы ліст, з гэтымі доўгімі таропкiмi фразамі і незлічонымі коскамі, я нібы чула паспешлівы голас Лема. Спадкаемцы, цётачкі, таямніцы, з якой цікаўнасцю ён разведваў уласную сямейную гісторыю, і якімі пацешнымі падрабязнасцямі была яна поўная. Я не стрымала ўсмешкі. І гэта ўсмешка, напэўна, дала нагоду маёй цётцы і сёстрам пляткарыць пра мне. «Мая падчарка атрымлівае лісты ад невядомага нам мужчыны з іншага горада», выдатная тэма для плётак, калі б не кідала цень на ўсё сямейства. Я была ўжо занадта дарослай для выхаваўчых гутарак, таму цётка з маўклівым неўхваленнем назірала, як я збягаю ўніз па сходах і, не лічачы патрэбным больш прыкідвацца, паведамляю ўсім, што еду ў Млынавы Раўчук па важных справах. Прызнаюся шчыра, я цешылася не толькі таму, што таямнічае зелле восьвось зробіць мяне бачнай і прыкметнай, але і таму, што зноў убачу Лемюэля. І слова гонару, ён таксама быў рады мяне бачыць, ён сустрэў мяне на аўтобуснай станцыі і мы адразу адправіліся да цётачкі Мод.
Цётачка Мод аказалася ветлівай карпулентнай дамай нявызначанага ўзросту. Вы заўважалі, што худыя жанчыны ў старасці пакрываюцца сетачкай маршчын, як старадаўнія кітайскія вазы, а поўныя застаюцца пры гладкай скуры, як туга набітыя пухам падушачкі? Цётачка Мод уся складалася з падушачак, вобразна кажучы. І ўвесь у падушачках быў яе дом. Калі б існавалі вымяральнікі ўтульнасці, што ацэньвалі б інтэрер па ступені напоўненасці котачкамі, ружачкамі, рушачкамі, то ў доме цётачкі Мод такой утульнамер ашалеў бы, зашкаліў і назаўжды сапсаваўся. Але, увогуле, кароткачасовы візіт да гэтай дамы не мог нанесці сурёзнай шкоды чалавеку са здаровай псіхікай.
Цётачка сустрэла нас гарачымі абдымкамі. Пахла ад яе таксама, як ад утульнай і старадаўняй канапавай падушачкі трохі кававым зернем, трохі зляжалай тканінай, трохі кніжным пылам, і да ўсяго гэтага прымешваўся цяжкаваты і салодкі пах прагорклых ад часу духоў. Нас правялі ў гасціную, пасадзілі на мяккую пульхную канапку, абклалі падушачкамі, сунулі пад ногі зручныя пуфы і прыняліся разглядаць. Для бессямейных пажылых людзей візіт маладога пляменніка зяўляецца вялікай падзеяй, а ўжо калі гэты пляменнік прыводзіць з сабой незнаёмую дзяўчыну
Якія вы лапачкі, успомнілі пра старую цётачку Мод, ціўкала яна, разліваючы гарбату па ўзорыстых кубачках і прысоўваючы да нас бліжэй цукерніцы і бісквітніцы, поўныя разнастайных страў. Ах, Лем, дзетка, я ж памятаю цябе зусім малюсенькім, вось такусенькім, і яна паказала вялікім і ўказальным пальцамі нешта, што памерамі нагадвала багоўку.
Аднойчы ён запоўз пад стол, каб дастаць мячык, а потым падняўся на ногі і выцяўся галавой аб стальніцу, звярнулася яна да мяне. Як ён рыдаў, небарака! Мне давялося падарыць яму свой скураны футляр для акуляраў, ён любіў гуляцца з ім, ты памятаеш, Лемюэль? зарагатала цётачка, як сава. Ён трымаў у маім футляры жукоў-ванючак!
Лемюэль усміхаўся, чакаючы зручнага моманту, каб завесці гаворку пра сакрэтнік.
Дэйсі, у вас ёсць браты ці сёстры? тым часам дапытвалася цётачка. сёстры? Гэта цудоўна. Калі ў сямі шмат дзяўчынак, яны вырастаюць умелымі гаспадынямі, і старэйшыя могуць навучаць малодшых розным жыццёвым прамудрасцям, пакуль маці занята.
Бачыла б яна Алісу, падумалася мне.
Вы ведаеце, Дэйсі, няма большага шчасця на зямлі, чым сямя, працягвала вухкаць цётачка Мод. Я так рада, што дажыла да вяселля Лема. Ён мой любімчык, але такі педантычны і пераборлівы. Я ўжо думала, што ён ніколі не ажэніцца!
Вяселле? перапытала я здзіўлена і зірнула на Лемюэля, а ён (якая прыкрасць!) адвёў вочы, нібы яму было няёмка, што ўтаіў такі важны факт ад мяне.
Спачатку я памкнулася была да краўца, працягвала цётачка, падумала замовіць новую сукенку. Але з іншага боку, тую глазетавую, з палярынкай, я апранала толькі два разы. Ах, Дэйсі, я люблю вяселлі, а вы?
Мне давялося прамямліць, што і я люблю іх таксама. Хоць насамрэч я цярпець не магу вяселлі. Можа, таму, што пышнае святкаванне ператвараецца потым у аднастайныя будні, і, гледзячы на сямейныя пары розных узростаў, што часта бываюць у нашым доме, я ніяк не магу зразумець: куды знік той бляск вачэй, тая святочная прыўзнятасць, чаму нядаўна ён насіў яе на руках і ўхутваў сваім шалікам, а сёння строга вымаўляе праз лішнюю лыжку цукру ці мізэрную пераплату за ваду, а яна глядзіць на яго з нянавісцю, калі ён павучальным тонам пачынае напышліва распавядаць прысутным, як трэба правільна выхоўваць дзяцей Можа, я разважаю пастарэчы, але мне і сапраўды здаецца, што вяселле наскрозь фальшывая падзея, дзе сталыя госці, што ўжо ведаюць праўду, прыкідваюцца, як могуць, каб не засмуціць наіўных маладых, якія лічаць, што менавіта ў іх усё абавязкова складзецца інакш А можа, уся справа ў тым, што да нас у дом цёткі Аўгусты не прыходзяць па-сапраўднаму шчаслівыя пары?

Нявесты заўсёды такія прыгожыя, цётачка Мод уздыхнула. Мабыць, яна таксама падумала пра тое, што сама ніколі не была нявестай, што ўся гэта прыгожая частка жыцця мінула яе. А магчыма, скеміла, што бестактоўна размаўляць пра вяселле ў прысутнасці векавухі. У мяне ўжо гатовы падарунак, перавяла яна гутарку на іншае. Выдатны дарожны несэсар, старадаўні, яму кошту няма.
Потым яна пагаварыла яшчэ пра падарункі, пра вясельныя торты, пра сябровак нявесты, якія не павінны быць ні прыгажэйшымі, ні вышэйшымі за маладую, і ў момант, калі цётачка ўспамінала пра маску для твару, якая надае ззянне нават праблемнай скуры (яна кінула на мяне поўны спачування позірк), Лемюэль не вытрымаў і ўставіў зусім не да месца:
Дарэчы, пра маскі для твару, цётачка Мод, гэта ж вы забралі сабе той стары прадзедавы сакрэтнік з чырвонага дрэва? Я абяцаў Дэйсі паказаць яго, там вельмі цікавы ўзор на шкле.
Так, так, заківала цётачка, ён у кабінеце. Я нічога там не чапала, нават у шуфляды не зазірала, толькі час ад часу выціраю пыл.
Мы з Лемюэлем падняліся і прайшлі ў кабінет. Прызнаюся, у мяне было цяжка на сэрцы. Я паспела прывязацца да гэтага сімпатычнага маладога чалавека і цяпер адчувала сябе ашуканай. Вяселле! Якое шчасце, што я не паспела закахацца.
Не ведала, што ты збіраешся ажаніцца, сказала я яму, калі дзверы кабінета адгарадзілі нас ад цётачкі Мод.
Не паспеў табе сказаць, усё неяк выпадак не трапляўся, вінавата адказаў ён. Прабач.
Ёсць людзі, на якіх немагчыма сердаваць. Яны робяць розныя непрыемныя рэчы, а потым па-анёльску пакорліва прызнаюць свае памылкі, складваюць бровы домікам, трапечуць крылцамі і напускаюць на сябе журботны выгляд, так што табе даводзіцца яшчэ і суцяшаць іх, хоць пацярпеў менавіта ты. Не, Лемюэль не зрабіў нічога заганнага, ён і не абавязаны быў паведамляць пра свае матрыманіяльныя намеры практычна незнаёмай дзяўчыне, якую бачыць трэці раз за жыццё. Але ўсё адно я адчувала сябе кепска.
Прымі мае самыя шчырыя віншаванні, прагаварыла я. Спадзяюся, вы будзеце шчаслівыя.
Я ў гэтым цалкам упэўнены, усміхнуўся ён сваёй самай шырокай усмешкай. А цяпер давай пяройдзем ад цырымоній да справы і возьмемся за пошукі? Прынята лічыць, што маладым людзям, не злучаным вузамі шлюбу, нельга знаходзіцца без нагляду старэйшых. Цётачка Мод і пяці хвілін не выседзіць у гасцінай.