Ён меў рацыю. І тактоўна нагадаў, навошта наогул прывёў мяне, чалавека з вуліцы, у дом сваёй блізкай сваячкі, навошта марнаваў свой час, дапамагаючы шукаць, як у казцы «тое, не ведаю, што». І мы сталі пастукваць і прашчупваць, рыпець і шамацець у пошуках патаемнай шуфлядачкі.
І мы яе знайшлі.
Лемюэль дастаў з кішэні прыгатаваны загадзя сцізорык, і праз імгненне тайнік быў раскрыты.
Вось толькі ніякай бутэлечкі з чароўным зеллем там не аказалася. Шуфлядачка была пустой.
І мы яе знайшлі.
Лемюэль дастаў з кішэні прыгатаваны загадзя сцізорык, і праз імгненне тайнік быў раскрыты.
Вось толькі ніякай бутэлечкі з чароўным зеллем там не аказалася. Шуфлядачка была пустой.
Мы засмучана глядзелі на гэту пустэчу, не ведаючы, што сказаць адно аднаму, і тут у кабінет уплыла цётачка Мод.
А, вы знайшлі схованачку, сказала яна, і стала зразумела, што цётачка Мод усё ж не так абыякава ставілася да атрыманай спадчыны, як хацела нам паказаць. Магу вас расчараваць, тайнік быў пустым. Ну, практычна.
А што там было?! выклікнулі мы з Лемам у адзін голас.
Нейкі старажытны ржавы ключ, паціснула плячыма яна.
І ты, зразумела, выкінула яго, цётачка Мод? ненатуральна абыякавым голасам спытаў пляменнік.
Здаецца, не, гэтак жа знарок абыякава адказала цётачка.
А маглі б мы на яго зірнуць? не вытрымала я. І цётачка не адмовіла госці.
Кожная жанчына і маладая, і пажылая абавязкова зяўляецца ўладальніцай «куфэрка са скарбамі». Гэта можа быць і круглая кардонка ад капелюша, і бляшаная банбаньерка з пашараваным малюнкам на вечку, і ёмістая скрыначка для рукадзелля, і нават плецены кошык для пікнікоў. Усярэдзіне звычайна захоўваецца тое, што, з пункта гледжання іншых, павінна быць неадкладна адпраўлена на сметнік: кіпа старых лістоў, вееры і тэатральныя праграмкі, крыштальныя флакончыкі ад духоў і засушаныя букецікі, перавязаныя стужачкамі, гузікі ад неіснуючых сукенак, пальчаткі без пары, зламаныя брошкі, закамянеласці, якія былі ў мінулым жыцці шакаладнымі і мятнымі дражэ, паштоўкі з пачатым і сапсаваным віншаваннем, парваныя каралі, а таксама ключы, для якіх наўрад ці атрымаецца адшукаць замок.
Пакапаўшыся ў сваім куфэрку, цётачка Мод нарэшце знайшла тое, дзеля чаго мы, уласна, і прыйшлі да яе ў госці. Гэта быў цяжкі старамодны ключ, цяпер такіх ужо не робяць. Тоўстая шырокая бародка, таямнічыя пісьмёны, выгравіраваныя ўздоўж стрыжня, і галоўка ў выглядзе дракона, які кусае сябе за хвост.
Прыгожы, прамовіў Лем. Цікава, якія дзверы ён адмыкае.
Ён не падыходзіць ні да адных дзвярэй у доме твайго прадзеда, сказала цётачка Мод, і ў доме тваіх бацькоў таксама.
Мы здзіўлена ўтаропіліся ў яе. Хто б мог падумаць! У цяжкай на нагу даме, аказваецца, не згас дух авантурызму!
Мне проста было цікава, што ж такога каштоўнага ўтойваў бацька, калі ён так схаваў гэту жалязяку, нібы апраўдваючыся, сказала цётачка. Але ўсё дарэмна. Гэты ключ ні ад чаго. Можа, з нас проста пакпілі, і ніякіх дзверцаў няма ўвогуле Цётачка на здзіўленне хутка пагадзілася аддаць ключ нам. Не ведаю, як у Лема, а ў мяне не выходзіла з галавы карціна: вось цётачка прыходзіць у госці да сваякоў і, спаслаўшыся на мігрэнь ці стомленасць («прылягу ў гасцявым пакоі ненадоўга», «вазьму на кухні шклянку вады; не, што ты, я ведаю дарогу», «пайду папудру носік»), цішком абшуквае дом, спрабуючы адкрыць камоды, шыфаньеры, пісьмовыя сталы, шкатулкі з цыгарамі, дарожныя куфры ў каморы Я насілу змагла ўявіць яе за гэтым заняткам. Да чаго ж дзіўныя і загадкавыя істоты людзі. Думаеш, што ведаеш чалавека як аблупленага, а ён такія каленцы выкідвае.
Так і ўяўляю сабе, як яна блукае па закінутым прадзедавым доме і калупаецца ў замках, прагаварыў Лем, калі праводзіў мяне на аўтобусную станцыю. Хто б мог чакаць такое ад Падушачкі Мод!
Мабыць, на маім твары штосьці прамільгнула, таму што ён паспяшаўся апраўдацца:
Я не казаў табе, «Падушачка» гэта сямейная мянушка цёткі з самага дзяцінства. Яна сама яе ведае і не крыўдуе. Гэта прадзед так празваў яе. Яна была самая кругленькая з усіх дзяцей і засталася такой дагэтуль.
Ты шмат чаго мне не казаў, сказала я ціха.
Дэйсі, ён узяў мяне за руку, хопіць крыўдзіцца на мяне. Падумаеш, я не згадваў пра вяселле. Што добрага ў гэтых вяселлях? Цярпець іх не магу!
Я таксама, сказала я і забрала ў яго сваю руку. Не хапала яшчэ, каб пайшлі чуткі. Мала таго, што я векавуха, дык яшчэ пачнуць казаць, што жаніха з-пад вянца звесці жадаю. Як добра ўсё-ткі, што я даведалася пра яго хуткае вяселле цяпер, пакуль яшчэ магу справіцца са сваімі пачуццямі і не даць сімпатыі перарасці ў нешта большае.
Здаецца, яшчэ магу.
Частка 9
Мае дамашнія праводзілі мяне вачыма, калі я вярнулася і без адзінага гуку прайшла ў свой пакой, дзе і правяла вечар, не спусціўшыся на вячэру. Наступныя некалькі дзён я была яшчэ больш маўклівай, чым звычайна. Мяне не чапалі, не распытвалі, але я адчувала трывожную і цікаўную ўвагу. Хвалявалася бабуля. Яна, якніяк, гадавала мяне з самага маленства, і, нягледзячы на сваю штучную суровасць, вельмі мяне любіла, а строга ставілася таму, што хацела з дзяцінства загартаваць і прызвычаіць да няпростага жыцця. Што ж, бабуля, мабыць, я з тых персон, хто вучыцца выключна на сваіх памылках
Цётка Аўгуста і сёстры не перажывалі за мяне, але ім было вельмі цікава, куды ж я ездзіла і што за мужчына піша мне ліст за лістом. Так, я атрымала яшчэ некалькі лістоў ад Лемюэля. Прачытала іх усе: спадзявалася, што ён знайшоў дзверцы з драконамі, за якімі хаваецца самы дзейсны сродак са старонкі 87. Але не, Лем нават не згадваў пра ключ. Пісаў усялякае глупства пра нямышаў, у якіх нарадзіліся нашчадкі, пра мазгаклюя, што выседжваў птушанят на старой грушы, пра завяртушак, якія зноў пакінулі сляды ў пыле, пэўна, намякаюць, што нядрэнна б прыбрацца. Усе гэтыя выдумкі перамяжоўваліся ўспамінамі пра нашы сустрэчы, але таксама нейкім дзіўным чынам. «Ты вельмі спадабалася цётачцы Мод, пісаў ён, напрыклад. Яна кліча цябе ў госці і хоча падарыць сваё футравае манто, пакуль яго яшчэ не зела моль. Я цалкам яе падтрымліваю. Упэўнены, ты разбрярэшся з падарункам значна лепш за моль. Зрэшты, калі ты вырашыш усё ж зесці гэта футра, мы з цётачкай не будзем перашкаджаць, у кожнага свае дзівацтвы, і трэба ставіцца да іх паважліва». Яшчэ ён згадваў пра сваё хуткае вяселле: «Я абую цёмна-фіялетавыя туфлі з вострымі мысамі, а ў пятліцу ўстаўлю ранункулюс. Як ты думаеш, вясельны букет з ружовых ранункулюсаў гэта не занадта задзірліва? Мая нявеста вельмі строгіх правіл, і як бы мне не атрымаць гэтым букетам па галаве».
Не ведаючы, што пісаць у адказ на такія лісты, я не пісала зусім. І не хацела болей прыязджаць у Млынавы Раўчук, тым больш не збіралася бачыцца з Лемюэлем ды яго цётачкамі і прымаць ад іх падарункі. А абмяркоўваць з ім вяселле зусім не ўваходзіла ў мае планы. Мае планы Яны былі простымі: сядзець у пакоі, вязаць шаль ці плед штосьці простае і доўгае, што не патрабуе пільнай увагі і сумаваць. Мала таго, што я невідзімка, дык яшчэ і няўдачніца. За што ні вазьмуся нічога не атрымліваецца. Пошукі зайшлі ў тупік, не паспеўшы пачацца, а варта мне было сустрэць сімпатычнага маладога чалавека, як высветлілася, што ён вось-вось ажэніцца. З дзяўчынай вельмі строгіх правіл. Так, Лемюэлю з яго нямышамі ды завяртушкамі, толькі такую дзяўчыну і трэба. Бываюць жа семі, дзе ўсім запраўляе жонка, а муж толькі выходзіць на сняданак, абед і вячэру ды займаецца рознымі глупствамі. Сядзіць, напрыклад, на старой грушы ды глядзіць у падзорную трубу
Стары дом чараўніка не выходзіў у мяне з галавы. Ды і цяжка было забыцца, маючы паўсюль яго выявы. Толькі цяпер, знаходзячыся ў добраахвотным пустэльніцтве ў сваім пакоі, я зразумела, чаму жыллё Лемюэля здавалася мне такім знаёмым. Таму што ўсе дзесяць прабабчыных вышывак у рамках, што віселі ў мяне на сцяне, выяўлялі адное і тое ж месца дом нумар адзін па Самшытавай вуліцы. Чырвоная дахоўка, сіняя аблупленая палівачка божа мой, дваццаць пяць гадоў таму яна ўжо была аблупленай! І гэтак жа квітнелі мальвы, і стракацелі клумбы, і драмаў у цені ўкапаны пад грушай кульгавы зэдлічак, і чакала лістоў паштовая скрыня Сумна і спакойна глядзела на мяне са сцен прабабчына мінулае, прыгожае, ціхамірнае, захаванае на памяць, любоўна вышытае крыжыкам.
Ведаеце гульню «Знайдзі дзесяць адрозненняў»? Я любіла яе ў дзяцінстве і захапілася цяпер. Я шукала адрозненні на прабабчыных карцінах і знаходзіла іх. На некаторых вышыўках дом быў не такім, якім бачыла яго я. Кармушка для птушак, дзе выяўляліся сінегаловыя сініцы, гілі ды попаўзні, была занесена снегам, а гэта азначала, што прабабуля бывала на Самшытавай вуліцы і ўзімку. Старая груша была ўся ў кветках значыцца, прабабуля бывала там увесну. Ганак з крэслам і пледам быў засыпаны жоўтым лісцем, чырванелі ягады рабіны ў вазе прабабуля бывала там і ўвосень. Я спрабавала ўявіць яе і сэра Лемюэля Грымсвотна-старэйшага, маладых і прыгожых, якія гуляюць па садзе, смяюцца можа, нават цалуюцца. Няўжо ў іх быў раман? Але ў чараўніка ж была вялікая сямя, і ў прабабулі дачка Як жа так? Няўжо яны сустракаліся таемна?
Я мучылася здагадкамі больш за два тыдні. Мне трэба было ведаць праўду. Як ні круці, прабабуля і сэр Лемюэль-старэйшы гэта частка маёй сямейнай гісторыі, і так абдзеленай падрабязнасцямі. Я не ведала нічога пра сваю маці, я не ведала нічога пра сваю прабабулю, а пра сваю бабулю толькі тое, што яна дазваляла мне ведаць. Яна любіць каву, не карыстаецца парфумай, з раніцы да ночы поркаецца з раслінамі ў садзе. Але пра што яна думае дні напралёт, пра што яна марыць, чаго баіцца? І чаму яна так ненавідзіць Грымсвотна? У мяне назапасілася столькі пытанняў! І я не вытрымала.
Бабулю я знайшла ў садзе, яна збірала венгерку ў вялікі кошык. Сёлета было багата сліў і абрыкосаў. Узімку не давядзецца купляць сухафрукты для каляднага кекса. А марынаваныя слівы, о, калі б вы толькі пакаштавалі! Мы падаём іх да мяса, і яшчэ не было выпадку, каб хтосьці з гасцей застаўся незадаволены і не спытаў дабаўкі. Незадаволены ўсе толькі тым, што бабуля адмаўляецца раскрыць рэцэпт. Здавалася б, прасцей простага: воцат, цукар, карыца, гваздзіка, але ў бабулі выходзіць дзівосны соус, у меру востры, у меру кісла-салодкі, тонкі і далікатны, а ў сябровак цёткі Аўгусты атрымліваецца то сіроп, то ўзвар, то неядомая кісляціна. Колькі разоў цётка і Эма прапаноўвалі бабулі дапамогу, каб выведаць рэцэпт, але бабуля непахісная. Фамільны сакрэт марынаваных сліў яна згодна перадаць толькі мне. Бачыце, усё-ткі мне ёсць чым ганарыцца.