Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева 8 стр.


Згледзеўшы мяне, бабуля нахмурылася. Сарвала яшчэ некалькі сліў і рушыла насустрач. Моўчкі мы прайшлі на кухню. Сталі перабіраць і мыць слівы: якія цвярдзейшыя, тыя марынаваць, самыя сакавітыя сушыць, а самыя клёклыя ды пераспелыя на слівавы мармелад. Некаторыя людзі называюць мармеладам мяккія жэлейныя цукеркі, абсыпаныя цукрам. Але ў нашым доме мармелад гэта густое варэнне, яго можна намазваць на хлеб ці рэзаць пласцінамі і есці з сырам. Слоічак бабулінага мармеладу жаданы падарунак. Але мы, бессаромныя абжоры, амаль усе бабуліны саленні ды варэнні зядаем самі.

 Я разглядала прабабчыны вышыўкі, сказала я, выцягваючы костачкі са сліў.

 Угу,  кіўнула бабуля рассеяна, адмяраючы цукар для марынаду.

 На прабабчыных вышыўках сад Грымсвотна,  працягвала я.

 Угу,  кіўнула бабуля зноў.

 Прабабуля часта бывала там, так?

 Не так ужо і часта,  адказала бабуля, адкаркоўваючы новую бутэльку воцату.

 Напэўна, прабабуля і сэр Лемюэль былі добрымі сябрамі?

Бабуля праліла воцат, грукнула бутэлькай аб стол і павярнулася да мяне, упёршы рукі ў бакі.

 Палюбоўнікамі яны былі, дзетачка, палюбоўнікамі!  голас яе быў такі ж кіслы, як і водар воцату, што плыў па кухні. Бабуля відавочна не ўхваляла адзюльтэр. Я, увогуле, таксама, толькі калі адзюльтэр не адбываўся сто тысяч гадоў таму і не быў афарбаваны за даўнасцю ў рамантычныя і кранальныя адценні.

 Прадзядуля ведаў пра гэта?  спытала я. І тут бабуля мяне здзівіла.

 Які яшчэ прадзядуля?  буркнула яна.  Ніякага прадзядулі ў цябе не было.

Ведаеце, як бывае, калі занадта моцна надзімаеш паветраны шар? Ён пашыраецца, расце, раздзімаецца, поўны пачуцця ўласнай годнасці, а потым бабах!  і лопаецца. Так і бабуліна маўчанне лопнула раптам. На кухню ніхто не зазіраў, бабуля метадычна тыкала зубачысткай у слівы і расказвала. Я старалася не перабіваць яе дурнымі пытаннямі. І так, злосна падціскаючы вусны і наколваючы цвёрдыя слівы адну за адной, каб потым скласці іх у слоікі і заліць кіпенем, бабуля паведаміла мне тую частку сямейнай гісторыі, якую не прынята распавядаць гасцям ці дзецям, гартаючы стары альбом з фатаграфіямі.

Мая прабабуля і сэр Лемюэль Грымсвотн-старэйшы пазнаёміліся пры пікантных акалічнасцях. Дэйсі прыехала ў Млынавы Раўчук з вельмі празаічнай мэтай набыць «самы дзейсны сродак». Ёй трэба было пазбавіцца ад наступстваў бурнага і хуткаплыннага рамана. Як менавіта развіваліся падзеі тых дзён, дакладна не вядома, але сэр Лемюэль прыняў самы жывы ўдзел у лёсе сваёй наведвальніцы, паабяцаў ёй падтрымку і адгаварыў ад неабдуманых крокаў. «Як гэта ні сумна,  сказала бабуля незадаволеным тонам,  але жыццём сваім я абавязана яму, а не маці, я нарадзілася насуперак яе волі». Грымсвотн зняў для прабабулі жыллё ў Млынавым Раўчуку, дапамагаў грашыма, і яна жыла без клапот, пакуль яе маленькая дачка выхоўвалася ў чужых людзей у пансіёне.

Сэр Лемюэль Грымсвотн-старэйшы быў доўга і шчасліва жанаты. Прыгажуняжонка, сын і дзве дачкі Мод і Генрыета прывыклі, што галава сямейства часта адязджае па сакрэтныя інгрэдыенты для сваіх зелляў ці на зборышчы такіх жа алхімікаў, як ён сам, у паездкі па манастырах і замкавых бібліятэках ці на пошукі рэдкіх кніг А часам яны зязджалі і самі, у госці да радні ці на воды, і тады прабабуля ў чорнай сукенцы і густым вэлюме зяўлялася на Самшытавай вуліцы. Яна не баялася прыцягнуць увагу, да сэра Лемюэля штодня хто-небудзь прыходзіў.

 Напэўна, прабабуля марыла выйсці замуж за сэра Грымсвотна,  сказала я нясмела.  Але не хацела разбіваць сямю

 Напэўна, прабабуля марыла выйсці замуж за сэра Грымсвотна,  сказала я нясмела.  Але не хацела разбіваць сямю

 Лухта!  запярэчыла бабуля.  У яе галаву не маглі прыйсці такія высакародныя думкі. Яна проста любіла волю. Ёй хапала рэдкіх сустрэч. І яна не хацела сапернічаць з рамяством Грымсвотна. Казала, што ён захоплены сваёй справай, а яна не хоча іграць другую скрыпку і ніколі не марыла ператварыцца ў хатнюю гаспадыню. Падаваць мужу гарбату ў кабінет, прымаць яго наведвальнікаў, баяцца з ім загаварыць, каб не збіць, калі ён падлічвае кроплі ды ўнцыі ці ўзважвае і шпурляе інгрэдыенты ў кацёл Яна і ад мяне хацела пазбавіцца, бо я таксама замінала яе вольнасці і прыгажосці І рэчамі сябе не абкружала, і дом з садам не хацела мець усё гэта непатрэбныя клопаты; яна жыла ў мэбляваных пакоях і не трымала ў іх нічога лішняга, акрамя ўбораў і пары вышывак, зробленых ад нуды Хіба толькі ў старасці яна захапілася кулінарыяй, і то бавілася, бо ёй не трэба было карміць сямю Так, засаліць агурочкаў па адмысловым рэцэпце ці спячы небывалы пірог, каб усіх здзівіць Табе падабаліся яе пірагі

 Я не памятаю,  я і праўда зусім не памятала ранняе дзяцінства.

 Яна толькі ў апошнія гады жыцця зразумела, чаго каштуе яе бясцэнная незалежнасць. У старасці воля ператвараецца ў адзіноту Яна раптам успомніла, што ў яе ёсць дачка, унук, праўнучка Стала прыязджаць да нас на Каляды і Вялікдзень і заўсёды прывозіла саленні і выпечку. Яшчэ і вязаць навучылася, быццам без яе не было каму звязаць для цябе шкарпэткі ці капялюшык,  бабуля казала з дакорам, і цяпер я зразумела, чаму яна не брала ў рукі ні іголкі, ні вязальных пруткоў не хацела ні ў чым быць падобнай да сваёй маці.

Бабуля паглядзела на мяне. Памаўчала.

 Як толькі я ўвайшла ва ўзрост, адразу зехала з Млынавага Раўчука. Чуць не хацела нічога пра маці і Грымсвотна. Знайшла працу, потым сустрэла твайго дзеда і выйшла замуж. Я спадзявалася ніколі больш не ўспамінаць мінулае. І падбіў жа вас чорт забрацца на гарышча.

Цяпер я зразумела, чаму прабабчыны рэчы дзесяцігоддзямі стаялі там неразабраныя, зразумела і бабуліну нелюбоў да бяздзейнасці, да лайдакоў і шарлатанаў, што вырабляюць дзейсныя зеллі для вытраўлення «непатрэбных наступстваў»

 Гэты Грымсвотн табе не пара,  казала яна.  Ён распешчаны хлапчук, яму ўсё ў жыцці дастаецца лёгка, а тое, што дастаецца лёгка, зусім не шануюць. Не будзе ён шанаваць і цябе. Не звязвайся з ім!

І я не звязвалася. Ды і Лемюэль, не атрымаўшы адказу на свае пасланні, перастаў мне пісаць. Ключ з драконавай галавой я павесіла на шнурок і насіла на шыі, як напамін пра маю несусветную дурасць. Ды і наогул, у нас з гэтым ключом было шмат агульнага. Адзінота. Старамоднасць. Непатрэбнасць. Ён не ведае, дзе той замочак, да якога ён ішоў парай, і я не ведаю, дзе мая так званая палавінка. На зыходзе лета старому ржаваму ключу я давярала свае душэўныя пакуты. Смешна, ці не праўда? Ключ спакойна выслухваў мяне. Нават яму не было да мяне справы.

Частка 10

Наступіла восень. Бабуля ездзіла ў Млынавы Раўчук на кірмашы ўраджаю, я ўпарта заставалася дома, але потым адбылася выстава гарбузоў. Бабулін гарбуз урадзіўся неверагодна велізарны сапраўдная карэта для дамарослай Папялушкі, і ёй было не ўправіцца з гэткай аграмадзінай самастойна. Мы нанялі воз і адправіліся ў шлях. Каб апраўдаць расходы, бабуля везла зімовыя грушы і турнэпс, а я захапіла скрутак з вязаннем. Калі журуся ці нервуюся, я вяжу. Вязанне супакойвае. І гэтага заспакаяльнага навязалася так многа, што хоць у аптэку здавай.

Паездка ўдалася. Бабулін гарбуз заняў на выставе ганаровае другое месца і атрымаў медаль, і разам з медалём адразу ж быў набыты нейкім крамнікам для ўпрыгожвання вітрыны. Гандаль таксама ішоў паспяхова. У бабулі раскупілі ўсе грушы, я прадала некалькі шалікаў і каптуроў, і хтосьці прыцэньваўся да пальчатак, калі раптам бабуля пхнула мяне локцем убок.

 Зявіўся твой Грымсвотн,  буркнула яна, але, насуперак маім чаканням, у голасе яе не чулася злосці, а, хутчэй, цікаўнасць і лагодныя кепікі. Я падняла вочы і праўда, Лемюэль прабіраўся праз натоўп, ад прылаўка да прылаўка, вышукваючы кагосьці. Няўжо мяне?

 Адзін твар з прадзедам  прабурчала бабуля.

 Нарэшце я адшукаў вас!  звярнуўся Лемюэль да мяне чужым вытанчаным тонам, а потым павярнуўся да бабулі. Летась на восеньскім кірмашы я купіў у міс Дэйсі гэтыя дзівосныя гамашы,  тут ён бесцырымонна закатаў калашыны і прадэманстраваў пярэстыя паласатыя гетры, якія я калісьці ўзяла з сабой для падарунка дзядку Грымсвотну і потым, павагаўшыся, уручыла Лему.

 Адзін твар з прадзедам  прабурчала бабуля.

 Нарэшце я адшукаў вас!  звярнуўся Лемюэль да мяне чужым вытанчаным тонам, а потым павярнуўся да бабулі. Летась на восеньскім кірмашы я купіў у міс Дэйсі гэтыя дзівосныя гамашы,  тут ён бесцырымонна закатаў калашыны і прадэманстраваў пярэстыя паласатыя гетры, якія я калісьці ўзяла з сабой для падарунка дзядку Грымсвотну і потым, павагаўшыся, уручыла Лему.

 Дзівосныя, цёплыя, яны так саграваюць мяне вечарамі!  працягваў ён.  Я распытваў усіх, але ніхто не ведаў, што гэта за майстрыха, адкуль яна. Цуд, што я знайшоў вас!

Твар бабулі выяўляў не больш эмоцый, чым турнэпс, што ляжаў перад ёй на прылаўку. Яна і брывом не павяла.

 Наперадзе зіма, і я хацеў бы, калі магчыма, замовіць у міс Дэйсі некалькі цёплых рэчаў, замямліў нерашуча Лемюэль, прыкідваючыся гэтакім старым халасцяком, не ўпэўненым, што правільна кажа і паводзіць сябе ў прысутнасці дам.

 Ну, чаму б і не,  сказала бабуля суха.

 Тут непадалёк прадаецца выдатны кашамір,  Лемюэль махнуў рукой у нявызначаным кірунку.  Можа, мы пойдзем і адразу купім ніткі? Я хацеў бы рэчы ў карычневых тонах, але ведаеце, не з тых карычневых адценняў, якія характэрны для апалага лісця і лушпіння бульбы не, я падумваў пра тоны кавы, шакаладу, магчыма, і кавы з вяршкамі, калі гэтыя колеры спалучаліся б у шырокай і вузкай палосцы,  мармытаў ён з прыдыханнем, як экзальтаваная паненка. Я з жахам чакала, што бабуля не вытрымае і выкажа Грымсвотну ўсё, што яна думае пра яго і яго продка.

 Ідзі, Дэйсі, сказала бабуля, мякка ўсміхнуўшыся Лему.  Вы ўжо пасачыце за маёй унучкай, сэр. На кірмашы ўсялякі народ сустракаецца, а яна дзяўчына далікатная.

 О, не турбуйцеся,  акрыяў Лемюэль,  са мной ваша ўнучка ў поўнай бяспецы,  і ён узяў мяне пад руку і пацягнуў прочкі, у кірмашовую мітусню. Я са здзіўленнем азірнулася на бабулю, а яна ўсміхалася і нават міла памахала нам услед.

 Я ўбачыў вас у падзорную трубу і не змог уседзець дома, ведаючы, што вы прыехалі, нібы апраўдваючыся, сказаў Лем, калі мы пакінулі рады агародніны.  Дэйсі, ты не атрымлівала маіх лістоў?

 Атрымлівала,  адказала я роўна.

 Чаму ж не пісала ў адказ?  шчыра здзівіўся ён.

Я загадкава ўсміхнулася, потым спытала атрутным голасам:

Назад Дальше