Прыгоды Тома Соўэра - Марк Твен 13 стр.


Гэта, браткі, гром,спалохана сказаў Гекльберы, бо гром...

Маўчы ты! сыкнуў на яго Том. Слухай лепш!

Яны пачакалі мінуту, якая здалася ім вечнасцю, і потым сярод урачыстай цішыні паўтарылася тое самае дзіўнае, глухое «бум».

Пойдзем, браткі, паглядзім!

Усе тры ўскочылі і пабеглі к берагу, што быў супроць гарадка. Рассунулі кусты, выглянулі. Пасярэдзіне ракі, на мілю ніжэй ад гарадка плыў невялікі катэр; апрача таго ўзад і ўперад шнырыла многа лодак, але хлопчыкі не маглі разгледзець, што рабілі людзі, якія там сядзелі. Раптам над катэрам узвіўся слуп белага дыму, і трэці раз той-жа глухі, смутны гук данёсся да нашых герояў.

Цяпер я ведаю, у чым справа! усклікнуў Том. Нехта ўтапіўся.

Ну, вядома, падтрымаў Гек. Тое самае было і летась, калі ўтапіўся Біль Тэрнер; тады таксама стралялі з гарматы над вадой, кажуць, ад гэтага ўтопленікі ўсплываюць напаверх. А яшчэ бяруць хлеб, кладуць у яго жывое срэбра і пускаюць на ваду: дзе ляжыць утопленік, там хлеб і спыніцца.

Але, я чуў гэта, сказаў Джо, толькі не разумею, чаму гэта хлеб спыняецца.


Тут справа не ў хлебе, растлумачыў Том, а ў тым, якія над ім словы гавораць, калі пускаюць яго па вадзе.

І зусім нічога не гавораць! засупярэчыў Гек. Я сам бачыў, як пускалі на ваду, і зусім нічога не гаварылі.

Дзіўна!.. сказаў Том. А можа яны паціху гавораць, самі сабе. Ну, вядома! Аб гэтым адразу можна было здагадацца.

Хлопчыкі згадзіліся, што Том гаворыць слушна, бо цяжка было паверыць, каб звычайная луста хлеба, без замовы, магла дзейнічаць так разумна ў такой важнай справе.

Ух, як хацеў-бы я цяпер трапіць туды! усклікнуў Джо.

І я таксама, падхапіў Гек. Вельмі ўжо хочацца ведаць, хто гэта ўтапіўся.

Хлопчыкі прыслухоўваліся і чакалі. Раптам у Тома ў галаве мільганула здагадка:

Браточкі! Я-ж ведаю, хто гэта ўтапіўся: гэта мы!

Яны адразу адчулі сябе героямі. Ды і як было ім не ганарыцца! Іх шукаюць, аплакваюць, праз іх пасылаюць лодкі; праз іх людзі церпяць, ліюць слёзы, абвінавачваюць сябе ў несправядлівасці і ў нячуласці да бедных загінуўшых хлопчыкаў, шкадуюць іх, перажываюць дакоры сумлення, а галоўнае і гэта лепш за ўсё пра іх гаворыць увесь горад, ім зайздросцяць усе хлопчыкі. Ну, ці-ж можа быць лепей? Дзеля аднаго гэтага, калі на то пайшло, варта зрабіцца разбойнікамі.

З надыходам змроку катэр вярнуўся на месца, лодкі зніклі, а піраты вярнуліся ў лагер. Яны радаваліся і задаваліся тым, што нарабілі сваёй радні і суседзям столькі клопату.

Яны налавілі рыбы, павячэралі і пачалі ўяўляць сабе, што цяпер гавораць і думаюць аб іх у горадзе, як усе гаруюць і ад усяго гэтага хлопцам было вельмі прыемна. Але калі ночныя цені агарнулі іх, гутарка паступова спынілася; усе тры пільна глядзелі на агонь, а думкі іх, відаць, былі далёка. Уздым мінуў, і Джо з Томам не маглі не ўспомніць пра некаторых блізкіх ім асоб, якім наўрад ці было весела ад гэтай забаўнай штукі. Зявіліся сумненні, трывога. Абодва адчувалі сябе няшчаснымі: часам у іх вырываўся цяжкі ўздых. Джо нават адважыўся спытацца ў таварышоў, як яны глядзяць на зварот у горад, не цяпер, вядома, але...

Том накінуўся на яго з насмешкамі, знішчыў яго сваёй пагардай. Гек далучыўся да Тома, і няшчасны герой паспяшаўся растлумачыць, што ён гэта толькі так. Ён усяляк стараўся зняць з сябе абвінавачанне ў тым, што адчуў нуду па дому, і быў-бы рады застацца толькі пад падазрэннем. На гэты раз бунт быў прыдушаны ў самым пачатку.

Тымчасам надышла ноч, і хлопчыкі падрыхтаваліся да сну. Першым заснуў Гек, за ім Джо, а Том некаторы час ляжаў нерухома, прыслухоўваючыся да таварышоў. Потым ён ціха ўстаў і пачаў нешта шукаць у траве. Ён знайшоў некалькі кавалкаў белай кары фігавага дрэва, выбраў два з іх і, стаўшы на калены каля агню, накрэмзаў на іх некалькі радкоў сваім сурыкам. Адзін кавалак кары ён скруціў і схаваў у кішэню, а другі палажыў у капялюш Джо. Апрача таго ён палажыў у капялюш некалькі каштоўнасцей з свайго скарбу: кавалак крэйды, гумы, тры кручка для вудачкі і адзін з шарыкаў, вядомы ім пад назвай «сапраўдны крышталь». Потым асцярожна пайшоў прэч і, адышоўшы досыць далёка, пусціўся бегчы к берагу.

Раздзел XIV


Праз некалькі мінут Том ужо ішоў па мялізне, у вадзе, накіроўваючыся к ілінойскаму берагу. Ён прайшоў поўдарогі, пакуль вада дайшла яму да пояса, а далей ужо не давала ісці цячэнне і тады Том смела пусціўся плысці. Да процілеглага берага заставалася якіх-небудзь сто шагоў. Ён плыў супроць цячэння, але яго адносіла ўніз куды шпарчэй, як ён думаў. Але ўсё-ж такі, ён нарэшце дабраўся да берага і некаторы час ішоў уздоўж яго, пакуль не знайшоў зручнага месца, каб выйсці. Тут ён сунуў руку ў кішэнь, пераканаўся, што кара ёсць, і пайшоў далей лесам па беразе, не звяртаючы ўвагі на тое, што з адзення яго цякла вада.

Было ўжо каля дзесяці гадзін, калі ён вышаў на адкрытае месца супроць вёскі і ўбачыў катэр, які стаяў пад дрэвамі ля высокага берага. Усё было ціха.

Пры святле зорак Том ціха краўся па беразе, напружана ўглядаючыся ў раку, саслізнуў у ваду, праплыў некалькі крокаў і ўлез у човен, які на кожны выпадак быў прывязаны да кармы катэра. Ён улёгся на дне чаўна, пад лаўкі, і са сціснутым сэрцам пачаў чакаць, што будзе.

Пачуўся звон шчарбатага званка, і нечы голас скамандваў: «Адпускай!» Праз мінуту борт катэра падняўся высока над чаўном, і флацілія рушыла ў дарогу. Том радаваўся сваёй удачы, ведаючы, што катэр у гэты дзень далей гарадка не пойдзе.

Прайшло дванаццаць ці пятнаццаць нудных мінут. Колы катэра спыніліся. Том вылез з чаўна і ў цемры паплыў к берагу. Каб не напароцца на выпадковага прахожага, ён выйшаў на бераг крокаў на пяцьдзесят ніжэй, як яму было трэба, выбіраў самыя пустынныя вуліцы і задворкамі дабраўся да дома сваёй цёткі.

Ён пералез праз плот і зірнуў у акно цётчынай спальні, бо, там відаць было святло. У пакоі сядзелі: цёця Поллі, Сід, Мэры і матка Джо Гарпера і гутарылі паміж сабой.

Яны сядзелі каля ложка, які стаяў між імі і дзвярыма. Том падышоў да дзвярэй і пачаў ціха адсоўваць засаўку; потым ціханька штурхануў дзверы; яны рыпнулі; ён націскаў далей, уздрыгваючы ад кожнага рыпу; нарэшце стварылася шчыліна, праз якую ён мог пралезці на каленках і ён прасунуў галаву і папоўз.

Чаму гэта полымя свечкі так закалыхалася? сказала цёця Поллі. (Том папоўз шпарчэй.) Мабыць дзверы адчыненыя. Ну, вядома так. Што за дзіва такое? Ідзі зачыні дзверы, Сід!

Том акурат паспеў схавацца пад ложак. Ён крыху аддыхаўся, а потым падпоўз так блізка, што мог-бы дакрануцца да цётчынай нагі.

Ды вось я і кажу, прадаўжала цёця Поллі, што ён быў зусім не злы, не дрэнны хлопчык, толькі свавольнік вялікі, прайдзісвет, вядома, як хлопчык: скача, нібы жарабя тое. Хіба з яго можна спаганяць? Ён ніколі нічога не рабіў са злым намерам, і сэрца ў яго было залатое.

І яна заплакала.

Вось таксама і мой Джо, заўсёды гатоў быў дурэць, на гэта заўсёды быў першы, а добры, добры, лепш не трэба!.. Божа, даруй мне грэшнай! Як падумаю, што я яго адлупцавала за сліўкі, а сама забылася, што гэта-ж я сама іх выліла, таму што яны пракіслі... Як успомню, што ніколі больш не ўбачу яго на гэтым свеце, ніколі, ніколі, ніколі! Бедны мой пакрыўджаны хлопчык!

І місіс Гарпер зарыдала так, нібы сэрца ў яе разрывалася на кавалкі.

Я спадзяюся, што Тому лепш там, дзе ён цяпер сказаў Сід. Але, каб ён з некаторага боку быў-бы лепшым на зямлі...

Сід! (Том адчуў, як загарэліся ў цёткі вочы, хоць і не мог гэтага бачыць.) Я не дазволю гаварыць дрэнна пра майго Тома цяпер, калі яго няма! Ох, місіс Гарпер, я ўжо і не ведаю, як я гэта перажыву. Проста не магу даць веры, што яго ўжо няма! Ён быў для мяне такой пацехай, хоць і раздзіраў маё старое сэрца.

І місіс Гарпер зарыдала так, нібы сэрца ў яе разрывалася на кавалкі.

Я спадзяюся, што Тому лепш там, дзе ён цяпер сказаў Сід. Але, каб ён з некаторага боку быў-бы лепшым на зямлі...

Сід! (Том адчуў, як загарэліся ў цёткі вочы, хоць і не мог гэтага бачыць.) Я не дазволю гаварыць дрэнна пра майго Тома цяпер, калі яго няма! Ох, місіс Гарпер, я ўжо і не ведаю, як я гэта перажыву. Проста не магу даць веры, што яго ўжо няма! Ён быў для мяне такой пацехай, хоць і раздзіраў маё старое сэрца.

Але, гэта цяжка, ох як цяжка! Яшчэ ў мінулую суботу мой Джо стрэліў з дзіцячага пісталета пад самым маім носам, і я трэснула яго так, што ён пакаціўся. Не ведала я тады, як хутка... як хутка... Каб я ведала, я-б тады пацалавала і благаславіла яго.

Ну але, але, я зусім разумею вашы адчуванні, місіс Гарпер, зусім разумею. Не далей як учора перад абедам мой Том напаіў ката «болесупакойнікам». Бедная жывёліна так кідаласяя думала, у доме не застанецца ніводнай рэчы цэлай. І я таксама, даруй мне, божа, ледзь галаву яму не прабіла сваім наперсткам. Бедны мой хлопчык, бедны мой нябожчык! Ну, цяпер ужо скончыліся ўсе яго няшчасці. І апошнія словы, якія я пачула ад яго, былі дакорам...

Але ўспаміны аб гэтым былі надта ўжо цяжкімі для старой, і яна расплакалася. Том пад ложкам таксама ўсхліпваў, але больш ад жалю да сябе самога. Ён чуў, як плакала Мэры, час ад часу памінаючы яго ласкавым словам. Усё гэта вельмі ўздымала яго ў яго ўласных вачах. Але гора цёткі вельмі расчуліла яго; яму хацелася вылезці з-пад ложка і парадаваць яе, кінуўшыся да яе ў абдымкі; апрача ўсяго, гэта быў-бы такі дасканалы тэатральны эфект. Але ён устрымаўся ад спакусы і ляжаў ціха, прыслухоўваючыся да гутаркі.

З паасобных фраз ён даведаўся, як тлумачылі сабе іхняе знікненне: спачатку думалі, што яны ўтапіліся, купаючыся, потым заўважылі, што няма плыта; пасля нехта з хлопчыкаў успомніў, што загінуўшыя таварышы абяцалі хутка чымсьці здзівіць увесь горад. Тады мясцовыя мудрацы, абмеркаваўшы справу так і гэтак, парашылі, што хлопчыкі паехалі на плыце з тым, каб высадзіцца ў бліжэйшым горадзе; але а поўдні плыт знайшлі прыбітым да берага міль за пяць-шэсць ніжэй вёскі, і тады ўсе падзеі прапалі; вырашана было, што хлопчыкі безумоўна ўтапіліся, іначай голад прыгнаў-бы іх дахаты к ночы, калі не раней. Што тычыцца дарэмных пошукаў трупаў, то няўдачу абяснілі тым, што катастрофа здарылася на самай сярэдзіне ракі, іначай хлопчыкі дабраліся-б да берага, бо яны добра ўмелі плаваць.

Быў вечар серады. Калі да нядзелі трупаў не знойдуць, значыцца ніякай надзеі ўжо няма, і ў нядзелю было вырашана справіць малебства па памершых. Пры гэтым слове Том уздрыгануўся, яму зрабілася страшна.

Назад Дальше