Стогны спыніліся, і палец адразу-ж перастаў балець. Хлопчык, крыху засаромлены, паясніў:
Цёця Поллі, мне здавалася, што ён зусім здрантвеў. І ён так балеў, што я нават забыўся на зуб.
Бач, якая справа! А што ў цябе з зубам?
Адзін зуб хістаецца і страшэнна баліць, аж цярпець нельга.
Ну, годзе, годзе, а то зноў пачнеш стагнаць. Адчыні рот! Так, зуб сапраўды хістаецца, але з гэтага не паміраюць. Мэры, прынясі мне шаўкавінку і галавешку з кухні!
Цётачка, не трэба, ён ужо не баліць! Я не буду стагнаць, нават калі ён і зноў забаліць. Я і выгляду не падам. Калі ласка, цёця, не трэба! Я не хачу сядзець дома, я хачу ісці ў школу.
А-а, дык вось яно што! Ты ўсю гэтую гісторыю выдумаў толькі для таго, каб не ісці ў школу, а замест таго ісці вудзіць рыбу? Ах, Том, Том, я так цябе люблю, а ты нібы наўмысля робіш мне розныя брыдоты, псуеш маё старое сэрца.
Тымчасам прынеслі прылады для зубадрання. Цёця Поллі зрабіла пятлю на канцы шаўкавінкі, надзела яе на хворы зуб і моцна сцягнула, а другі канец прывязала да ложка; потым схапіла палаючую галаўню і сунула яе ў твар хлопчыку. Міг і зуб павіснуў на нітцы ля ложка.
Але ўсе пакуты так або іначай узнагароджваюцца. Калі Том, паснедаўшы, зявіўся ў школу, усе таварышы зайздросцілі яму, бо пустата, якая стварылася ў верхнім радзе яго зубоў, дазваляла яму пляваць зусім новым і незвычайным спосабам. За ім хадзіла цэлая чарада дзетвары, зацікаўленая такой зявай: адзін хлопчык, які парэзаў сабе палец і да гэтага часу карыстаўся агульнай увагай і пашанай, цяпер адразу страціў усіх сваіх прыхільнікаў, і слава яго змеркла. Ён быў вельмі пакрыўджаны і з няшчырай пагардай абвясціў, што нічога не варта так плявацца, як Том Соўэр; але другі хлопчык адказаў на гэта: «а ну, паспрабуй!» і той адышоў, як развенчаны герой.
Неўзабаве пасля таго Том сустрэўся з Гекльберы Фінам, сынам усім вядомага ў горадзе пяніцы. Усе мамы ў горадзе шчыра ненавідзелі Гекльберы і разам з тым баяліся яго, бо ён быў гультай, брыдкі, невыхаваны і не прызнаваў ніякіх законаў. Том, як і іншыя хлопчыкі з «прыстойных» дамоў, зайздросціў адрынутаму Гекльберы, які мог увесь дзень нічога не рабіць. Тому таксама было сурова забаронена гуляць з гэтым абадранцам, але акурат таму ён і карыстаўся кожным выпадкам, каб пагуляць з ім.
Гекльберы апранаўся ў неданоскі з плеч дарослых людзей; вопратка яго ва ўсе пары году квітнела рознакаляровымі плямамі і вісела лахманамі. Капялюш яго быў зусім разбураны: ад яго (палёў звешваўся ўніз вялікі кавалак у выглядзе поўмесяца. Куртка на ім даходзіла яму да пят, і заднія гузікі размясціліся куды ніжэй спіны. Штаны трымаліся нямаведама як і спускаліся ззаду вялізным пустым мехам, а ў нізе валакліся па зямлі памялом. Гекльберы быў вольнай птушкай, бадзяўся, дзе хацеў, у добрае надворе начаваў дзе-небудзь ля чужога ганка, а ў дрэннае, у пустых бочках. Яго не прымушалі хадзіць у школу і ў царкву, яму не было каго слухацца, над ім не было гаспадара.
Ён мог вудзіць рыбу ці купацца, калі і дзе хацеў, і сядзець у вадзе, колькі ўлезе. Ніхто не забараняў яму біцца. Клаўся спаць ён, калі хацеў, хоць сярод ночы. Увесну ён першы з усіх хлопчыкаў пачынаў хадзіць босы і ўвосень апошні надзяваў скураныя боты. Яму не трэба было ні мыцца, ні надзяваць чыстае адзенне, і лаяўся ён дасканала. Словам, гэты хлопчык меў усё тое, што надае вартасць жыццю. Так думалі ўсе затузаныя, скаваныя «добрым выхаваннем» хлопчыкі з «прыстойных дамоў» ў Пітэрсборо.
Том гукнуў мілага валацугу:
Эй, Гекльберы! Хадзі сюды!
Сам ідзі, калі хочаш!
Што гэта ў цябе?
Здохлы кот.
Дай, братка, паглядзець! Бач ты, зусім здрантвеў. Дзе ты яго здабыў?
Купіў у аднаго хлопчыка.
Што даў?
Сіні білецік і бычыны пузыр, які дастаў на бойні.
А дзе ты ўзяў сіні білецік?
Купіў у Бэна Роджэрса два тыдні назад за пугу.
Слухай, Гек, а на што можа спатрэбіцца мёртвы кот?
На што патрэбны? А бародаўкі знішчаць.
Ну? Няўжо? Я ведаю спосаб лепшы.
Давай спрачацца, што не. Якое?
Гнілая вада.
Гнілая вада! Нікуды яна не варта, твая гнілая вада.
Не варта?! А ты калі-небудзь прабаваў знішчаць ёю бародаўкі?
Не, не прабаваў. А Боб Танер прабаваў.
Адкуль ты гэта ведаеш?
Ён казаў Джэфу Тэчэру, а Джэф Джонні Бэкеру, а Джонні Джыму Холмсу, а Джым Бэну Роджэрсу, а Бэн аднаму негру, а негр мне. Вось і ведаю.
Ну, дык што з таго? Усе яны хлусяць. Прынамсі ўсе, апрача негра, бо я яго не ведаю. Але я яшчэ не бачыў негра, які-б не маніў. Глупства!.. Цяпер ты мне скажы, як знішчаў бародаўкі Боб Танер?
Ды так, узяў ды абмакнуў руку ў дажджавую ваду, што набралася ў гнілым дупле.
Сярод белага дня?
Вядома.
Стаяць тварам да пня?
Але. Прынамсі, так я памятаю.
Гаварыў ён што-небудзь пры гэтым?
А гэтага ўжо не ведаю.
Ага! Як будзеш знішчаць бародаўкі гнілой вадой, калі не ведаеш, як прыступіцца да справы! З такога глупства, вядома, нічога не выйдзе. Трэба пайсці аднаму ў самую пушчу, зазначыць мясцінку, дзе ёсць такі пень з дажджавой вадой, і роўна а поўначы, стаўшы спіной да пня, апусціць руку ў ваду, прыгаварваючы:
Ячмень-зерне, ячмень-зерне, рассыпся мукою,
Гніль-вада, гніль-вада, вазьмі мае бародаўкі!
«А потым трэба хуценька адыйсці на адзінаццаць крокаў, заплюшчыўшы вочы, і пасля таго тры разы павярнуцца на месцы і па дарозе дадому ні з кім не гаварыць. Калі ты скажаш хоць адно слова, усе чары прападуць».
«А потым трэба хуценька адыйсці на адзінаццаць крокаў, заплюшчыўшы вочы, і пасля таго тры разы павярнуцца на месцы і па дарозе дадому ні з кім не гаварыць. Калі ты скажаш хоць адно слова, усе чары прападуць».
Так, яно падобна на праўду, толькі Боб Танер рабіў не так.
Ды ўжо-ж пэўна не так! Ён з усіх рэбят у горадзе самы барадаўчаты. Ну, а як іх знішчаць здохлымі катамі?
А вось як. Вазьмі ката і ідзі з ім на могілкі, каля поўначы, на такое месца, дзе пахаваны які-небудзь злы чалавек, і вось у поўнач зявіцца чорт, а можа і два, і тры; але ты іх не ўбачыш, толькі пачуеш, нібы вецер зашуміць, а можа і пачуеш, як яны будуць размаўляць паміж сабой. І калі яны павалакуць мерцвяка, ты кінь ім услед ката і скажы: «Чорт за мерцвяком, кот за чортам, бародаўкі за катом, тут і справе канец, а мне вось больш не трэба!» Ад гэтага кожная бародаўка знікне.
Выходзіць, што так. Ты калі-небудзь прабаваў, Гек?
Не, мне старая цётка Гопкінс казала.
Ну, калі так, значыцца, праўда: кажуць, яна вядзьмарка.
Кажуць! Ды я напэўна ведаю, што яна чараўніца. Яна бацьку сапсавала. Бацька сам казаў. Раз ён ідзе і бачыць, што яна на яго «напушчае». Ён узяў камень ды і кінуў у яе, яна ўхілілася. І што-ж ты думаеш: у гэтую самую ноч ён скаціўся з павеці, дзе спаў пяны, і зламаў сабе руку.
Якія жахі! Але як-жа ж ён пазнаў, што яна на яго «напушчае»?
Ну вось яшчэ! Бацька казаў, што пазнаць плёвая рэч. Бацька кажа: калі які чалавек на цябе пільна глядзіць, ды яшчэ пры гэтым мармоча сам сабе, абавязкова псоту напушчае. Таму, калі чараўнік мармоча сам сабе, гэта азначае ён малітву чытае наадварот.
Слухай, Гек, ты калі будзеш прабаваць з катом?
Сёння ноччу. Я так думаю, чэрці абавязкова прыдуць па старога Вільямса.
Ды яго-ж яшчэ ў суботу пахавалі, Гек. Яны, мусіць, ужо пацягнулі яго ў суботу ўначы.
Ну, што ты гаворыш? Як-жа ж яны маглі пацягнуць яго перад поўначчу? А з поўначы ўжо падышла нядзеля. Я нешта не чуў, каб чэрці маглі вольна швэндацца па зямлі ў нядзелю.
Гэта праўда. Я аб гэтым не падумаў. Возьмеш мяне з сабой?
Вядома, калі ты не баішся.
Баюся! Ну вось яшчэ! Ты мяўкнеш пад акном?
Добра, і калі табе можна выйсці, ты сам мяўкні ў адказ. А то мінулы раз ты столькі пратрымаў мяне дарма. Ужо-ж я мяўкаў, мяўкаў, пакуль стары Гейс не пачаў кідаць у мяне каменнем, кажучы: «Чорт-бы пабраў гэтую кошку!» За гэта я пабіў яму акно цэглай, толькі ты нікому не кажы.
Добра, У тую ноч я не мог мяўкаць: цёця ўвесь час сачыла за мной. Але сёння я абавязкова мяўкну. Слухай, Гек, што гэта ў цябе?
Ды нічога такога, клешч.
Дзе ты яго ўзяў?
А ў лесе.
Што возьмеш за яго?
Не ведаю. Мне неахвотна яго прадаваць.
Як хочаш. Ды і клешч малюсенькі.
Ужо-ж! Чужое заўсёды стараюцца зганіць. А мне і такі клешч добры. Для мяне і гэтага досыць.
Кляшчоў у лесе колькі хочаш. Я мог-бы набраць тысячу, каб захацеў.
Зачым-жа ж справа стаіць? Чаму-ж ты не ідзеш у лес? Ага! сам ведаеш, што гэта табе не ўдалося-б. А я табе скажу, што гэты клешч вельмі ранні, першы, якога я знайшоў сёлета.
Слухай, Гек, я табе дам за яго свой зуб.
Дай паглядзець!
Том дастаў паперку і асцярожна разгарнуў яе. Гекльберы ўважліва агледзеў зуб. Спакуса была вялікая. Нарэшце ён спытаўся:
Гэта сапраўдны?
Том падняў верхнюю губу і паказаў дзірку.
Ну, добра, па руках.
Том палажыў кляшча ў карабок ад пістонаў, які яшчэ нядаўна служыў турмой жуку, і хлопчыкі разышліся, кожны адчуваючы сябе багацейшым.
Дайшоўшы да маленькага дома, дзе змяшчалася школа, Том шпарка ўвайшоў з выглядам чалавека, які добрасумленна спяшаецца на лекцыі, павесіў шапку на цвік і з працавітай спешкай сеў на лаўку. Настаўнік сядзеў на высокім шчарбатым крэсле і спакойна драмаў пад ціхі гул галасоў. Прыход Тома разбудзіў яго.
Томас Соўэр!
Том ведаў, што калі настаўнік называе яго поўным імем, дык добрага чакаць ад гэтага нельга.
Сэр?
Хадзі сюды! Ну, сэр, чаму вы сёння зноў спазніліся?
Тому лёгка было-б выкруціцца, зманіць, але ён збіўся з панталыку і, не падумаўшы, адказаў:
Я спыніўся пагутарыць з Гекльберы Фінам.
У настаўніка аж дух захапіла; ён збянтэжана азіраўся навакол. Гудзенне сціхла. Школьнікі дзівіліся, ці не зваряцеў гэты смяльчак. Настаўнік пачаў:
Ты... ты што зрабіў?
Я спыніўся пагутарыць з Гекльберы Фінам. Памыліцца ў сэнсе гэтых слоў было немагчыма.
Я спыніўся пагутарыць з Гекльберы Фінам.
У настаўніка аж дух захапіла; ён збянтэжана азіраўся навакол. Гудзенне сціхла. Школьнікі дзівіліся, ці не зваряцеў гэты смяльчак. Настаўнік пачаў:
Ты... ты што зрабіў?
Я спыніўся пагутарыць з Гекльберы Фінам. Памыліцца ў сэнсе гэтых слоў было немагчыма.
Том Соўэр, гэта самае незвычайнае прызнанне, якое я чуў на сваім вяку. За такую дзёрзкасць мала лінейкі. Здымай куртку!
Рука настаўніка працавала, пакуль не змарылася. Пук лазы зменшыўся значна. Потым быў загад:
Цяпер ідзі і садзіся з дзяўчатамі! І хай гэта паслужыць табе навукай.
Хіхіканне, якое чулася ў класе, збянтэжыла хлопчыка, і ён сеў побач з той незнаёмай дзяўчынкай, перад якой ён столькі «фігураваў» у суботу. Дзяўчынка трасанула галоўкай і адсунулася ад яго. Том сядзеў ціха, абапёршыся на парту, і, здаецца, старанна чытаў. Праз некаторы час ён перастаў быць цэнтрам агульнай увагі, і клас зноў напоўніўся звычайным школьным гудзеннем. Тады Том пачаў цішком пазіраць на суседку. Тая заўважыла гэта, скрывіла твар і на хвіліну павярнулася да яго спіной. Калі-ж яна асцярожна зноў павярнулася да яго тварам, перад ёю ляжаў персік. Дзяўчынка адштурхнула яго. Том зноў ціханька пасунуў. Яна зноў адсунула, але ўжо не так варожа. Том цярпліва палажыў персік зноў на месца, і яна пакінула яго там. Том накрэмзаў на грыфельнай дошцы: «Калі ласка, вазьміце, у мяне ёсць яшчэ». Дзяўчынка паглядзела на дошку, але нічога не адказала. Хлопчык зноў пачаў нешта крэмзаць, засланяючыся ад яе левай рукой. Дзяўчынка спачатку прыкідвалася, што не звяртае ўвагі, але потым прыродная чалавечая цікавасць пачала, відаць, прачынацца ў ёй. Хлопчык крэмзаў, нібы нічога не бачыў. Дзяўчынка паспрабавала зірнуць, што ён піша, але так, каб не вельмі сябе выдаць. Том зноў-жа не падаў знаку, што ён заўважыў яе цікавасць. Нарэшце яна не вытрымала і нерашуча шапнула: