Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 10 стр.


Кацярына Лабецкая: Зачараваная на абавязак

Раскажу вам адну гісторыю. Яна не завершаная, пакуль я жыву, але вы маеце поўнае права дадумаць яе і паставіць свой знак капірайту.

Аднойчы позна ўвечары сустрэлася я ў карчме з балотнай цыганкай. Яна амаль што прайшла міма, але раптам уважліва глянула ў мае вочы. «Не вярзі абы-як. Гавары нармальна», прашыпела цыганка, як гадзюка. «Тваё дзела», падумала я. «Хопіць быць рускай. Ты беларуска. Яшчэ і з таемнай жаночай сілай, якая раскрыецца пасля дваццаці». Тут мяне, як кажуць у моладзевым асяроддзі, торкнула. Я адчула хвалі току ў руках і нагах. Нават страшна трохі стала. «А мо яна праўду кажа, хто ж яе ведае, адкуль яна тут зявілася?».

Аднак неўзабаве, як ва ўсякай казцы, цыганка знікла і больш на маім шляху не зяўлялася.

З той пары беларускасць сталася як маім абавязкам, так і наканаваннем.

Тут мне згадваецца ўкраінская народная песня. «Горыць, горыць сосна, горыць та палае, кліча Галя крыкам, крыкам промовляе: «Хто мэнэ пачуе нехай порятуе, да пізноі ночі дочак не пушчае». Цыганка, як у гэтай песні, прывязала мяне сваімі вядзьмарскімі словамі да пякельнага дрэва беларускасці. Але я на яе зусім не злуюся, нават удзячная. Адно вярэдзіць душу што я падтрымліваю двухмоўе паўсюль, дзе бываю. Бо паважаю выбар кожнага чалавека. І ганьба таму, хто пахваляецца нацыянальнай пыхай. Ім бы хоць якую іншую мову, толькі не маскальскую. Дурасць гэта.

Адзін хлапец нават параіў мне адрэзаць ад сябе, так бы мовіць, свой «маскальскі хвост» (у маіх генах чвэрць маскоўскай культуры). Не буду я гэтага рабіць ніколі. Я, дарэчы, думала, што падчас кахання не змагу размаўляць па-беларуску. Але размаўляла. І было цудоўна. Між іншым, я зусім не ўспрымала гэта як нейкую экзотыку. Гэта было натуральна і вельмі шчымліва.

Сяргей Вітушка: Каб быць беларусам, даволі жыць у Беларусі і тут займацца гаспадаркай

Маё ўсведамленне сябе беларусам трошку змяняецца ў часе. Пачыналася ўсё з этнічнасці. У сямі я атрымаў класічнае этнічнае выхаванне.

Жыццё прайшло ў горадзе, дзе я скончыў звычайную расейскамоўную школу, у якой беларускія мова і літаратура былі толькі як прадметы. У сямі размаўлялі на трасянцы, якая ёсць адной з формаў беларускай (гарадской) мовы. Кожнае лета, а часам і выходныя, я праводзіў у бабулі на вёсцы. У гаворцы бабулі была беларуская аснова. Трапляліся і расейскія словы, але было і шмат такіх, якіх я ў горадзе ніколі не чуў. І гэта было натуральна, як тое, што неба сіняе.

Магчыма, каб нейкі іншы збег абставінаў, дык я прайшоў бы такую ж эвалюцыю, як большасць жыхароў Беларусі: стаў бы рускамоўным. Але атрымалася наадварот.

Уплыў сямі аснова. Яшчэ ролю адыграў уласны няўрымслівы характар. Мне ўсё нечага хацелася: раней за іншых уступіў у камсамол, хадзіў у гурткі, і спартовыя, і мастацкія. Калі скончыў школу, а затым вучэльню, то пайшоў на завод. Таксама б, можа, пакаціўся па звычайнай сцежцы: гарэлачка, дзяўчаты Але крыху прыхварэў і быў вырваны са звыклага сяброўскага кола. Зявілася шмат вольнага часу, каб чытаць кніжкі. Выпадкова натрапіў на Караткевіча, і яго творы мне вельмі спадабаліся.

Этнолагі кажуць, што этнас гэта агульная тэрыторыя, культура, самасвядомасць. То бок агульная плоць, гаспадарка і сяброўства. Каб быць беларусам, трэба ў сабе мець хаця б два з гэтых складнікаў: доўга жыць у Беларусі і тут займацца гаспадаркай. А яшчэ трэба змагацца за тое, каб зявілася духоўная еднасць, духоўнае сяброўства. Праз размовы, праз культуру, праз гісторыю. І гэта задача тых людзей, якім гэта ўжо дадзена, падзяліцца з астатнімі сваім багаццем, шчымлівай любоўю да Беларусі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Наталля Пушкарова: Больш, чым запіс у дакуменце

У пасведчанні аб нараджэнні ў мяне, як у кожнага, хто нарадзіўся перад 90-мі, запісаны нацыянальнасці бацькоў. Абодва рускія, хоць бацька з Украіны, а карані маці ўвогуле вызначыць цяжка. І я, як наіўная дзяўчынка, доўгі час была ўпэўненая, што і мая нацыянальнасць расейская.

У дзявятым класе я пераехала ва Украіну, у Кіеў, дзе калісьці нарадзілася. Я старанна вучыла ўкраінскую мову, гісторыю, аднак не магла забыцца на сваё «беларускае мінулае» і пры кожнай магчымасці распавядала пра Беларусь.

Пры пераездзе не атрымалася ўзяць з сабой кнігі, музычныя запісы. І аднойчы я папрасіла сяброўку, каб тая ў лісце напісала мне што-небудзь беларускае. Я памятаю, як чытала «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі» санет Максіма Багдановіча, накрэмзаны яе вучнёўскім почыркам, і плакала. Праз тры месяцы я ўжо была ў Беларусі. У той дзень я ўсвядоміла, што я беларуска, нягледзячы нават на маё ўкраінскае паходжанне.

Цяпер я разумею, што папяровая праўда часта фальшывая, трэба верыць толькі сваім адчуванням і сваім перакананням. Быць беларусам больш, чым мець запіс у нейкім дакуменце, больш, чым мець бацькоў-беларусаў па паходжанні.

Гэта ўнутраны стан чалавека, які ўсведамляе сябе часткай народа, ведае і шануе традыцыі сваёй краіны, нясе вялікую адказнасць за свае ўчынкі, за свае словы. Права быць беларусам трэба заслужыць. Таму пакуль я толькі імкнуся быць беларускай.

Наста Захарэвіч: Гэта асобны светапогляд

Да дзявятага класа беларуская мова для мяне была як замежная. Усё змянілася, калі адным з профільных прадметаў навучання стала беларуская мова. І, як мы жартавалі, трошкі літаратура. Тады я і зразумела, якая яна прыгожая і мілагучная.

Можна, вядома, доўга і пафасна апісваць «момант прыходу да мовы», але гэта не самае цікавае. Уласна кажучы, і не самае складанае. Значна складаней «перайсці на мову».

Калі ты бачыш чалавека ўпершыню лёгка пачаць размаўляць з ім на мове, але звярнуцца з беларускім словам да сяброў ці родных вось сапраўднае выпрабаванне. Ва ўсякім выпадку, для мяне гэта было вельмі цяжка. З бацькамі і да сёння працягваю размаўляць па-расейску.

Найбольш складанымі ў засвойванні мовы былі першыя два месяцы. На той час я жыла ў Берасці, а там беларуская мова выклікае ў людзей не найлепшыя эмоцыі. Гэта ў Менску белмова лічыцца элітарнай, а там усё па-іншаму. Часам ледзьве не да слёз даходзіла. Часта чула ў свой адрас, што «ўсё гэта юнацкі максімалізм, і хопіць ужо выпендрывацца». Хаця насамрэч думкі выдзеліцца з натоўпу праз беларускую мову ў мяне ніколі не было. Усё атрымалася само сабою.

А цяпер я вельмі ўдзячная тым, хто тады мяне зразумеў і падтрымаў. Бо калі б адмовілася ад мовы і вярнулася да расейскай, то шмат страціла б у сваім жыцці.

Памятаю, як некалі ў «Кантакце» сустрэла апытанне: «Чаму беларускамоўныя дзяўчыны могуць сустракацца толькі з беларускамоўнымі хлопцамі?». Што за глупота? падумала я тады. Затое цяпер разумею, што гэта праўда. Беларуская мова гэта не толькі сродак вербальных зносін, але асобны светапогляд. Я змянілася. Вельмі. І бачу, як пад уплывам беларускай мовы іншыя змяняюцца таксама.

Надзея Паўлава: Разнастайныя факты склаліся ў цэласны малюнак

Усвядоміць сябе беларусам у нашай краіне значыць дасягнуць пэўнай ступені духоўнага развіцця. У другім класе я нават прасіла маму, каб яна вызваліла мяне ад заняткаў па беларускай мове. Потым была глыбока ўдзячная ёй, што яна мяне не паслухалася.

Калі пачала самастойна знаёміцца з беларускай мовай, дык хутка адчула, як кепска выкладалі яе ў школе, абыякава, без любові. Адначасна знаёмілася з цікавымі людзьмі, якія любяць Беларусь, ведаюць яе гісторыю і традыцыі і, натуральна, размаўляюць па-беларуску.

Усё гэта супала з маім навучаннем на архітэктурным факультэце, са знаёмствам з беларускай архітэктурай, з новым бачаннем гісторыі роднага Менска, са шматлікімі паездкамі па разбураных помніках беларускага дойлідства і культуры.

Пакрысе ўсе гэтыя разнастайныя факты склаліся ў цэласны малюнак.

А потым склалася сітуацыя, калі я была змушаная сурёзна падумаць пра магчымасць эміграцыі. Тады я і зразумела, што нават калі перавязу з сабой, напрыклад, у Канаду, усіх сваіх самых любых людзей, я ўсё роўна там страчу вялікую частку сябе. Ужо хаця б таму, што я займаюся мастацкай фатаграфіяй і рэстаўрацыяй помнікаў архітэктуры. А за мяжой гэтыя кірункі маёй працы не будуць мець сэнсу.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Так атрымалася, што я нарадзілася і вырасла тут. І для мяне ўсё Сапраўднае таксама тут. Там цікава. Там варта папрацаваць, павучыцца, пасябраваць з рознымі людзьмі. Але Быць тут.

Анка Упала: Інтымнае пытанне

У трэцім класе на пытанне настаўніцы беларускай мовы «Ці трэба вучыць беларускую мову?» я адказала, што не трэба і што лепей, каб усе паступова перайшлі да таго, каб размаўляць на якой-небудзь адной мове, бо так зручней. А моманту, калі зразумела, што беларуская мова патрэбная мне асабіста, я дакладна не памятаю. Гэтае адчуванне прыйшло знутры з усведамленнем таго, хто я: як частка маёй самаідэнтыфікацыі як чалавека. Як імя, як пол, як сацыяльныя ролі. Быць самой сабой важна.

Я жахлівы інтраверт, і пытанне беларускасці для мяне інтымнае, як усё, што закранае эмоцыі.

Беларускае для мяне пачалося з дзіцячых кніжак з казкамі, якія купляла мне маці, і замацавалася песнямі гурта N. R. M. «Long live Лявон Вольскі!» атрымоўваецца.

Дарэчы, першую касету з запісам акустычнага канцэрту N. R. M. я выйграла на турніры па «Што? Дзе? Калі?», арганізаваным пісьменнікам Аляксеем Бацюковым. Турнір быў прысвечаны наданню Магілёву Магдэбургскага права, і пытанні задаваліся па-беларуску.

6. ЛОГІКА


Проста ўключыўся ў галаве нейкі тумблер. Вакол мяне не было ні мітынгаў, ні незалежных выданняў. Шмат беларусаў «абуджаецца» менавіта за мяжой. Зрабіць мікс з нацыянальнага з сусветным і сучасным. Культурна-ментальнае мы самі сабе рабілі. Аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку. Часамі здаецца, што ў Беларусі існуе два сусветы. Маленькі сусвет зацятых беларусаў і вялікі сусвет постсавецкіх беларусаў чарговых «тутэйшых». Калі табе не ўсё роўна, што адбываецца ў гэтай краіне. Я ўсё жыццё хачу быць адметным. Асноўнае не кроў, а самаадчуванне.

Таццяна Нядбай: Вырашаеш ты сам

У нас у школе лакальная ідэнтычнасць была дастаткова развітая: мы былі з Полацка-самага-старажытнага-горада-Беларусі!

У школьныя гады нацыянальнасць не была для мяне нечым такім, што як спадчына пераходзіць ад бацькоў да дзяцей. І тады, і цяпер у большай ступені мне здаецца гэта пытаннем уласнага выбару чалавека. Гэта як калі ўсталёўваеш праграму, выбіраеш опцыю на якой мове ўсталяваць. Так і тут ніхто і ніколі за цябе гэтага не вырашыць вырашыш ты сам. Не кажу, што так мусіць быць ува ўсіх. У некаторых семях існуюць трывалыя нацыянальныя традыцыі і дзеці ўсведамляюць сваю нацыянальнасць як штосьці зададзенае. У мяне гэта было маім уласным выбарам.

Назад Дальше