Вырасла ў цалкам расейскамоўнай сямі. Тата ніколі не вучыў беларускую мову ў школе, бо быў сынам ваеннага, і калі пачалі зяўляцца мае першыя публікацыі (артыкулы і вершы) беларускай мовай, часта дражніў мяне перакладзі. Але гэта ўжо былі «свядомыя» часы. Раней жа ў нас увогуле не ішлося ніякім чынам пра нацыянальнасць у сямі яна існавала толькі ў пашпартах мамы і таты. Памятаю, калі мне было прыкладна 11 гадоў, у музычнай школе настаўніца запісвала мае дадзеныя адрас, тэлефон, нацыянальнасць.
Национальность?
Не знаю
Как не знаешь? А папа кто по национальности?
Не знаю, наверное, русский.
Яна тады паглядзела на мяне, як на варятку. А я і насамрэч існавала па-за гэтымі сутнасцямі, іх не было ў маёй актуальнай карціне свету.
Пасля дазналася, што прозвішча бацькі раней гучала не Нетбаев, а Нядбай. Гэта ўжо цяпер я разумею, што і адзін мой дзядуля (з Браншчыны) і другая мая бабуля (са Смаленшчыны) ніякія не «русские». Вядома, беларусы. Маці украінка, мажліва, на адну чвэрць габрэйка.
Усё навокал пераходзіла на беларускую мову, у нашай гімназіі ўжо некалькі год як існавалі паралельныя класы, выкладанне ў якіх вялося цалкам на беларускай мове, вышэйшая адукацыя пераводзілася на беларускую мову А я ў шостым класе спрачалася з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры (рэакцыя на прымус) чаму, калі я першае сваё слова прамовіла па-расейску, павінна лічыць беларускую мову роднай і надаваць ёй столькі ўвагі? Яго адказы былі непераканаўчымі пафаснымі.
Беларускасць. Проста ўключыўся ў галаве нейкі тумблер. Вакол мяне не было ні мітынгаў, ні незалежных выданняў. Быў нелюбімы настаўнік беларускай мовы і літаратуры (як, зрэшты, і сам прадмет). Але зявілася сяброўка, якая не «навярнула» мяне ў новую нацыянальнасць, але паказала яе, і я з радасцю «навярнулася».
Беларускасць. Проста ўключыўся ў галаве нейкі тумблер. Вакол мяне не было ні мітынгаў, ні незалежных выданняў. Быў нелюбімы настаўнік беларускай мовы і літаратуры (як, зрэшты, і сам прадмет). Але зявілася сяброўка, якая не «навярнула» мяне ў новую нацыянальнасць, але паказала яе, і я з радасцю «навярнулася».
Часам, асабліва ў Полацку, сустракаю расейскамоўных людзей, ад якіх можна пачуць захопленае: «Размаўляе на такой прыгожай беларускай мове!». Такое ўражанне, што беларускамоўныя там становяцца проста прыгожым прадметам інтэреру для адных і, вядома, (усё яшчэ) бээнэфаўцамі для іншых.
Маленькае мястэчка не дазваляе пакуль што мове выконваць камунікатыўную функцыю хочаш ты таго ці не, гэта становіцца сведчаннем або твае арыгінальнасці, або ненармальнасці.
Я часцей стала размаўляць па-расейску з тымі прыяцелямі, хто размаўляе па-расейску са мной. Гэта не азначае адыходу ад беларушчыны, але, хутчэй, наадварот я дастаткова пэўна пачуваюся беларускай і магу дазволіць сабе «мяняць вопратку». Бо ўпэўненая ў сваёй сутнасці, але зноў-такі, пытанне нацыянальнасці не зяўляецца для мяне нечым такім, што характарызавала б мяне нейкім чынам або рабіла лепшай ці горшай. Гэта як колер вачэй або валасоў, які, пры жаданні, можна змяніць.
З іншага боку, мяне нездарова смяшыць само слова «беларушчына». «Змаганне за беларушчыну», «на карысць беларушчыны» і да таго падобнае чужыя для мяне канцэпты.
Я проста беларуска.
Зміцер Навіцкі: Беларусам патрэбныя грошы і танныя візы
Мае бабулі і дзядулі «тутэйшыя», паходзяць з вёсак Стаўбцоўшчыны. Але ўсведамленне сябе беларусам зявілася падчас вандроўкі па Індыі. Два месяцы ў краіне, якая для заходняй ментальнасці здаецца іншай планетай, моцна абвастрылі пачуццё «беларуса». У Індыі я перачытаў дапаможнік па гісторыі Беларусі і амаль усяго Караткевіча.
Ведаю, як і я, шмат беларусаў «абуджаецца» менавіта за мяжой. Хапаюцца чытаць літаратуру, цікавіцца гісторыяй. Як толькі беларусы пачнуць ездзіць далей за Пухавічы, адразу пачнецца ўздым нацыянальнай ідэі.
Грошы і танныя візы Вось і ўсё, што цяпер нам патрэбна.
«Чым вы адрозніваецеся ад іншых народаў?» гэта першае пытанне, якое гучыць ад іншаземцаў. І сам, калі вандруеш, шукаеш тыя ж самыя адрозненні. У кожнай нацыі сваё адчуванне жыцця. Кожны народ бачыць свет па-рознаму. Гэта самае цікавае: зразумець, чаму тая ці іншая нацыя жыве менавіта так, як жыве.
Ёсць агульныя рысы: чым больш мора і сонца, тым больш усмешак на тварах і менш жадання працаваць. Чым халадней і складаней жыць, тым больш даверу да слова чалавека занадта вялікі кошт памылак. Таму паўночныя людзі больш надзейныя.
Так званую абыякавасць да жыцця беларусаў таксама лёгка растлумачыць: у катаклізмах апошніх 200 гадоў зніклі гены непакорлівасці. Выжылі толькі хамелеоны ці непрыкметныя, якія не ўступаюць у канфлікт. Іншых выслалі, павесілі або расстралялі. З мовай і культурай тая ж самая гісторыя: «Что не доделал русский штык, доделает русская школа», гэтыя словы Мураўёва падхапіла і савецкая школа, выхаванцам якой зяўляюся і я.
За мяжой нас амаль не ведаюць, хіба «Чарнобыль-Лукашэнка». Я б іншым народам расказаў пра беларусаў так: гэта народ, які знішчалі ўсе апошнія стагоддзі, і досыць паспяхова. Глядзіце на нас, мы прыкладам. Каб народ прытомнасць страціў дастаткова забраць у яго гісторыю і мову. Але вы, французы, амерыканцы, кітайцы можаце нас абудзіць. Прыязджайце, сфармуйце попыт на нашыя каштоўнасці.
Таварышы турысты, каб даведацца, хто такія беларусы, Караткевіча чытайце, «Ладдзя Роспачы» павінная стаць вашай падарожнай кніжыцай па Беларусі. Ці, іншаземнае спадарства, запрашайце да сябе. Пакажыце беларусам, што кожны народ імкнецца падкрэсліць: «Я не такі, як іншыя». Каталонцы не лічаць сябе іспанцамі, баварцы досыць кпліва глядзяць на астатнюю Германію. Дзе нашыя палешукі, у якіх нават свая мова ёсць? Пакуль няма і беларусаў, але абавязкова зявяцца: грошы і танныя візы.
І яшчэ. Нацыянальная ідэя вельмі добры бізнес. На нацыянальным можна няблага зарабляць. У сусветным культурным працэсе вялікім попытам карыстаюцца менавіта нацыянальныя адметнасці. Паўднёвая Амерыка ці Афрыка, Індыя ці Кітай уся справа ў тым, хто перадасць адчуванне жыцця свайго народа на зразумелай замежнікам мове.
Таму сучасны беларус не павінен чапляцца толькі за беларускую мову, за Якуба-дзядзьку ды Янку-дзядзьку. Ён павінен зрабіць мікс з нацыянальнага з сучасным сусветным.
Таму сучасны беларус не павінен чапляцца толькі за беларускую мову, за Якуба-дзядзьку ды Янку-дзядзьку. Ён павінен зрабіць мікс з нацыянальнага з сучасным сусветным.
Джон Ленан, сэр Пол, MGMT разам с Сhemical Brothers усё гэта побач, але з моцным беларускім акцэнтам вось мой сучасны вобраз «homo беларус».
Той, да якога трэба ісці, мультыкультурны чалавек сусвету. Які ўспрымае ўсіх, Талстога-Дастаеўскага і Кена Кізі пад спевы Manu Chao. Выдатна валодае расейскай, беларускай і англійскай мовамі. І пажадана вучыць мову суседа, паляка ці літоўца.
З імі мы набудзем маштабнасць мыслення. Адчуванне, што Лондан не так далёка, а вучыцца ў Паўднёвай Афрыцы цікава. А спевы, літаратуру-танцы трэба рабіць так, каб прадаваць сусвету, не звужаць тэмы на варыяцыі сахі-касы ці таталітарнасці ўлады.
Грошы і танныя візы.
І ўсё будзе добра.
Я шлях ад чалавека абыякавага, «тутэйшага», да «беларуса» прайшоў гады за два пасля Індыі. Цяпер магу ўпэўнена разважаць пра баявую крывіцкую магію ці літвінства беларусаў. Не забываючыся пра тое, што ў Еўропе сумна, у Індыі брудна, у Расеі жорстка, але ўсюды цікава рознымі поглядамі на жыццё. І, самае прыемнае ва ўсіх вандроўках, вяртанне на Радзіму.
Да сваіх людзей.
Да беларусаў.
Я з імі ментальна супадаю. Таму пытанні мовы і іх «беларускасці» мяне не вельмі непакояць.
Як толькі зявяцца грошы і танныя візы мы адразу ўбачым нараджэнне беларусаў як асобнай нацыі.
Гэтаксама як два гады таму «нарадзіўся» беларусам я.
Святлана Курс: Аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку
Вядома, я нічагуткі не ведала пра Беларусь. Проста калі ў 1991 годзе прынялі сцяг і герб, калі абвясцілі ўрачыстым голасам пра незалежнасць, у мяне быццам аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку. Нейкія сярэднявечныя намёкі з Багдановічавых вершаў, «Пагоня», старыя манахі, замкі Карціна сталася цэльнай: краіна, гісторыя, культура, мова гэтай краіны. І я ў ёй.
Я нарадзілася ў тыповай беларускай вёсцы, сярод людзей з натуральнай простанароднай беларускай мовай. У школе пра гісторыю Беларусі казалі ў кантэксце вайны ды крыху рэвалюцыі. Каштоўнасць мовы і старадаўняй гісторыі не акцэнтавалася.
Найцікавей для мяне былі кнігі і прырода. І мае сямейнікі. У мяне была вельмі харызматычная бабка, якая па-беларуску гаварыла мудрэй за Коласа. Мама вучыла ў школе мову і літаратуру. Было шмат нашых кніжак: Пысін, Караткевіч, Танк, Чорны Я ўсё гэта чытала, тым больш, што савецкія кніжкі ў мясцовых бібліятэках былі ну зусім нягодныя.
Аднак мая мама, як бальшыня беларусаў, хацела для дачкі лепшай долі. Чаго ты будзеш нэндзіцца з беларускай мовай. Вучы расейскую, яна запалоніць свет, сказалі яны мне з дырэктаркаю. Я паверыла і пайшла на расейскае аддзяленне.
У Менску мне было файна з маёй новай мовай і нацыянальнасцю. Рушчына мне не муляла, мне трэба было разабрацца, што гэта за штука такая Менск. Ніхто па-беларуску не гаворыць, як мама і казала, але курсу да трэцяга гэта мяне пачало няслаба раздражняць. Я пазнаёмілася з дзяўчатамі і хлопцамі з беларускага аддзялення. У адрозненне ад рускага, беларускае аддзяленне ўражвала сваёй жыццёвасцю. Яны былі больш грубыя, рэзкія, жывыя і сапраўдныя. Навучылі мяне піць, гуляць. Лаяцца. Хадзіць на мітынгі.
Так што калі першы раз спрабавалі закрыць «Народную газету», мы з сяброўкаю намалявалі плакат і сталі каля Вярхоўнага Савета. Потым самі знайшлі БНФ і ўступілі ў яго. Мы тады былі адзіныя беларускія маладыя партыйкі на ўвесь Менск. Таму хадзілі клеіць улёткі з 60-гадовымі мужчынамі і жанчынамі. І зараз мы з імі здароўкаемся на вуліцах.
А культурна-ментальнае мы самі сабе рабілі. Мне хацелася, каб рушчыны было менш, а беларушчыны больш. Адначасна, думала я, стане больш свабоды і культуры. Я дагэтуль так думаю. Колькі людзей гавораць у побыце расейскай, аднак робяць вартыя беларускія рэчы, лідар гурта «Neuro Dubel» Аляксандар Кулінковіч, напрыклад. Колькі самі не могуць перайсці на беларускую мову, але аддаюць дзяцей у беларускія класы, купляюць ім беларускія кніжкі.
Часам я думаю, як сябе адчувае чалавек, народжаны ў нармальных умовах, калі не трэба выбіраць сабе нацыянальнасць? Думаю і не магу зразумець