Трэба сказаць, што я заўжды лічыў сябе беларусам, хаця размаўляў па-расейску. Па-беларуску хіба толькі ў школе на ўроках. У ВНУ я спрабаваў перайсці на мову, толькі неяк не атрымлівалася. Я загаварыў па-беларуску адно пасля заканчэння ўніверсітэта, калі паехаў працаваць па размеркаванні ў Гомельскую вобласць не самы прыдатны асяродак дзеля гэтага. Дык чаму так здарылася? Цяжка адказаць. Мне падаецца, што ў той час я шукаў сабе хоць у чым падтрымкі, і такой падтрымкай стала для мяне мая мова, якая цяпер заўжды застаецца са мною.
Наталля Шырокава: З маленькай любові пачынаецца вялікая
Беларускай я стала 11 кастрычніка 1987 году, калі мае бацькі пачулі мой першы крык. А бацькі мае былі беларусамі (прынамсі, так было запісана ў пашпарце).
Наталля Шырокава: З маленькай любові пачынаецца вялікая
Беларускай я стала 11 кастрычніка 1987 году, калі мае бацькі пачулі мой першы крык. А бацькі мае былі беларусамі (прынамсі, так было запісана ў пашпарце).
Зрэшты, у дакументах ты можаш быць запісаны як паляк, рускі, немец і г. д., але быць беларусам. Беларус гэта своеасаблівы стан душы. Яго цяжка выказаць словамі, можна толькі адчуць.
Вось тры фактары, якія зрабілі мяне сапраўднай беларускай:
1. Любоў да таго, што вакол цябе і захапленне ад прыроды.
Безумоўна, вельмі важную ролю адыгрывае тое, дзе ты жыў і ў якой сямі гадаваўся. У маім жыцці два такіх месцы Віцебск і вёска Прудняні, дзе жыла мая бабуля. Менавіта ў вёсцы я прыдбала сабе любоў да айчыны. Я палюбіла Беларусь, яшчэ нават не разумеючы, за што і што я палюбіла.
З маленькай любові пачынаецца вялікая.
2. Праўдзівыя веды пра Радзіму.
Сярод родных і блізкіх мне людзей большая частка была «таталітарнага» крою, якая адчувала сябе не асобным, а беларуска-савецкім народам. Але ў гэтым не было іх віны. Проста ім ніхто не казаў праўды.
У школе ў мяне былі такія ж настаўнікі. А сапраўдныя веды я атрымала тады, калі пачала рыхтавацца да паступлення на гістарычны факультэт. Я вельмі шмат чытала па гісторыі Беларусі, і ў нейкі момант прыйшло «прасвятленне».
3. Мова родная, а не чужая!
Што за народ без мовы? У вёсцы я размаўляла больш на беларускай (трасянка, у якой зберагаюцца моўныя асаблівасці), а ў горадзе на расейскай. З першага курса ўнівера я стала носьбітам «беларускіх адраджэнскіх ідэй», але мне не хапала адвагі, каб канчаткова перайсці на беларускую мову, хаця я і моцна жадала гэтага. Шчыра кажучы, я проста баялася, што з мяне будуць кпіць і здзекавацца нават блізкія.
Але аднойчы я зрабіла сабе падарунак: у дзень нараджэння сустрэла ўсіх сяброў беларускай мовай і з гэтага моманту стала самай шчаслівай! Я перамагла Я стала сапраўднай беларускай.
Я лічу, што народа без мовы не існуе. І я яе ніколі не кіну, «каб не ўмерці»!
5. ЦУД
Бывае, я тлумачу сваю беларускасць тым, што ў маленстве быў уджалены роем крывых пчол, якія, баронячы вуллі свая Проста аднойчы я прачнулася і зразумела, што больш так не магу і што я пачынаю размаўляць па-беларуску. Беларускасць ці імкненне да яе стала маім чароўным абавязкам. А нам трэба змагацца за тое, каб зявілася духоўная еднасць, духоўнае сяброўства. Трэба проста абудзіць у сабе глыбока схаваныя пачуцці, разуменне ўласнай ідэнтычнасці. Прага атрымаць удзячнае слова і лагодную ўсмешку ад продкаў пералілася ў прагу й моц усведамляць сябе беларусам. Нейкі шрубчык у маёй свядомасці рэзка перакруціўся. Беларуская мова гэта не толькі сродак вербальных зносін, але і асобны светапогляд. Дасягнуць пэўнай ступені духоўнага развіцця. Гэтае адчуванне прыйшло знутры з усведамленнем таго, хто я: як частка маёй самаідэнтыфікацыі як чалавека.
Сяргей Балахонаў: Звышнатуральнае пачуццё
У сямі не было нейкага адмысловага выхавання любові да беларускага. Але, зрэшты, ні ад таты, ні ад мамы выхадцаў з вёскі нельга было пачуць і абразлівых словаў на адрас беларускае мовы.
Мне не давялося наўмысна станавіцца беларусам. Колькі сябе памятаю, я заўсёды прыязна ставіўся да беларушчыны. Мне з дзяцінства падабалася беларуская мова. Чаму так сталася, я дагэтуль не магу патлумачыць рацыянальным чынам.
У доме былі кнігі беларускіх і расейскіх народных казак на беларускай мове мае ўлюбёныя чытанкі з таго моманту, як я ўвогуле навучыўся чытаць. Яшчэ да школы мне было вядома, што я беларус. Што праўда, спачатку вымаўлялася мной гэтае слова няправільна бералус. Не зважаючы на такую акалічнасць, я ганарыўся і нават быў у пэўнай ступені шчаслівы ад таго, што зяўляўся бералусам. У вёсцы любіў гартаць беларускамоўны буквар Анатоля Клышкі. Мабыць, з яго я ўпершыню даведаўся пра Францішка Скарыну. Расе скамоўныя буквары і азбукі, з якімі даводзілася засвойваць грамату ў школе, такой магчымасці не давалі.
Як невыпраўны ідэаліст, я часцяком выгледжваю вытокі ўласнае беларускасці ў нечым звышнатуральным. Іншым разам я проста перакананы, што ўва мне праявіўся невядомы навуцы ген беларушчыны.
Бывае, я тлумачу сваю беларускасць тым, што ў маленстве быў уджалены роем крывых пчол, якія, баронячы вуллі свая, не зрабілі мне смерць, а прышчапілі любоў да тутэйшае зямлі і яе мовы.
Як невыпраўны ідэаліст, я часцяком выгледжваю вытокі ўласнае беларускасці ў нечым звышнатуральным. Іншым разам я проста перакананы, што ўва мне праявіўся невядомы навуцы ген беларушчыны.
Бывае, я тлумачу сваю беларускасць тым, што ў маленстве быў уджалены роем крывых пчол, якія, баронячы вуллі свая, не зрабілі мне смерць, а прышчапілі любоў да тутэйшае зямлі і яе мовы.
Зусім нядаўна мне расказалі, што зноў жа ў маленстве мяне вельмі злякаў сабака злякаў так моцна, што мая звычайная бойкасць некуды прапала, замяніўшыся невытлумачальнай бояззю ўсіх і ўсяго. Адзіным чалавекам, да каго пайшоў без боязі, была бацькава бабуля носьбітка сакральнай народнай веды. Я не памятаю ні яе, ні ўсёй гэтай гісторыі. Але, кажуць, пасля яе шэпту маё насланнё знікла. А можа, у шэпце была не толькі сіла, здольная выратаваць ад злякання?..
Зрэшты, маё звышнатуральнае навяртанне ў беларушчыну кампенсавана тым, што я ніяк не магу перайсці на беларускую мову як асноўную мову паўсядзённай камунікацыі. Не атрымалася гэтага зрабіць ні ў 1990-я гады, ні ў пачатку новага тысячагоддзя. Цяпер я нават не рызыкую марыць пра тое, што такі пераход для мяне магчымы. Хаця думаю пераважна па-беларуску.
Творы таксама пішу па-беларуску. Беларускія прыказкі і прымаўкі першымі прыходзяць у галаву і ў разе патрэбы агучваюцца нават у рускамоўным коле. Ужываць беларускую мову шчасціць па родзе заняткаў (пакуль выкладанне гісторыі Беларусі цалкам не пераведзенае на расейскую мову), у вузкай сяброўскай кампаніі, у сеціве Безумоўна, гэта вельмі мала. У гэтым мая жыццёвая драма. Я па-ранейшаму ганаруся тым, што зяўляюся беларусам.
У цяперашнім адчуванні гонару няма колішняй дзіцячай наіўнасці, няма і былога юнацкага пафасу. Мне проста хочацца быць беларусам. Быць і нікому не тлумачыць, навошта мне тое патрэбна. Мяркую, што гэта вельмі беларускае жаданне.
Наталля Залеская: Усвядоміла сваю адказнасць
Мая гісторыя пераходу да беларускасці можа здацца даволі знаёмай для ўсіх тых, хто ўжо зрабіў гэты крок. Проста аднойчы я прачнулася і зразумела, што больш так не магу і што я пачынаю размаўляць па-беларуску. Мне тады было 16 гадоў, я вучылася ў адзінаццатым класе.
У маёй сямі беларуская мова ніколі не гучала, бо продкі мае з Расеі. Але я нарадзілася тут, і так сталася, што яшчэ ніколі ў жыцці не была ў «великой и могучей».
Кажуць, што радзіму не выбіраюць. Яна, як маці, адна. Але я ўсё ж такі мусіла зрабіць гэты выбар. З дзяцінства я чула толькі рускую мову, ні-ко-лі не была ў вёсцы, не бачыла тыповага беларускага побыту, не ела сапраўдных беларускіх страваў, не чула беларускіх песняў Таму выхаваць любоў да беларускай мовы і культуры ў маёй сямі не было каму. Я жыла як жывецца, не пераймаючыся пытаннямі нацыянальнага самавызначэння.
Пакуль у маім жыцці не зявіліся два настаўнікі. Настаўніца гісторыі Святлана Мікалаеўна і настаўніца беларускай мовы Галіна Антонаўна. Іх урокі абуджалі маё ўяўленне пра цудоўную краіну Беларусь. Мне вельмі цікава было іх слухаць, думаць з імі, разважаць Але ўрокі заканчваліся, і я забывалася пра Беларусь і беларускую мову, вяртаючыся да сваіх дзіцячых праблем.
Толькі аднойчы зерне, кінутае выдатнымі настаўнікамі, прарасло. І я зразумела, што ніякая я не руская, а самая сапраўдная беларуска. І загаварыла на мове. І тады змянілася ўсё жыццё.
Да таго ж зразумела галоўнае: побач абавязкова павінен быць чалавек, які цябе падтрымае. Чалавек, які будзе для цябе прыкладам.
Магчыма, таму я і стала настаўнікам. Адчула, што павінная аддаць грамадству сваю пазыку. І як калісьці мяне прывялі да беларускай мовы, так і я павінная дапамагчы дзецям зразумець іх месца ў свеце, іх прызначэнне і лёс быць беларусамі. А з гэтага ведаць і паважаць сваю мову, культуру і свой народ.
Я выкладаю беларускую мову з пятага па восьмы класы. Працую ў самай звычайнай сярэдняй школе, дзе для большасці вучняў я адзіны чалавек, які размаўляе па-беларуску.
І гэта дадатковая адказнасць. Бо я прадстаўляю не толькі сябе, але і ўсіх свядомых беларусаў.
Я працую над тым, каб для сённяшніх дзяцей беларуская мова не была «нудной обязаловкой», а стала сучаснай, цікавай і патрэбнай.
Неяк адзін з маіх вучняў зрабіў мне камплімент: «Ну, вы самый продвинутый учитель белорусского языка!». І я намагаюся сапраўды быць такой. З сённяшнімі дзецьмі трэба размаўляць на іх мове, быць з імі побач, на роўных, калі хочаш, каб яны цябе не толькі пачулі, але і ўсвядомілі, асэнсавалі сказанае табою.
На жаль, аднаго майго жадання для змены стаўлення адносна беларускай мовы недастаткова. «А вы по-русски хоть умеете разговаривать?», «Как?! Вы всегда-всегда говорите по-белорусски?! Ну ничего себе» Такія каментары мне даводзіцца чуць ад дзяцей даволі часта. Напэўна, як і кожнаму іншаму беларускамоўнаму чалавеку ў наш час.
Я не ствараю сабе ілюзій наконт сваёй асобы і маіх магчымасцяў у беларусізацыі і ні ў якім разе не раблю з сябе звышчалавека. Але я веру, што шлях у тысячу міляў пачынаецца з першага кроку. І гэты крок я імкнуся рабіць штодня.
Я ведаю, што ў той дзень, калі адзін з маіх вучняў свядома пачне трымацца беларускай мовы, я стану самым шчаслівым чалавекам на зямлі. Бо тады я зразумею, што мая праца не была марнай.