Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі 12 стр.


Святлана Пажарава: Перакрыжаванне сусветаў

Тое, што называюць нацыянальным адраджэннем пачатку 1990-х, з іншага боку барыкады ўспрымалася як снег на галаву. «Адчапіцеся! Якая беларушчына! Тут невядома, як жыць далей, а гэтыя бажаволкі з сваёй беларушчынай!»

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Часамі здаецца, што ў Беларусі існуюць два сусветы. Маленькі сусвет зацятых беларусаў і вялікі сусвет постсавецкіх беларусаў чарговых «тутэйшых». На дзіва і на жаль, гэтыя сусветы амаль не перасякаюцца. Беларускамоўныя сябруюць з беларускамоўнымі і наадварот

Перакрыжаванні гэтых сусветаў здараюцца рэдка, адно з іх было ў 2006 годзе на пляцы Каліноўскага (Кастрычніцкая). Менавіта там я пабачыла, што такое быць беларусам, менавіта там я палюбіла бел-чырвона-белы сцяг, менавіта там я стала беларускай. У гэтыя некалькі дзён на плошчы і за кратамі адбылася рэвалюцыя ў маёй душы. Прыйшла на Плошчу за праўдай, а знайшла тут сваю нацыянальнасць.

Праз чатыры месяцы, калі я ўжо навучалася па праграме Каліноўскага, шмат хто здзіўляўся з маіх словаў, што яшчэ ў сакавіку я не ўмела размаўляць па-беларуску. Мову ўзгадаць не так ужо і складана было б жаданне.

«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць». Я не разумела гэтых радкоў, пакуль не выехала за мяжу. Як сціскаецца сэрца, калі бачыш пагардлівае стаўленне іншаземцаў да Беларусі. Як крыўдна заўважаць, што Беларусь знікае з свядомасці нашых суседзяў. Яе не пералічваюць палітыкі, калі кажуць аб інтарэсах на ўсходзе, яе не згадваюць выкладчыкі ва ўніверсітэтах, калі прыводзяць прыклады аб краінах былога СССР, а аднакурснікі-палякі ўжо тры гады пытаюцца ў мяне: «Як там справы ў вас ва Украіне?», хаця я ўжо трэці год ім тлумачу: «Я з БЕ-ЛА-РУ-СІ!»

Мы ператварыліся ў краіну-прывід, у народ-прывід. І нідзе гэта так не кідаецца ў вочы, як за мяжой. Трэба, каб кожны беларус пабачыў гэта на свае вочы.

І апошняе. Мяне, бывае, пытаюцца: што трэба, каб мы сталі беларусамі? Цяпер я адказваю, зыходзячы з уласнага досведу: трэба, каб часцей здараліся перакрыжаванні двух беларускіх сусветаў.

Таццяна Печанко: Неабыякавасць

Усё адбывалася вельмі паступова, але паслядоўна. Мне заўсёды ў школе падабалася беларуская мова і літаратура, хаця чытаць я вучылася, як і большасць тагачасных дзяцей, па альфабэце са словамі на першай старонцы: «Ленін жыў, Ленін жывы» і так далей па тэксту. Людзі майго ўзросту і старэйшыя, думаю, памятаюць гэтыя радкі.

Таму не было нічога дзіўнага ў тым, што ў першыя свае школьныя гады я чытала апавяданні пра Леніна і шчыра верыла: які гэта харошы дзядзечка, як ён любіў дзяцей Аднак праз некаторы час усё змянілася.

Памятаю, як мой бацька адзін з першых у нашым невялікім Белаазёрску здаў свой партбілет. Нарэшце ўголас загаварылі пра незалежнасць. На той момант мне было зусім мала гадоў і шмат чаго я не разумела, аднак усё, што адбывалася вакол, аказвала свой уплыў.

Памятаю, як я зайздросціла малодшай сястры, якой пашчасціла патрапіць у хвалю беларусізацыі, і яна да 8-га класа вучылася па-беларуску. Хоць нашы бацькі і не размаўляюць на беларускай мове, аднак яны яе любяць і вельмі добра разумеюць, што, жывучы ў Беларусі, натуральна думаць і размаўляць па-беларуску, таму і аддалі сястру ў беларускамоўны клас.

Яшчэ ўзгадваю момант, калі, нягледзячы на ўсе ўгаворы, а пасля і пагрозы, увесь мой клас адмовіўся ўступаць у БРСМ. Наш дырэктар тады назваў нас «асіным гняздом», але зрабіць нічога не змог, так і сышоў ні з чым. Як ні дзіўна можа прагучаць, на той момант гэты агульны пратэст быў для нас праявай любові да сваёй краіны і праявай беларускасці.

Калі я прыйшла вучыцца ва ўніверсітэт, мне пашчасціла сустрэць беларускамоўных сяброў. І я сама стала гаварыць па-беларуску. Гэта не было для мяне цяжка. Усё атрымалася вельмі натуральна, бо да гэтага моманту ў маёй галаве ўжо склаліся ўсе элементы пазла. Бадай нават можна сказаць, што мая беларускасць расла разам са мной.

Мне падаецца, што на сённяшні дзень быць беларусам гэта калі табе не ўсё роўна.

Калі табе не ўсё роўна, што адбываецца ў краіне.

Калі ты гатовы штосьці рабіць для таго, каб у Беларусі жыць было лепей, каб твае дзеці не праходзілі свой «крыжовы» шлях да беларускасці, а ад самага нараджэння раслі ў беларускім асяроддзі.

Калі, адпачываючы на самым прыгожым пляжы ў свеце ля самага сіняга мора, праз некалькі дзён ты ўсё адно схочаш дадому, у Беларусь.

Валерыя Чарномская: Да Бога лагічна звяртацца па-беларуску

Некалі яшчэ ў школе мы з сяброўкай размаўлялі па-беларуску, хаваючыся, як ціхія алкаголікі. У нас быў настаўнік гісторыі, які проста ненавідзеў беларускую мову і не лічыў беларусаў за нацыю. Я з ім увесь час спрачалася, і гэта прымусіла мяне грунтоўна вывучыць гісторыю Беларусі. Бывала, на нашыя спрэчкі сыходзіў цэлы ўрок

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Мяне пахрысцілі ў 11 гадоў. Чамусьці да Бога было лагічна звяртацца па-беларуску, нягледзячы на тое, што размаўляла на расейскай.

У 1993 годзе, у 15 гадоў, я была на першым мітынгу. Мы ішлі з бел-чырвона-белымі сцягамі ад плошчы Незалежнасці па праспекце Францыска Скарыны, спяваючы беларускія песні. Гэта вельмі моцна натхніла мяне. Пасля я ўсіх віншавала з 75-годдзем БНР. Праўда, некаторыя не разумелі і думалі, што гэта іх віншуюць з 75-годдзем. Я якраз заканчвала школу, калі адбываліся вялізныя мітынгі, пераварочвалі машыны. Я там прысутнічала. Перайшла на беларускую мову ўжо ва ўніверсітэце. На другім курсе пачала пісаць расейскія лекцыі па-беларуску.

Часта ездзіла да бабулі ў вёску ва Усходняй Беларусі. Там размаўлялі на трасянцы, але збольшага беларускай. У 1997 годзе першы раз была на Аршанскім фэсце. Сабралося ўсяго 30 чалавек, бо летась усіх разагналі. Там у мяне ўпершыню ўзнікла вострае пачуццё радзімы, бо мне ўявілася, што тут побач пахаваныя мае продкі.

Калі раніцай стаіш над Дняпром і адчуваеш, што ты належыш гэтай зямлі, што ты адказны за яе, гэта, магчыма, і азначае быць беларусам.

Аляксей Мінчонак: Чыстая логіка

Я гадаваўся ў звычайным постсавецкім асяродку. Да беларушчыны спрычыняўся толькі летам, калі штогод прыязджаў на вёску пад Чэрвенем і чуў там гаворку прабабулі (зрэшты, не выключаю, што прабабуля паходзіла аднекуль з Палесся).

Памятаю, яна заўсёды казала замест звычайнага расейскага «у нас есть это» беларускае гаворкавае «ў нас ё гэта». Вось праз гэтае «ё» я і адчуў, што нешта тут не так, што мова ў нас не «адна і тая ж».

Я 1983 года нараджэння. Да чатырох год жыў у Серабранцы, затым ва Уруччы, а потым у Малінаўцы. У нас на Малінаўцы было шмат перасяленцаў з чарнобыльскай зоны, у школе вучняў і настаўнікаў з «зоны» было больш, чым карэнных менчукоў.

Пагарды да перасяленцаў не было. Мы нармальна разам тусаваліся. У мяне сярод іх было шмат сяброў. Праз гэта я блізка пазнаёміўся з «беларускай глыбінкай», пачуў мноства гісторый пра вясковае жыццё. Уласна, менавіта тады, недзе ў сёмым класе, я канчаткова зразумеў, што я беларус.

Бадай апошнім штуршком быў наступны выпадак на ўроку гісторыі. Настаўніца распавядала, што на мяжы Беларусі з Украінай людзі размаўляюць з украінскім акцэнтам, а на мяжы з Польшчай яны маюць польскі акцэнт. Карацей, яна казала пра ўплыў іншых моваў на беларускую.

Я сядзеў, слухаў, а потым узняў руку і спытаў: «Людміла Васільеўна, а чаму гэта іншыя мовы ўплываюць на беларускую? Вам не падаецца, што гэта беларуская мова ўплывае на замежныя?»

Чыстая логіка, нуль рамантыкі. Рамантыка зявілася пазней. Класе ў восьмым ці дзявятым у мяне закахалася (як мне падаецца) дачка нашага былога дырэктара. А дырэктар быў камуністам (дарэчы, таксама прыехаў з «зоны»), нават у Вярхоўны Савет 13-га склікання ад камуністаў балатаваўся. Калі не памыляюся, яго не абралі, але потым ён такі патрапіў на службу ў Адміністрацыю.

Гуляў я з ягонай дачкой па вуліцах вясновымі вечарамі, размаўлялі. А потым яна і кажа: «Я не разумею, навошта патрэбная гэтая беларуская мова?» Прыйшлося ёй тлумачыць пра палякаў, якія па-польску размаўляюць, чэхаў, літоўцаў ды нават украінцаў.

Лішне казаць, што больш мяне гэтая спадарыня не бачыла. Тады мне ўжо гадоў 1415 было.

А цяпер я адказваю проста «таму што я беларус». Не люблю заводзіць маралізатарскія размовы на гэтую тэму з незнаёмымі людзьмі. Вось адзін сябра мой любіць падобнымі рэчамі займацца, і гэтай сваёй уласцівасцю часам мяне нервуе. Стаіш, пеш піва, а ён пачынае нейкага алканаўта «палітыцы партыі» вучыць:)

Я не люблю людзям тлумачыць, што белае гэта белае. Але не выключаю, што проста не веру ва ўласныя здольнасці ў справе пераканання. Вось сябра верыць, і таму з ім алканаўты пачынаюць па-беларуску размаўляць:)

Я ўсё жыццё хацеў быць адметным. Напэўна, і мая беларушчына нейкай часткай звязаная з гэтым жаданнем. Я разумеў, што быць беларусам гэта не быць, як усе. Скажам, у субкультурным сэнсе, я слухаў «Нірвану», а ўсё маё атачэнне расейскую папсу.

Але што да беларускасці, дык тут усё было інакш. Я разумеў, што вось гэтая зямля гэта наша. А там вунь гэта вялікая Расея, але яна не наша. То бок тут нейкі іншы ўзровень адметнасці. Напэўна, гэта яго называюць патрыятызмам.

Аляксандра Валодзіна: Асноўнае не кроў, а самаадчуванне

Мае сваякі з Расеі часам злуюцца, нагадваюць, што я напалову расейка, але я ўпарта лічу сабе беларускай. Колькі сябе памятаю, у сямі я заўсёды размаўляла па-беларуску.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Аляксандра Валодзіна: Асноўнае не кроў, а самаадчуванне

Мае сваякі з Расеі часам злуюцца, нагадваюць, што я напалову расейка, але я ўпарта лічу сабе беларускай. Колькі сябе памятаю, у сямі я заўсёды размаўляла па-беларуску.

Беларус гэта той, хто сябе ім лічыць. Я не думаю, што ўсё залежыць ад паходжання, хаця шмат хто кажа, быццам асноўнае ў нацыянальным вызначэнні гэта кроў, але, на маю думку, асноўнае гэта самаадчуванне.

Сваю гісторыю кожны будуе сам. Хаця шкада, што ў нашым грамадстве беларускасць усё яшчэ вылучае цябе сярод іншых.

Алесь Зайцаў: Мая беларускасць гэта прыроднае

У тым, што я лічу сябе беларусам, здавалася б, няма ніякай логікі. Я не хадзіў у беларускамоўны дзіцячы садок, не вучыўся ў беларускамоўнай школе, бацькі і сваякі мае беларускай мовай не карысталіся, і ўзору ўсведамлення сябе беларусам, па вялікім рахунку, мне ніхто не падаваў.

Адзінае, пра што можна ўзгадаць, гэта хіба заняткі беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах школы. Настаўніца Антаніна Сяргееўна, як цяпер памятаю, была не проста настаўніцай для сваіх вучняў, але ў пэўнай ступені прыяцелькай.

Праз гэта, відаць, і чыталася ўсё з прыемнасцю і вучылася досыць лёгка, бо ніякай напругі паміж шкалярамі і выкладчыцай не было. Мы нават, па сакрэце кажучы, на перапынках пілі каву разам з ёй, а яна ніколі і ні пры якіх абставінах па-расейску не размаўляла, толькі на беларускай мове.

Назад Дальше