Таму я лічу, што мая беларускасць гэта прыроднае. Нягледзячы на мае беларуска-нямецка-руска-польскія карані, народжаны я быў менавіта на гэтай зямлі і народжаны менавіта беларусам. Таму натуральна аднойчы мусіў адчуць гэта. Што і здарылася, калі нечакана напісаўся першы верш. І напісаўся той верш чамусьці менавіта на беларускай мове. Вось тады і адчуў напоўніцу, што я беларус і гэта мой натуральны стан.
Як усведамляю сабе, што ў небе аблокі плывуць, сонца свеціць, дык разам усведамляю і тое, што я беларус. Тады і выспела мая невытлумачальная любоў да Беларусі.
А праз некалькі гадоў, падчас навучання ва ўніверсітэце, я патрапіў у беларускамоўнае асяроддзе, займеў сяброў свядомых беларусаў, і мая падсвядомая беларускасць пачала сама сабою ўвідавочнівацца. Шмат хто дапамагаў у гэтым, і, на дзіва, ніхто не перашкаджаў, за што я і тым і другім удзячны.
Ну а ў тое, што ў кожным з сапраўдных беларусаў хаця б на падсвядомым узроўні закладзеная любоў да той зямлі, на якой ён нарадзіўся, да гісторыі і культуры гэтай зямлі, я проста не магу не верыць.
Ганна Мядзведзева: Гэта жыццё, гэта лёс
Тое, што мы беларусы, я ведала заўжды. Нават дзядуля, які з Бранскай губерні, называў сябе беларусам. І назва яго вёскі беларуская Сачылава.
У тую пару на беларускай мове ўвогуле не размаўлялі нідзе: не было ні беларускіх школаў, ні нават беларускіх класаў. У нас дома таксама не размаўлялі па-беларуску, толькі асобныя словы сустракаліся. Напрыклад, бабуля мне заўсёды казала: «Дабранач!». Што праўда, мне заўжды набывалі чытаць беларускія кніжкі. А яшчэ мая бабуля добра гатавала спрадвечныя беларускія стравы: дранікі, мачанкі, цялячы бок у прэсным цесце (тады фальгі не было), гусь з бруснічным сочывам (не кетчупам альбо маянэзам), халаднікі, вельмі шмат бульбы.
Потым, ужо ў час перабудовы, дзесьці ў 19861987 годзе, сярод моладзі пачаў уздымацца беларускі рух, і я ў Траецкім прадмесці пазнаёмілася з нейкімі хлопцамі. Выпадкова, але праз тое, што мне вельмі спадабалася іх беларуская мова. Яны мяне запрасілі ў «Талаку» тады было такое абяднанне. Мы там вучылі беларускія песні Вось, падаецца, і ўсё.
Мой стрыечны брат, які жыве ў Маскве, з паходжання беларус. Але толькі з паходжання. У яго нават у пашпарце «беларус» напісана праз два «с». Ён заўжды смяяўся з таго, як я кажу па-расейску: «Когда завтра приду со школы». А ён кажа: «Как это «со »? Из школы!» Цяпер некаторым беларускім словам мне цяжка знайсці адпаведнік у расейскай мове. Калі руйнуюць будынак, то яго менавіта руйнуюць, а не «сносят». «Сносят» няправільнае, няёмкае слова. Адразу бачна, што з хаты робяць руіны. «Няўрымслівы» лепш за «непоседливый». Беларускія словы больш сакавітыя, яны адлюстроўваюць саму сутнасць таго, што мы кажам.
Быць беларускай гэта жыццё, гэта лёс. Я не скажу, што мы горшыя ці лепшыя за іншыя нацыі. Мы проста іншыя.
7. БАБУЛІ І ДЗЯДУЛІ
Я стаў беларусам, прыязджаючы кожнае лета ў Беларусь да бабулі. Бабуля і «Песняры» мяне далучылі да беларускага нацыянальнага космасу. Быць свабодным. Натхненне прыйшло каля Вострай Брамы. Экскурсавод пачаў чытаць верш Багдановіча «Пагоня». Я абраў больш роднае. Усё адно што адказаць, як быць чалавекам. Расплюшчыць вочы і азірнуцца.
Быць беларускай гэта жыццё, гэта лёс. Я не скажу, што мы горшыя ці лепшыя за іншыя нацыі. Мы проста іншыя.
7. БАБУЛІ І ДЗЯДУЛІ
Я стаў беларусам, прыязджаючы кожнае лета ў Беларусь да бабулі. Бабуля і «Песняры» мяне далучылі да беларускага нацыянальнага космасу. Быць свабодным. Натхненне прыйшло каля Вострай Брамы. Экскурсавод пачаў чытаць верш Багдановіча «Пагоня». Я абраў больш роднае. Усё адно што адказаць, як быць чалавекам. Расплюшчыць вочы і азірнуцца.
Сяргей Міхалок: Я стаў беларусам, прыязджаючы кожнае лета да бабулі
Я нарадзіўся ў Дрэздэне, пасля жыў у Нарыльску (поўнач Расеі). У Беларусь прыехаў у 18 гадоў. Таму ўсё, што звязана з беларускай літаратурай, з беларускім мастацтвам, мне даецца з цяжкасцю. Бо мая галава ў 18 гадоў ужо была забітая.
Мае тата і мама вырашылі, што я буду жыць у Менску гэта было загадам. Хоць я хацеў жыць у Краснаярску.
Пакуль я ўпісваўся ў беларускае грамадства дык бачыў шмат негатыву. Я паступіў у Інстытут культуры, дзе спрачаўся да «хрыпаты» з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. Ён мне даводзіў, што ў сусветнай культуры Максім Багдановіч не менш значная фігура, чым Міхаіл Лермантаў.
Я не ведаў Багдановіча, я ведаў Лермантава.
Я стаў беларусам, прыязджаючы кожнае лета да бабулі. Бацькі выдаткоўвалі вялікія грошы, каб штогод выпраўляць мяне з Сібіры ў вёску Самахвалавічы.
Калі я вяртаўся назад, цяжка было камунікаваць з сябрукамі, бо я «гэкаў», «чэкаў», карацей, гаварыў на трасянцы.
Маё адчуванне беларускасці найперш звязанае са святам Івана Купалы. Мяне не садзіў дзядуля на каленкі і не казаў: «Унучак, ты беларус, мы беларусы».
Але мяне цягнула туды. Мяне цягнулі пахі, раса
Мне добра ў Кішынёве, мне добра ў Дамінікане, мне добра ў Ерэване, мне добра ў Парыжы. Мне паўсюль добра. Але каб адхэкацца, мне трэба прыехаць у Менск.
Калі я прыязджаю ў Беларусь, я адчуваю, што я дома. Што я цвёрда стаю на зямлі.
Уладзімір Арлоў: Бабуля і «Песняры» мяне далучылі да беларускага нацыянальнага космасу
Я нарадзіўся і рос у наскрозь русіфікаваным Полацку. У нас была толькі адна шыльда на беларускай мове «Лазьня». Я маленькі не ведаў, што гэта такое. Гэта для мяне нават была не шыльда, а проста слова з мяккім знакам, якое было выкладзена з цэглы на тым будынку, куды мы з татам хадзілі кожную суботу.
Але чалавек, калі нараджаецца на гэтай зямлі, калі жыве на ёй, атрымлівае проста ад нараджэння гэты ген беларускасці. І трэба толькі, каб гэтае зерне ў нейкі момант прарасло, каб быў нейкі штуршок, каб яно не загінула.
Яно не загінула ўва мне, таму што ў мяне была баба Аўгення, да якой мяне вазілі на лета. Баба Жэня была маёй першай настаўніцай беларускай мовы і беларускай гісторыі. Дзякуючы бабулі, я пачаў разумець, што я не проста савецкі хлопчык Вова. Што ў мяне ёсць іншая Радзіма зямля, дзе гавораць на той мове, на якой гаворыць мая бабуля, тая зямля, на якой людзі пабудавалі Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. Усё гэта дрэнна стасавалася з песенькай, якая тады часта гучала з рэпрадуктараў: «Мой адрес не дом и не улица, мой адрес Советский Союз».
Калі я вучыўся ў 10-м класе, у наш горад прыехаў ансамбль «Песняры». Тады ён яшчэ называўся «Лявоны». Мой тата быў пракурорам Полацку, і таму ён мне прынёс запрашальнік на гэты канцэрт. Я быў прасунутым школьнікам, слухаў «Beatles», «Rolling Stones» і даволі скептычна паставіўся спачатку да нейкіх там «Лявонаў».
Але тата мне сказаў: «Ты ведаеш, канцэрта можа і не быць, таму што яны зараслі страшна». «Песняроў» выклікалі тады ў гаркам партыі і сказалі: «Альбо вы, дзікабразы, пойдзеце ў цырульню, альбо канцэрта не будзе». На маё вялікае шчасце, Мулявін выбраў цырульню і канцэрт адбыўся. Я пайшоў туды з сябрамі.
Канцэрт складаўся з двух аддзяленняў у адным спяваліся беларускія песні, а ў другім песні з рэпертуару «Бітлоў». З гэтага канцэрта я ўжо вяртаўся іншым чалавекам. Два тыдні, напэўна, ува мне гучала «Александрына». Я вельмі шкадую, што хоць некалькі разоў і сустракаўся з Мулявіным, але так яму і не расказаў гэтую гісторыю, не сказаў «дзякуй» за тое, што «Песняры» мяне далучылі да таго, што можна назваць «беларускім нацыянальным космасам».
Для зяўлення нацыянальнай самасвядомасці могуць быць самыя розныя каталізатары. Я думаю, што для кагосьці ім стане гурт «N. R. M.» альбо кнігі Уладзіміра Караткевіча.
Я аднойчы выступаў у Эстоніі, і да мяне на сустрэчу прыйшоў адзін прадпрымальнік. Ён расказаў мне такую гісторыю. У 2000 годзе яму пасля анкалагічнага дыягназу дактары сказалі, што яму ўжо мала засталося. У яго страцілася ўсякая цікавасць да жыцця. Ён ляжаў, губляў вагу, глядзеў у адну кропку. І раптам ва ўсім гэтым яму пачало мроіцца адно і тое ж, як ён, калі яшчэ вучыўся ў віцебскім інстытуце, уносіць у залю на нейкім інстытуцкім вечары бел-чырвона-белы сцяг. І вось, распавядаў ён мне, гэтыя мроі цягнуліся і цягнуліся. І тут яму раптам захацелася есці. Спачатку бульбы, кажа, потым селядца, потым падняцца. Гэты ўспамін, ён лічыць, яму дапамог, вярнуў да жыцця і прывёў у беларускае таварыства.
У маім уяўленні, калі казаць пра 20 ст. і нават пра яго працяг у 21-м, галоўная падзея беларускай гісторыі гэта абвяшчэнне незалежнасці БНР, калі беларусы зноў атрымалі статус дзяржаўнага народу, ужо пад сваёй сучаснай назвай.
У маім жыцці былі самыя розныя святкаванні. Аднойчы я, напрыклад, быў у Празе, выступаў у Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы на канферэнцыі, звязанай якраз з гэтым днём. А потым мы паехалі на могілкі, дзе пахаваныя два першыя старшыні рады БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка. Сустракаў я 25 сакавіка і з віленскімі беларусамі, і з беларусамі латышскімі. Але ў большасці выпадкаў я быў на Беларусі.
У канцы 80-х гадоў у Полацку мы святкавалі нейкім вузкім колам з роднымі і сябрамі. У Менску святкаванне мела ўжо больш шырокі размах. Добра памятаю святкаванне ў 1993 годзе. Урачыстае пасяджэнне адбывалася хай сабе не ў Тэатры оперы і балету, але ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На гэтым святкаванні выступаў тагачасны старшыня БНР Язэп Сажыч, які быў ганаровым госцем. Міліцыя тады падтрымлівала парадак, а не дубасіла нас. Узгадваю таксама святкаванне 2000 года, калі было больш за 500 затрыманых.
Відаць, лепш, чым сказаў Васіль Быкаў, не скажаш. Гэта «свечка надзеі», якую ўжо амаль сто гадоў захоўваюць сэрцы і душы незалежных беларусаў і якая асвятляе шлях наперад, таму што ідэалы БНР яшчэ канчаткова не здзейсніліся. Мы маем незалежную Беларусь, але ў ёй няма яшчэ тых дэмакратычных правоў і свабодаў, якія абвешчаны былі Другой Устаўной граматай у 1918 годзе.
Ірына Мішкевіч: Я сапраўдная дачка сваёй зямлі
Нарадзілася я ў Ленінградзе і жыла там шэсць гадоў. Кожнае лета ездзіла да бабулі ў Беларусь, адкуль прывозіла ў дзіцячы садок словы «патэльня», «бульба». Я кажу: «Гэта бульба», а дзеткі мне: «Что?.. Это картошечка!» Вельмі крыўдавала, што мяне не разумелі. У нейкі цудоўны момант маці пачала самааддана і натхнёна вывучаць гісторыю. Яна й бацьку падцягвала да беларушчыны яны абодва з паходжання беларусы.