Двое на вуліцы - Сіпакоў Іван Данілавіч 4 стр.


Гэтае палкае развітанне ўразіла Алега, і ён у думках пазайздросціў закаханым і нават пашкадаваў, што яны расстаюцца уявіў пустату і шчымленне, якія агорнуць абодвух, як толькі кранецца цягнік.

Але цягнік пайшоў, тыя, што яго праводзілі, таксама пачалі разыходзіцца, а гэтыя двое, нібыта нічога на свеце для іх зараз не існавала ні цягніка, ні пасажыраў, усё яшчэ горача цалуючыся, развітваліся. Алег, убачыўшы такое, жахнуўся, падбег да іх і, спяшаючыся апошні вагон яшчэ можна было дагнаць,  пацягнуў хлопца за рукаў:

 Гэй, таварышы, цягнік пайшоў!

Яны нехаця адхінуліся адно ад аднаго ён неахвотна выпусціў са сваіх яе вусны, яна яшчэ раз дагнала іх, пацалавала і толькі тады паглядзела ў Алегаў бок і іранічна спыталася:

 Няўжо пайшоў? Што вы кажаце

У яе словах Алег адчуў насмешку. А калі закаханыя, нават і не зірнуўшы ў бок поезда, які ўжо далекавата стукаў на стрэлках, абняўшыся, паволі падаліся ў тунэль, ён зразумеў, што ніхто з іх нікуды не адязджаў, а сюды, у вакзальную таўхатню, яны прыйшлі, мусіць, проста пацалавацца: на вуліцы нельга, у скверы няёмка, усе глядзяць як на дзівакоў, а тут ніхто не звяртае ўвагі маўляў, няхай-няхай развітваюцца закаханыя. Што такое бывае, ён ведаў і раней нехта з сяброў расказваў пра гэта,  а вось жа, на табе, прамахнуўся, уставіў і тут свае тры грошы аж за руку пацягнуў: «Гэй, таварышы!» Вось табе і «таварышы» Цьфу ты, дябал!

Злуючыся, плюючыся і дакараючы сябе за тое, што вось і на гэты раз улез не ў сваю справу гэткі ім таварыш знайшоўся!  Алег, не спускаючыся ў тунэль, цераз пуці балазе цягнікоў не было паволі пайшоў у вакзал

Займалася ўжо другая гадзіна ночы. Народу на вакзале крыху паменела, але ўсё роўна было яшчэ многа дастаткова, каб не адчуваць сябе адзінокім. Ён зноў паштурхаўся ля кас, зноў доўга, задраўшы галаву, вывучаў расклад руху цягнікоў.

У зале чакання Жавейка заўважыў вольнае месца, пайшоў туды і, асцярожна пасунуўшы ногі мужчыны, які салодка хроп на лаўцы, сеў каля яго сам.

Пасажыры, чые цягнікі ішлі пазней, пад раніцу, прыладзіліся, хто як змог, і ўжо моцна хто сапучы, хто храпучы, хто падсвістваючы спалі. Абводзячы вачыма сонную залу, Алег успомніў, што заўсёды, калі яму здаралася бачыць вакзал ноччу, ён шчыра шкадаваў, што не ўмее маляваць. Паставы тых, хто спаў, былі такія выразныя, што яму здавалася, нічога не трэба ні дадаваць ад сябе, ні выдумляць малюй так, як ёсць, і ты падорыш свету шэдэўр «Начны вакзал».

Вунь сядзіць мужчына галава адкінулася далёка назад, востры коўцік аж выпірае, нацягвае скуру на шыі, адна рука, як чужая, вісіць за лаўкаю, другая ласкава абдымае брудныя чаравікі суседа, канечне ж, зусім незнаёмага чалавека, які ўспёр свае ногі яму на калені, соладка спіць, седзячы, і яшчэ, дябал, шчасліва ўсміхаецца ў сне, нібыта нічога прыемней за сон вось у гэткім нязручным становішчы няма. А вунь сядзяць дужа розныя большыя і меншыя, тонкія і тоўстыя хутчэй за ўсё таксама незнаёмыя між сабою людзі, пачакай, колькі ж іх раз, два, тры  аж сямёра на адной лаўцы, сядзяць і ў той жа час нібы ляжаць, нахіліўшыся ў адзін бок быццам тарганула машына, у якой яны ехалі, і ім усім, відаць, зручна, апрача, можа, першага самага шчуплага і кволага сярод іх, якога яны прыціснулі да рубежаватага падлакотніка лаўкі. А гэта, бачыш, маладая маці яна сцішылася на голай лаўцы, на мулкай гнутай фанеры, а на ёй хораша, як гэта могуць толькі дзеці, спіць белавалосая дачушка, абняўшы матулю за шыю; маці ж не спіць, ёй нязручна так ляжаць, у яе, пэўна, здранцвелі плечы, зацяклі рукі, але яна баіцца нават паварушыцца, каб не разбудзіць малую.

Вось так разглядаючы сонных пасажыраў, пераводзячы стомлены позірк з адной лаўкі на другую, з аднаго чалавека на другога, Алег не заўважыў, як заснуў і сам. Прачнуўся ён ад нейкага дужа прарэзлівага звону, які аж не месціўся ў вушах. Падняў галаву і тады толькі ўбачыў, што ў сне паклаў быў яе на плячо незнаёмаму чалавеку, суседу па лаўцы, і той, хоць сам і не спаў, але сядзеў ціха і не варушыўся. Жавейка крыху засаромеўся і вінавата зірнуў на мужчыну:

 Даруйце,  з-за звону Алег і сам ледзь пачуў свае словы, але сусед, відаць, зразумеў яго.

 Нічога, нічога,  адказаў ён і даверліва ўсміхнуўся.

Алег таксама ўсміхнуўся яму, а сам падумаў: дзе б гэта яшчэ, апрача вакзала, было магчыма такое ты на яго плячо кладзеш галаву, на калені брудныя чаравікі, і ён не лаецца: «Во, разлёгся тут!», а ветліва ўсміхаецца табе.

 Што тут здарылася?  каб не маўчаць, спытаўся Жавейка, хоць ужо і сам зразумеў, што гэта звініць сігнал аўтаматычнай камеры захавання.

 Ды вунь дзяўчына паставіла чамадан у камеру, зачыніла, а шыфр, відаць, забылася.

Ля камеры і праўда стаяла дзяўчына, а ля яе жанчына ў чыгуначнай форме і міліцыянер. Яны дасталі чамадан, аддалі яго дзяўчыне і пайшлі ўсе ў адміністрацыйны пакойчык пэўна, каб аформіць паперы,  а ў зале зноў стала сонна і ціха.

У гэтай цішыні гучным здаўся нават нечы ціхі голас, які даверліва расказваў пра Сярэднюю Азію, пра басмачоў: «О, мы іх тады ганялі». Алег азірнуўся і на суседняй лаўцы ўбачыў старэнькіх дзядка і бабульку, якія, ласкава прыхінуўшыся адно да аднаго, сядзелі побач: стары гаварыў, старая слухала. Яго чамусьці ўразіла аблічча бабулькі, але ён не адразу здагадаўся чым; потым ужо зразумеў, што тая была дужа падобная на Тоню відаць, пад старасць яна стане якраз такою: той жа нос, тыя ж вочы, той жа прадаўгаваты, але ўжо маршчыністы твар.

Алег слухаў, як лагодна расказвае пра свае прыгоды дзядок, як уважліва ловіць кожнае яго слова бабулька, якая, пэўна ж, чула ўжо ўсё гэта шмат разоў, як ім, старым, хораша разам, і яму неяк стала балюча і шкода, што ў яго ніколі, відаць, не будзе вось такой ціхай старэчай радасці

Другі раз ён прачнуўся ад таго, што яго нехта тармасіў за нагу. Спрасоння ён яшчэ спрабаваў адбрыквацца, але, калі расплюшчыў вочы, спалохаўся перад ім стаяў міліцыянер.

 Уставайце, уставайце, грамадзянін, ляжаць тут не паложана,  міліцыянер усё яшчэ трос яго за калашыну.

Алег ссунуў з лаўкі ногі, сеў. Калі і як ён улёгся тут, Жавейка і сам не помніў. Відаць, сусед, на чыё плячо Алег клаў галаву, дачакаўся свайго цягніка, пайшоў на пасадку, а ён тады сам сабою абсунуўся на гнутую фанеру і разлёгся на ёй, амаль як дома.

Міліцыянер усё яшчэ не адыходзіўся ад яго.

 Дарэчы, а які цягнік вы, грамадзянін, чакаеце?

Алег не чакаў, зразумела, ніякага цягніка і нікуды не збіраўся ехаць, таму разгубіўся, захваляваўся, паспешліва пачаў думаць, які ж цягнік мог бы яму зараз падысці. Міліцыянер, відаць, заўважыў гэта ён стаяў і настойліва, цярпліва чакаў адказу.

 Васямнаццаты, вюнсдорфскі, успомніў нарэшце Алег.

 Што?  яшчэ больш насцярожыўся міліцыянер.  Васямнаццаты? Ён жа даўно прайшоў.

 Што вы кажаце?  паспрабаваў здзівіцца Алег і адчуў, што гаворыць словамі нават інтанацыя тая ж!  дзяўчыны, якая цалавалася ля вагона.

 Не «што вы кажаце», а прайшоў. І калі вам, грамадзянін, ехаць на Маскву, дык не абавязкова цэлыя суткі чакаць вюнсдорфскага. У той жа бок ідзе многа цягнікоў. Сядайце і едзьце любым.

 Добра, добра, паеду,  абы заспакоіць міліцыянера, хутка згадзіўся з ім Алег.

І той нехаця, падазрона аглядаючыся, адышоўся ад яго, стаў зводдаль, зрабіў выгляд, што заняты іншым, але Жавейка разумеў, што ён усё ж цікуе за ім.

Міліцыянер, відаць, адчуў, што чалавек нікуды не едзе, і яму зараз не цярпелася апазнаць у ім якога злодзея ці бадзягу. Алегу ж не хацелася, каб зараз у яго распытвалі пра дакументы, пра тое, чаго начуе тут, на вакзале, а не дома, і таму ён, крыху пасядзеўшы яшчэ для прыліку, устаў і выйшаў на прывакзальную плошчу.

Дождж сціх. Але на дварэ не стала ад гэтага цяплей стылая золь адразу ж бралася за рукі, за твар, студзіла нават душу.

Была ўжо глыбокая ноч. Горад спаў моцным сном ні ў адным акне не гарэла святло. Быў самы той час агульнага, здаровага сну, калі і «совы» тыя, хто позна кладзецца,  палеглі ўжо, і «жаўранкі» тыя, хто рана ўстае,  яшчэ не папрачыналіся.

Горад са сляпымі, нежывымі вокнамі а як яны вяселяцца, калі ў іх успыхне святло!  здаваўся нейкім дзіўным, прывідным і нерэальным ён быў нібы намаляваны. Яшчэ больш дзіўным і нерэальным здаўся яму свой дом, калі Жавейка на таксі падехаў да яго з зусім нечаканага боку ад дзіцячага сада. Вялізны дом, у якім не свяцілася ніводнае акно, выглядаў нежывым і халодным нібыта ўсе яго жыхары ці то вымерлі, ці то выракліся сваіх кватэр і пакінулі гэты шэры, мокры гмах, які стаяў зараз да вусцішнасці ціхі і непрыветлівы. Нават не верылася, што вось прачнуцца ў ім людзі, і ён ажыве: нехта старанна, да поту будзе выбіваць пярэсты дыван, нехта будзе крычаць з балкона: «Стасік, Стасік, куды ты пайшоў?», а на доўгай, ледзь не на ўвесь дом, верандзе, якая зараз пустуе, зноў збяруцца гаваркія жанчыны, якім вельмі ж ужо трэба ведаць, хто куды ідзе і хто каго з сабою вядзе.

Вакзал крыху развеяў яго цяжкія думкі, прытупіў боль. Таму ён, каб зноў не вярэдзіць душу, як толькі ўвайшоў у кватэру, адразу ж пачаў распранацца. Пасля мулкай вакзальнай лаўкі прыемна было класціся на свежыя, чыстыя просціны, якія ўсё яшчэ, здаецца, пахлі Тонінымі рукамі, а галава сама хілілася да мяккіх падушак, з якіх яшчэ не выветрыўся пах яе валасоў.

Ён заснуў хутка, як толькі лёг. Але ўсё роўна сон быў трывожны, цяжкі. Пад самую раніцу яго разбудзіў глухі стук, і Алег адразу ж здагадаўся, што гэта хляпнулі дзверы наверсе, у лейтэнантавай кватэры. Нават не прыслухоўваючыся, ён ведаў: выйшла Тоня, яна спяшаецца на працу. I праўда, хутка па прыступках глухавата затукалі яе чаравічкі тук-тук-тук, тук-тук-тук

На іхняй пляцоўцы тупат нібы заціх, і Алегу нават чамусьці падумалася, што Тоня вось зараз зойдзе дадому, кінецца яму на шыю, ён збегае наверх, забярэ Вовачку і ўсё ў іх пойдзе, як і раней. Яму нават здалося, што яна падышла да дзвярэй, стаіўшы дыханне, стаіць там і ніяк не адважыцца пазваніць. Алег, пільна прыслухоўваючыся, напружыўся ўвесь ну, калі, калі ж яна пазвоніць?  і нават адхінуў ужо коўдру, каб бегчы хутчэй адчыняць: яму памроілася, што ён чуе нават шорхат яе пальцаў, якія, спяшаючыся, шукаюць кнопку званка.

Але Тоня, відаць, і не прыпынялася, відаць, яму ўсё гэта толькі здалося, бо яе абцасы тут жа, праз нейкую секунду Алегу нават не верылася, што прайшла ўсяго секунда зноў гулка затукалі па прыступках: тук-тук-тук, тук-тук-тук. Цяпер ужо гэты тупат быў часцейшы і больш таропкі Тоня спяшалася, нібыта яе хто даганяў.

Алег міжволі лічыў за ёю прыступкі, спрабаваў здагадацца, на якім яна зараз паверсе, хоць і разумеў, што ўсё гэта, мякка кажучы, выглядае смешнавата.

І ўсё роўна ён як бы сачыў за ёю адсюль, з хаты, з ложка, аж пакуль не заціхлі зусім яе крокі ці то жонка выйшла ўжо з падезда на вуліцу, ці то яна бегла яшчэ па прыступках, але ўжо так далёка ад сваіх дзвярэй, што Алегу нічога не было чуваць.

Ён захінуў адкінутую коўдру і зноў пачаў прыслухоўвацца: зараз лейтэнант павінен весці яго Вовачку ў садзік. Але ўсё было ціха. Відаць, Сашка завёў сына раней, калі Алег, стомлены начным бадзяннем, яшчэ спаў.

Жавейка паляжаў крыху, услухоўваючыся ў ранішнія шумы падезда і суседніх кватэр, затым адным рыўком устаў з цёплай пасцелі і пачаў збірацца на працу.

* * *

Раней яму заўсёды не ставала часу, а зараз ён не ведаў, што з ім рабіць.

На працы, праўда, не здоўжвалася ён быў увесь час сярод людзей, заняты справаю, клопатамі, і таму думаць пра сваю бяду яму не выпадала. Толькі недзе пад канец змены, калі ўсе нецярпліва пачыналі паглядаць на гадзіннікі, у яго перад вачыма, як цёмная навальнічная хмара, паволі ўсплывала яго адзінота, яго прасторная, гулкая, як парожняя бочка, кватэра, і яму тады дужа не хацелася, каб рабочы дзень канчаўся.

І ўсё ж ён канчаўся, сябры, паспешна ціснучы яму рукі, развітваліся спяшаліся ў свае цёплыя, сагрэтыя сямейным ладам кватэры, да ласкавых жонак і рассмяяных дзяцей: аднаму жонка купіла білеты ў тэатр, другому трэба забраць з садзіка дачку, трэці бяжыць шукаць падарунак, бо ў яго сына якраз сёння дзень нараджэння. А ён заставаўся тады адзін. Стаяў, як дурань, ля прахадной, думаў, куды падацца, ці рабіў выгляд, што і яму вельмі ж няма часу, што і яго нехта чакае, спяшаўся хутчэй развітацца і таропка кіраваўся ў які-небудзь бок, а пасля, мінуўшы завод, запавольваў хаду, апускаў галаву і ціха ішоў куды вочы глядзяць. Спадзяваўся сустрэць каго знаёмага. Але знаёмыя, як і таварышы па працы, таксама спяшаліся дамоў, да сваіх асветленых вокан. Яго ж вокны, Алег гэта добра ведаў, заўсёды будуць цёмныя, пакуль ён сам не асветліць іх.

Прыходзілі да яго з працы, супакойвалі, суцяшалі, спачувалі. Але ён не любіў зараз спачуванняў і не даваўся на такія гаворкі. Думаў, калі ўжо баліць, дык няхай баліць толькі яму аднаму.

Заходзіў у кінатэатры, але і там прахопліваўся раптам недзе ў канцы фільма, і тады заўважаў, што ён нічога не глядзіць і нічога не ўспрымае, а думае зноў жа толькі пра сваё.

Часам ён затрымліваўся з тымі, хто не спяшаўся дадому, хто меў намер, як кажа Лясун, «уздаць на гарачае каменне». Яны скідваліся у каго што было ў кішэнях, ішлі ў краму, бралі гарэлку і ехалі да яго дадому, уцякаючы ад сваіх жонак у яго ж жонкі няма, ніхто не выганіць з хаты, не насварыцца, не будзе раздражнёна сноўдаць каля стала. Але гэта, як пасля стала зразумела, усё роўна не ратавала ад адзіноты. Хлопцы пянелі хутка закускі ж асаблівай не было: дзе там тая закуска ў халасцяка і адразу ж пачыналі спачуваць яго гору.

 Слухай, а давай мы зараз падымемся наверх і пабём усе вокны ў лейтэнанта,  прапаноўвалі адны.

 Ага, пабём вокны, а тваю жонку звяжам і дадому табе прынясём,  дадавалі іншыя.

Алег паблажліва ўсміхаўся ат, ведама, пяныя. Ды яны і самі, ён разумеў, гаварылі гэта не сурёзна, а толькі, каб зрабіць яму прыемнае, а вось калі б ён папрасіў іх напраўду пайсці і пабіць тыя вокны, яны, хутчэй за ўсё, знайшлі б прычыну, каб адмовіцца.

Госці, хоць і пяныя, але ўсё ж, калі цямнела, нервова паглядалі на гадзіннікі, хапаліся за галовы:

 Ужо дзевяць гадзін? Ай-яй-яй! Мая ж мяне і ў хату не пусціць.

 А мая ўжо даўно, відаць, ля дзвярэй з качалкаю стаіць.

Яны па адным, па два знікалі з хаты, і Алег урэшце зноў заставаўся адзін у пустой і гулкай кватэры, за сталом, на якім яшчэ дыміліся ў попельніцах недакураныя цыгарэты.

Цяпер Алег нечакана для сябе адкрыў, што ўсе людзі заўсёды кудысьці спяшаюцца. Раней, калі спяшаўся і сам, ён гэтага не заўважаў. Цяпер жа бачыў, што кожны жыве сам па сабе і што шчаслівым ён, непрытульны, адзінокі, замінае усе спяшаюцца з ім хутчэй развітацца, каб застацца сам-насам са сваім шчасцем.

Успомніў, як Радзік запрасіў яго дадому ў госці, і як ён адагрэўся ў іхняй сямі, і як яму было хораша ад іхняй наіўнай, амаль дзіцячай яшчэ, гасціннасці. Яны акружылі шчыраю ласкаю і ўвагаю, яму было ўтульна ў іх, і, відаць, таму ён не заўважыў своечасова, што стаміў гаспадароў. А калі ўбачыў, што маладажонам ужо хочацца застацца ўдваіх яны ласкава пераглядаліся між сабою, не хаваючыся, лашчыліся адно да аднаго,  спахмурнеў і адразу ж пачаў збірацца дадому. Маладажоны яшчэ для прыліку запрашалі яго пасядзець з імі, але ён бачыў, што казалі яны гэта толькі для адводу вачэй. Пасля таго як паспешна зачыніліся, ляснулі за ім дзверы і як там, у хаце таксама паспешна павярнулі ключ у замку, ён зразумеў, што ў чужой сямі, як бы там шчыра цябе ні прымалі, шчаслівым усё роўна не будзеш.

Нават у сямі пляменніцы той, якая яшчэ дзіцем ехала з ім тады, калі ён пазнаёміўся з Тоняю, і якая, ён і не заўважыў калі, вырасла, стала дарослаю (гэтак жа, як і пляменнік раней Алег прыязджаў да сястры, браў электрабрытву, што заўсёды ляжала на адным месцы, а тады неяк прыехаў, цап а брытвы няма. «Дзе яна?» «Коля ўзяў». Во яно што! Аказваецца, і Коля ўжо вырас: голіцца!)  дык вось, гасцюючы неяк у гэтай пляменніцы, ён падумаў пра тое ж. Яны прымалі Алега нават лепей, чым Радзік з жонкаю Валя ўвесь час клікала яго і скардзілася на мужа: «Дзядзька, а ён бецца».  «Чаго ж ён бецца?» «Кажа, што я дрэнную бульбу для вас абіраю, а я ж самую лепшую бяру». Алег, усміхаючыся, мірыў іх, а праз якую хвіліну пляменніца клікала яго зноў: «Дзядзька, а ён зноў бецца». Ён падыходзіў, Валін муж апраўдваўся: «А чаго яна не тыя відэльцы кладзе?», і Жавейку было дужа прыемна ад такой увагі.

Назад Дальше